Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Ужо сёньня: 100 гадоў з дня нараджэньня Аляксандра Надсана

Дата публикации: 07-08-2026 21:01:00

Падзеі 8 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Основное содержимое страницы с новостью.

Падзеі 8 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

8 жніўня 1926 году нарадзіўся Аляксандар Надсан, беларускі грэка-каталіцкі сьвятар, апостальскі візытатар для беларускіх грэка-католікаў за мяжой, дырэктар Беларускай бібліятэкі і музэю імя Францішка Скарыны ў Лёндане, гісторык, перакладчык.

Таксама ў гэты дзень

1618 — Друя атрымала Магдэбурскае права.

1655 — Вільню захапілі маскоўскія войскі князя Чаркаскага і казакі гетмана Залатарэнкі. Бясчынствы захопнікаў над мірнымі жыхарамі ўражваюць сваім дзікунствам. Вільня гарэла 17 дзён. Пад шаблямі акупантаў і ў агні загінулі тысячы жыхароў. Вялікае мноства майстроў-рамесьнікаў захопнікі пагналі ў Масковію. 11 ліпеня 1660 году войскі Міхала Казімера Паца вызвалілі горад, але маскоўскі гарнізон у віленскіх замках капітуляваў толькі 3 сьнежня 1661 году.

1815Напалеон адправіўся ў высылку на выспу Сьвятой Алены.

Напалеон на высьпе Сьвятой Алены

Напалеон на высьпе Сьвятой Алены

1919 — польскія войскі занялі Менск.

На выступе Юзэфа Пілсудзкага ў Менску, 19 верасьня 1919 году

На выступе Юзэфа Пілсудзкага ў Менску, 19 верасьня 1919 году

1925 — у Вільні выйшла беларуская газэта-аднаднёўка «Селянін».

2008 — Расея пачала маштабнае ўварваньне ў Грузію.

У гэты дзень нарадзіліся

1874 Барыс Жуковіч, гісторык, архівіст.

1912 Аркадзь Чарнышэвіч, беларускі пісьменьнік.

1940Алесь Каралёў, беларускі дэмакратычны актывіст.

1953 Уладзімер Пракапцоў, мастак, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музэю (1998–2023)

У памяці

1780Тадэвуш Рэйтан, пасол ад Наваградзкага ваяводзтва на Сойме Рэчы Паспалітай 1773 году і адзін з найбольш вядомых праціўнікаў узаконеньня першага падзелу дзяржавы.

Пасол Наваградзкага павету Тадэвуш Рэйтан намагаецца сарваць сойм і не дапусьціць падзел Рэчы Паспалітай, карціна Яна Матэйкі

Пасол Наваградзкага павету Тадэвуш Рэйтан намагаецца сарваць сойм і не дапусьціць падзел Рэчы Паспалітай, карціна Яна Матэйкі

1976Мікалай Лапіцкі, дзеяч беларускай эміграцыі, праваслаўны сьвятар.

1976Вячаслаў Селях-Качанскі, беларускі опэрны сьпявак.

1976Эдзі Рознэр, джазавы трубач, кампазытар, аранжыроўнік. Заслужаны артыст Беларусі.

1986 Вісарыён Гарбук, беларускі пісьменьнік.

2007 Уладзімер Буднік, беларускі кампазытар.

2021 Алена Васілевіч, пісьменьніца.

Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Ужо сёньня: 100 гадоў таму нарадзіўся Алесь Адамовіч022.502-08-2026
2Ужо сёньня: Шостая гадавіна забойства Аляксандра Тарайкоўскага016.6709-08-2026
3Ужо сёньня: 100 гадоў з дня нараджэньня Янкі Запрудніка, шостая гадавіна прэзыдэнцкіх выбараў — 2020023.6408-08-2026
4Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Янкі Брыля017.6903-08-2026
5Ужо сёньня: 90 гадоў з дня нараджэньня Леаніда Левіна022.524-07-2026
6Ужо сёньня: дзень выхаду першай беларускай кнігі і дзень нараджэньня Алеся Пушкіна011.4805-08-2026
7Ужо сёньня: 112 гадоў ад пачатку Першай усясьветнай вайны 021.7627-07-2026
8Ужо сёньня: дзень памяці Міхала Валовіча, гадавіна бітвы войскаў ВКЛ пад Слонімам015.2601-08-2026
9Ужо сёньня: дзень нараджэньня старшыні Рады БНР Пётры Крачэўскага116.2506-08-2026
10Ужо сёньня: 130 гадоў таму нарадзіўся Аляксандар Орса, які падрыхтаваў эліту беларускай паваеннай эміграцыі017.7923-07-2026

Классификация: Мнения. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 21.76. Источник: www.svaboda.org.