Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Ужо сёньня: дзень памяці Міхала Валовіча, гадавіна бітвы войскаў ВКЛ пад Слонімам

Дата публикации: 01-08-2026 21:03:00

Падзеі 2 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Основное содержимое страницы с новостью.

Падзеі 2 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Даты дня

2 жніўня 1833 году быў павешаны Міхал Валовіч — філярэт, філямат, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1830–1831 гадоў, камандзір партызанскага аддзелу ў 1833 годзе. Валовіча пакаралі сьмерцю на шыбеніцы ў Горадні на загад губэрнатара Мураўёва-вешальніка. Яму споўнілася толькі 27 гадоў.

2 жніўня 1840 году ўказам расейскага імпэратара спынена дзеяньне Статуту Вялікага Княства Літоўскага на тэрыторыі Віленскай, Горадзенскай і Менскай губэрняў.

Таксама ў гэты дзень

216 да н.э. — картагенскі вайскавод Ганібал пры Канах нанёс рымлянам найцяжэйшую паразу за ўсю гісторыю Рыму.

1776 — адбылася цырымонія падпісаньня Дэклярацыі незалежнасьці, прынятай 4 ліпеня Кантынэнтальным кангрэсам, якая абвясьціла аддзяленьне 13 паўночнаамэрыканскіх калёніяў ад Вялікай Брытаніі.

1794 — Бітва пад Слонімам. Войскі ВКЛ пад кіраўніцтвам Караля Серакоўскага перамаглі расейцаў.

1802 — шляхам плебісцыту Напалеон прызначаны пажыцьцёвым консулам Францыі.

Магіла Напалеона ў Доме інвалідаў, Парыж

Магіла Напалеона ў Доме інвалідаў, Парыж

1919 — у Вільні Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Горадзеншчыны стварыла Беларускую вайсковую камісію — орган фармаваньня беларускіх частак у войску міжваеннай Польшчы.

1934 — пасьля сьмерці райхспрэзыдента Паўля Гіндэнбурга ў Нямеччыне абвешчаны рэфэрэндум у пытаньні аб’яднаньня пасадаў райхспрэзыдента і райхсканцлера, у выніку якога Адольф Гітлер быў абвешчаны фюрэрам Нямеччыны.

1945 — скончылася Потсдамская канфэрэнцыя лідэраў антыгітлераўскай кааліцыі. ЗША прадстаўляў Гары Трумэн, СССР — Ёсіф Сталін, а Вялікую Брытанію спачатку Ўінстан Чэрчыль, якога пасьля паразы на выбарах у ліпені замяніў Клемэнт Этлі. Удзельнікі вызначылі прынцыпы акупацыі, дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Нямеччыны, абмеркавалі рэпарацыі і пасьляваенныя межы.

Іосіф Сталін і Гары Трумэн падчас Потсдамскай канфэрэнцыі, 1945

Іосіф Сталін і Гары Трумэн падчас Потсдамскай канфэрэнцыі, 1945

1990 — уварваньне Іраку ў Кувэйт.

У гэты дзень нарадзіліся

1549 ― Мікалай Крыштаф Радзівіл «Сіротка», дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падарожнік.

Мікалай Крыштаф Радзівіл «Сіротка»

Мікалай Крыштаф Радзівіл «Сіротка»

1923 — Шымон Пэрэс, ізраільскі палітык і дзяржаўны дзяяч, 9-ы прэзыдэнт Ізраілю, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру за 1994 год, ураджэнец Беларусі.

Радзіма Шымона Пэрэса ў вёсцы Вішнева

Радзіма Шымона Пэрэса ў вёсцы Вішнева
У памяці

1589 ― Генрык Валезы, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.

1719 ― Караль Станіслаў Радзівіл, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, канцлер ВКЛ.

Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку»

Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку»

1899 — Ян Эдвард Ваньковіч, удзельнік паўстаньня 1863 году.

1922 ― Аляксандар Бэл, амэрыканскі навуковец, вынаходнік тэлефона.

1953 — Сяргей Скандракоў, беларускі навуковец-аграном, публіцыст, журналіст і адзін з арганізатараў краязнаўчага руху. У 1930 годзе яго арыштавалі ў сфабрыкаванай справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». Пакараньне ён адбываў у Яраслаўлі. Пасьля датэрміновага вызваленьня ў 1934 годзе працаваў на навуковых і выкладніцкіх пасадах у Яраслаўлі, Мічурынску, Душанбэ, Алма-Аце і Карагандзе. У 1957 годзе Скандракова пасьмяротна рэабілітавалі.

2025 —Людміла Бакуновіч, дзяячка беларускай старой эміграцыі. Яна разам з дзедам і бабуляю, бацькамі і братамі эмігравала ў 1944 годзе, а ў 1948 годзе пераехала ў ЗША. Яе дзед — праваслаўны сьвятар Сьцяпан Войтанка быў першым святаром у беларускай царкве ў Гайлэнд-Парку. Сама яна ў 1970-я ліставалася з Ларысай Геніюш. Гэтыя лісты друкаваў альманах «Асоба і час» (№ 3, 2010).

Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Ужо сёньня: гадавіна страйку ў менскім мэтрапалітэне015.2616-08-2026
2Ужо сёньня: дзень нараджэньня старшыні Рады БНР Пётры Крачэўскага116.2506-08-2026
3Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Янкі Брыля017.6903-08-2026
4Ужо сёньня: 100 гадоў з дня нараджэньня Аляксандра Надсана021.7607-08-2026
5Ужо сёньня: дзень выхаду першай беларускай кнігі і дзень нараджэньня Алеся Пушкіна011.4805-08-2026
6Ужо сёньня: 100 гадоў з дня нараджэньня Янкі Запрудніка, шостая гадавіна прэзыдэнцкіх выбараў — 2020023.6408-08-2026
7Ужо сёньня: 90 гадоў з дня нараджэньня Леаніда Левіна022.524-07-2026
8Ужо сёньня: Шостая гадавіна забойства Аляксандра Тарайкоўскага016.6709-08-2026
9Ужо сёньня: 100 гадоў таму нарадзіўся Алесь Адамовіч022.502-08-2026
10Ужо сёньня: 6 гадоў таму адбыўся найвялікшы пікет Ціханоўскай і аб’яднанага штабу. Прыйшлі каля 70 тысяч чалавек022.529-07-2026

Классификация: . Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 15.26. Источник: www.svaboda.org.