Падзеі 4 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Падзеі 4 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
4 жніўня 1917 году нарадзіўся Янка Брыль, пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.
Таксама ў гэты дзень1392 ― падпiсаньне Востраўскага пагадненьня паміж Ягайлам і Вітаўтам, паводле якога Вітаўту перадавалася ўлада ў Вялікім Княстве Літоўскім.
1687 — Іван Мазепа быў абраны гетманам Украіны.
1579 ― пачатак аблогі акупаванага маскоўцамі Полацку войскам Рэчы Паспалітай на чале зь Сьцяпанам Батурам.
1651 — войска Вялікага Княства Літоўскага на чале зь Янушам Радзівілам узяло Кіеў.
1924 — дывэрсійная група пад камандаваньнем Станіслава Ваўпшасава напала на Стоўпцы, каб вызваліць з турмы чальцоў камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. У камандзе савецкіх дывэрсантаў было амаль 60 чалавек. Пра напад пісалі многія эўрапейскія газэты. Здарэньне потым назавуць першым тэрарыстычным актам у міжваеннай Польшчы.
2011 — арыштаваны Алесь Бяляцкі. Яго абвінавацілі «ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў» і 24 лістапада асудзілі на 4,5 году пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Пасьля гэтага 4 жніўня сталі адзначаць як міжнародны Дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі.
2021 — арыштаваны Ўладзімер Мацкевіч, грамадзка-палітычны дзяяч, філёзаф, палітоляг. Яго асудзяць на пяць гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Разам з Мацкевічам арыштавалі Тацяну Вадаласкую, Улада Вялічку і Юрася Меляшкевіча. Двух апошніх неўзабаве выпусьцілі. 11 верасьня 2025 году Мацкевіча датэрмінова вызвалілі пасьля перамоваў амэрыканскай дэлегацыі з уладамі Беларусі і прымусова вывезьлі ў Літву разам зь іншымі памілаванымі палітвязьнямі.
У гэты дзень нарадзіліся1594 — Аляксандар Людвік Радзівіл, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ.
1760 — Аўгуст Дамінік Пшазьдзецкі, граф, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, стараста менскі.
1786 — Дамінік Геранім Радзівіл, князь, 11-ы ардынат на Нясьвіжы, палкоўнік арміі Напалеона ў часе яго выправы на Маскву.
1838 — Юзаф Беркман, мастак і мэмуарыст, удзельнік паўстаньня 1863 году, катаржанін у Сібіру.
1901 — Люі Армстранг, амэрыканскі музыка.
1904 ― Вітальд Гамбровіч, польскі празаік, драматург, эсэіст.
1947 — Мікола Селяшчук, мастак, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.
1961 ― Барак Абама, 44-ы прэзыдэнт ЗША.
У памяці1579 — Ян Хадкевіч, дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік вялікі літоўскі, генэральны стараста жамойцкі, адначасна маршалак вялікі літоўскі і кашталян віленскі.
1807 — Казімер Канстантын Плятэр, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян троцкі, апошні падканцлер вялікі літоўскі.
1875 — Ганс Крыстыян Андэрсэн, дацкі пісьменьнік.
1946 — Рут Уолер, амэрыканская місіянэрка зь беларускай місіі ААН у справе дапамогі і аднаўленьня (UNRRA). У Менску выратавала траіх хлопчыкаў, якія танулі ў возеры, пасьля чаго захварэла і памерла.
1994 — Ізраіль Басаў, мастак.
2009 — Уладзімер Шатон, мовазнаўца, перакладнік, пэдагог.
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Ужо сёньня: 90 гадоў з дня нараджэньня Леаніда Левіна | 0 | 22.5 | 24-07-2026 |
| 2 | Ужо сёньня: 100 гадоў з дня нараджэньня Аляксандра Надсана | 0 | 21.76 | 07-08-2026 |
| 3 | Ужо сёньня: дзень нараджэньня старшыні Рады БНР Пётры Крачэўскага | 1 | 16.25 | 06-08-2026 |
| 4 | Ужо сёньня: Шостая гадавіна забойства Аляксандра Тарайкоўскага | 0 | 16.67 | 09-08-2026 |
| 5 | Ужо сёньня: бел-чырвона-белы сьцяг стаў дзяржаўным у БНР | 0 | 23.33 | 04-08-2026 |
| 6 | Ужо сёньня: дзень заснаваньня Беларускай сацыялістычнай грамады і ўраду БНР пад кіраўніцтвам Янкі Серады | 0 | 12.4 | 21-07-2026 |
| 7 | Ужо сёньня: 100 гадоў з дня нараджэньня Янкі Запрудніка, шостая гадавіна прэзыдэнцкіх выбараў — 2020 | 0 | 23.64 | 08-08-2026 |
| 8 | Ужо сёньня: 100 гадоў таму нарадзіўся Алесь Адамовіч | 0 | 22.5 | 02-08-2026 |
| 9 | Ужо сёньня: дзень памяці Міхала Валовіча, гадавіна бітвы войскаў ВКЛ пад Слонімам | 0 | 15.26 | 01-08-2026 |
| 10 | Ужо сёньня: дзень выхаду першай беларускай кнігі і дзень нараджэньня Алеся Пушкіна | 0 | 11.48 | 05-08-2026 |