Падзеі 10 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Падзеі 10 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
10 жніўня 2020 году ад стрэла сілавіка загінуў Аляксандар Тарайкоўскі, першы забіты ўдзельнік пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. У яго стрэлілі, калі ён проста ішоў, падняўшы раскінутыя рукі, у бок сілавікоў у раёне станцыі мэтро «Пушкінская» ў Менску.
Таксама ў гэты дзень1518 — Францішак Скарына выдаў у Празе «Кнігі Царстваў».
1919 — створаны Часовы беларускі нацыянальны камітэт: беларуская грамадзка-палітычная арганізацыя, каардынацыйны орган беларускага нацыянальнага руху ў час польска-савецкай вайны 1919–20 гадоў на тэрыторыі, падкантрольнай польскім вайсковым фармаваньням.
1927 — у Менску зьезд праваслаўных сьвятароў і вернікаў абвясьціў Беларускую Аўтакефальную Царкву. Старшыняваў на зьезьдзе біскуп бабруйскі Філарэт, бо ініцыятар аўтакефаліі мітрапаліт Мэльхісэдэк у той час сядзеў у бальшавіцкай турме. Да новастворанай Аўтакефаліі належала 407 сьвятароў зь іхнымі прыходамі, г.зн. амаль усе прыходы Беларусі. Беларуская праваслаўная аўтакефальная царква праіснавала 10 гадоў. У 1937-м усе сьвятары былі арыштаваныя НКВД і расстраляныя або загінулі ў канцлягерах
2020 — Сьвятлана Ціханоўская разам з прадстаўнікамі аб’яднанага штабу Марыяй Калесьнікавай і Максімам Знакам ідуць у ЦВК падаваць скаргу пра парушэньні падчас правядзеньня выбараў. У ЦВК зь Ціханоўскай тры гадзіны размаўлялі прадстаўнікі сілавых структур. Пасьля гэтага Сьвятлана зьнікае. Як стане вядома пазьней, яе прымусілі выехаць у Літву.
1787 — Ігнат Даніловіч, беларускі правазнаўца і гісторык, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту, дасьледнік права і летапісаньня Вялікага Княства Літоўскага. Падрыхтаваў першае навуковае выданьне Статуту ВКЛ 1529 году. Разам з прафэсарам Віленскага ўнівэрсытэту Міхалам Баброўскім у бібліятэцы Супрасьлеўскага манастыра адкрыў гэтак званы Літоўскі летапіс 1446 году.
1796 — Ігнат Легатовіч, беларускі і польскі паэт, пэдагог
1878 — Еўсьцігней Міровіч, беларускі драматург і тэатральны рэжысэр.
1923 — Віктар Ялатаў, музыказнавец і фальклярыст
1929 — Алесь Ставер, беларускі паэт, празаік, драматург, аўтар тэксту песьняў «Жураўлі на Палесьсе ляцяць», «Беларусачка» і іншых.
У памяці1990 — Міхась Калачынскі, паэт.
2010 — Вячаслаў Дубінка, беларускі пісьменьнік, фатограф, журналіст, мастак, клясык беларускай выцінанкі.
2016 — Алесь Рашчынскі, кампазытар, дырыжор, фальклярыст.
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Ужо сёньня: 100 гадоў з дня нараджэньня Аляксандра Надсана | 0 | 21.76 | 07-08-2026 |
| 2 | Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Янкі Брыля | 0 | 17.69 | 03-08-2026 |
| 3 | Ужо сёньня: 100 гадоў таму нарадзіўся Алесь Адамовіч | 0 | 22.5 | 02-08-2026 |
| 4 | Ужо сёньня: дзень выхаду першай беларускай кнігі і дзень нараджэньня Алеся Пушкіна | 0 | 11.48 | 05-08-2026 |
| 5 | Ужо сёньня: 100 гадоў з дня нараджэньня Янкі Запрудніка, шостая гадавіна прэзыдэнцкіх выбараў — 2020 | 0 | 23.64 | 08-08-2026 |
| 6 | Ужо сёньня: 90 гадоў з дня нараджэньня Леаніда Левіна | 0 | 22.5 | 24-07-2026 |
| 7 | Ужо сёньня: дзень нараджэньня старшыні Рады БНР Пётры Крачэўскага | 1 | 16.25 | 06-08-2026 |
| 8 | Ужо сёньня: бел-чырвона-белы сьцяг стаў дзяржаўным у БНР | 0 | 23.33 | 04-08-2026 |
| 9 | Ужо сёньня: пяць гадоў таму ў Беларусі пачалася масавая ліквідацыя недзяржаўных арганізацый | 0 | 12.71 | 22-07-2026 |
| 10 | Ужо сёньня: 112 гадоў ад пачатку Першай усясьветнай вайны | 0 | 21.76 | 27-07-2026 |