Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Ужо сёньня: 100 гадоў з дня нараджэньня Янкі Запрудніка, шостая гадавіна прэзыдэнцкіх выбараў — 2020

Дата публикации: 08-08-2026 21:01:00

Падзеі 9 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Основное содержимое страницы с новостью.

Падзеі 9 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

9 жніўня 2020 году ў Беларусі адбыліся прэзыдэнцкія выбары. Яны прайшлі ва ўмовах масавых фальсыфікацыяў. Паводле агучаных ЦВК зьвестак, Аляксандар Лукашэнка набраў 80,1%, Сьвятлана Ціханоўская — 10,12%. На шмат якіх участках незалежныя назіральнікі фіксавалі несумненную перавагу Ціханоўскай. Ужо ўвечары 9 жніўня пачаліся масавыя пратэсты і затрыманьні. Апошнія набылі маштаб рэпрэсіяў, якіх не было ў найноўшай гісторыі Беларусі. Вынікі выбараў не прызнала міжнародная супольнасьць.

Рэпрэсіі працягваюцца дагэтуль. Паводле агучаных 6 жніўня 2026 году даных праваабарончага цэнтру «Вясна», з 2020 году сама меней 10 016 чалавек сутыкнуліся з палітычна матываваным крымінальным перасьледам, ня менш за 8670 былі асуджаныя, 37 чалавек адправілі на прымусовае псыхіятрычнае лячэньне.

Таксама ў гэты дзень

1500 ― Маскоўскія войскі ўзялі Таропец у ходзе маскоўска-літоўскай вайны (1500–1503).

1944 ― заснаваны Менскі аўтамабільны завод.

1945 ― адбылося атамнае бамбаваньне Нагасакі авіяцыяй ЗША.

1945 — СССР уступіў у вайну зь Японіяй падчас Другой сусьветнай вайны.

1965 ― Сінгапур аддзяліўся ад Малайзіі і атрымаў незалежнасць.

1974 ― Рычард Ніксан падаў у адстаўку з пасады прэзідэнта ЗША.

Ядзерны «грыб» ад выбуху ядзернай бомбы, Нагасакі, 9 жніўня 1945 году

Ядзерны «грыб» ад выбуху ядзернай бомбы, Нагасакі, 9 жніўня 1945 году

1942 — каля 200 габрэяў уцяклі з гета ў Мірскім замку.

1999 ― Уладзімір Пуцін прызначаны выканаўцам абавязкаў старшыні ўраду Расеі.

У гэты дзень нарадзіліся

1569 — Лаўрын Бартыліюс, дзяяч каталіцкай царквы, выкладчык у езуіцкіх навучальных установах Вільні і Нясьвіжа, аўтар аскетычных і філязофскіх твораў.

1850 — Рудальф Абіхт, нямецкі філёляг-славіст, адзін зь першых дасьледнікаў і папу­ля­ры­за­­тараў беларускай культуры ў Нямеччыне.

1890 — Максім Бурсевіч, дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі, пэдагог, публіцыст.

1893 — Васіль Мачульскі, літаратуразнавец.

1902 — Панцеляймон Панамарэнка, савецкі дзяржаўны дзяяч, першы сакратар ЦК КП БССР (1938–1947).

1910 — Ларыса Геніюш, пісьменьніца, дзяячка беларускага адраджэньня, сакратар Рады БНР, зьняволеная ГУЛАГу ў 1948 — 1956 гадах.

Ларыса Геніюш

Ларыса Геніюш

1926 — Янка Запруднік, адзін з самых вядомых дзеячоў беларускай дыяспары ў ЗША, гісторык, публіцыст, шматгадовы супрацоўнік Радыё Свабода, сябра Рады БНР.

Янка Запруднік

Янка Запруднік

1936 — Яўген Міклашэўскі, паэт, празаік і перакладнік.

1938 — Альбіна Сямёнава, літаратурны крытык, пісьменьніца.

1957 — Сяргей Запрудзкі, мовазнавец.

У памяці

1516 ― Геранімус Босх, мастак эпохі Паўночнага Адраджэньня XV–XVI стагодзьдзяў (у гэты дзень былі хаўтуры, дакладная дата ягонай сьмерці невядомая).

Карабель дурняў, Геранімус Босх

Карабель дурняў, Геранімус Босх

1856 — Флярыян Бохвіц, асьветнік, філёзаф-мараліст, пісьменьнік.

1943 ― памёр Хаім Суцін, францускі мастак паходжаньнем зь Беларусі.

Карціна Хаіма Суціна «Ева»

Карціна Хаіма Суціна «Ева»

1976 ― Іван Мележ, беларускі пісьменьнік.

Іван Мележ

Іван Мележ

2022 — Мікалай Сьлюнькоў, савецкі дзяржаўны дзяяч, першы сакратар ЦК КП Беларусі ў 1983–87.

Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Ужо сёньня: 100 гадоў з дня нараджэньня Аляксандра Надсана021.7607-08-2026
2Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Янкі Брыля017.6903-08-2026
3Ужо сёньня: Шостая гадавіна забойства Аляксандра Тарайкоўскага016.6709-08-2026
4Ужо сёньня: 90 гадоў з дня нараджэньня Леаніда Левіна022.524-07-2026
5Ужо сёньня: 100 гадоў таму нарадзіўся Алесь Адамовіч022.502-08-2026
6Ужо сёньня: дзень памяці Міхала Валовіча, гадавіна бітвы войскаў ВКЛ пад Слонімам015.2601-08-2026
7Ужо сёньня: дзень выхаду першай беларускай кнігі і дзень нараджэньня Алеся Пушкіна011.4805-08-2026
8Ужо сёньня: дзень нараджэньня старшыні Рады БНР Пётры Крачэўскага116.2506-08-2026
9Ужо сёньня: дзень заснаваньня Беларускай сацыялістычнай грамады і ўраду БНР пад кіраўніцтвам Янкі Серады012.421-07-2026
10Ужо сёньня: 112 гадоў ад пачатку Першай усясьветнай вайны 021.7627-07-2026

Классификация: Культура. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 23.64. Источник: www.svaboda.org.