Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Ужо сёньня: 112 гадоў ад пачатку Першай усясьветнай вайны

Дата публикации: 27-07-2026 21:02:00

Падзеі 28 ліпеня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Основное содержимое страницы с новостью.

Падзеі 28 ліпеня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1586 — у Ангельшчыну з Амэрыкі ўпершыню завезьлі бульбу.

1914 — Аўстра-Вугоршчына абвясьціла вайну Сэрбіі, што паклала пачатак Першай усясьветнай вайне.

1944 — ад нацысцкай акупацыі вызвалена Берасьце.

1989 — Вярхоўны Савет Латвійскай ССР абвясьціў сувэрэнітэт Латвіі.

2000 — у Катыні ўрачыста адкрыты мэмарыял памяці польскіх і расейскіх ахвяраў НКВД.

2021 — Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з прэзыдэнтам ЗША Джонам Байдэнам у Белым доме.

У гэты дзень нарадзіліся

1676 — Дамінік Рудніцкі, польскі і беларускі паэт, аўтар мэтафарычных жартоўных балядаў.

1812 Юзаф Ігнацы Крашэўскі, польскі пісьменьнік беларускага паходжаньня, аўтар найбольшай колькасьці выдадзеных кніг у гісторыі польскай літаратуры. На беларускую мову яго творы перакладалі Пятро Бітэль, Васіль Сёмуха, Міхась Кенька.

1912 Гаўрыла Верасаў, беларускі шахматыст, міжнародны майстар, вынаходнік дэбюту Верасава.

1943 Рычард Райт, клявішнік гурту Pink Floyd.

У памяці

1741Антоніё Вівальдзі, італьянскі кампазытар.

1750Ёган Сэбастыян Бах, нямецкі кампазытар.

1863 — у Рагачове расстраляны Тамаш Грыневіч, стваральнік вызвольнага паўстанцкага атраду і паэт, якога Ўладзімер Караткевіч уважаў за свайго продка і гісторыю якога апісаў у апавяданьні „Паром на бурнай рацэ“. Меў 46 гадоў. У цэнтры Рагачова ў памяць пра Грыневіча пастаўленыя памятны крыж і валун.

1897Янка Лучына, беларускі паэт.

1920Алесь Гарун, беларускі пісьменьнік, дзяяч нацыянальнага руху.

1977 Леў Гарошка, беларускі рэлігійны дзяяч і навуковец, галоўны рэдактар часопіса «Божым шляхам», архімандрыт грэка-каталіцкай царквы.

Барыс Кіт і айцец Леў Гарошка. Парыж, 1958

Барыс Кіт і айцец Леў Гарошка. Парыж, 1958

1984Зіновій Бабій, опэрны сьпявак, народны артыст Беларусі.

1997Лявон Луцкевіч, беларускі грамадзкі і культурны дзяяч, пэдагог, мэмуарыст. Сын Антона Луцкевіча

Вільня, «Лясная хатка». Зьлева направа: Лявон Луцкевіч, Анатоль Сідарэвіч, Сяргей Дубавец, Зоська Верас. Пачатак 1980-х.

Вільня, «Лясная хатка». Зьлева направа: Лявон Луцкевіч, Анатоль Сідарэвіч, Сяргей Дубавец, Зоська Верас. Пачатак 1980-х.
Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Ужо сёньня: 100 гадоў таму нарадзіўся Алесь Адамовіч022.502-08-2026
2Ужо сёньня: 100 гадоў з дня нараджэньня Аляксандра Надсана021.7607-08-2026
3Ужо сёньня: Шостая гадавіна забойства Аляксандра Тарайкоўскага016.6709-08-2026
4Ужо сёньня: дзень выхаду першай беларускай кнігі і дзень нараджэньня Алеся Пушкіна011.4805-08-2026
5Ужо сёньня: 120 гадоў таму нарадзіўся Ежы Гедройць, які зрабіў незалежнасьць Беларусі аксіёмай для палякаў018.726-07-2026
6Ужо сёньня: 6 гадоў таму адбыўся найвялікшы пікет Ціханоўскай і аб’яднанага штабу. Прыйшлі каля 70 тысяч чалавек022.529-07-2026
7Ужо сёньня: 100 гадоў з дня нараджэньня Янкі Запрудніка, шостая гадавіна прэзыдэнцкіх выбараў — 2020023.6408-08-2026
8Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Янкі Брыля017.6903-08-2026
9Ужо сёньня: пяць гадоў таму ў Беларусі пачалася масавая ліквідацыя недзяржаўных арганізацый012.7122-07-2026
10Ужо сёньня: бел-чырвона-белы сьцяг стаў дзяржаўным у БНР023.3304-08-2026

Классификация: Информация. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 21.76. Источник: www.svaboda.org.