Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Ужо сёньня: 6 гадоў таму адбыўся найвялікшы пікет Ціханоўскай і аб’яднанага штабу. Прыйшлі каля 70 тысяч чалавек

Дата публикации: 29-07-2026 21:05:00

Падзеі 30 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Основное содержимое страницы с новостью.

Дзень у гісторыі

1812 — Клясьцiцкi бой. Трохдзённая бітва пад Клясьціцамі на Расоншчыне, у часе якой расейскія войскі генэрала Пятра Вітгенштэйна імкнуліся спыніць наступ францускіх войскаў маршала Нікаля Удзіно.

1840 — расейскі імпэратар Мікалай I выдаў указ, які забараняў афіцыйна выкарыстоўваць супольныя назвы «літоўскія» (Віленская і Гарадзенская) і «беларускія» (Віцебская і Магілёўская) губэрні. Іх загадвалася называць толькі паасобку. Менская губэрня ўжо тады называлася сама па сабе, разам зь імі склала аснову будучага бюракратычнага паняцьця «Паўночна-Заходні край».

1863 — Міністэрства ўнутраных спраў Расейскай імпэрыі забараніла друкаваць рэлігійныя і навучальныя кнігі на ўкраінскай мове. У 1876 годзе імпэратар Аляксандар II увогуле забароніць друкаваць і ўвозіць кнігі па-ўкраінску.

1937 — У СССР надзвычайныя «тройкі» НКВД атрымалі права выносіць сьмяротныя прысуды «ворагам народу».​

2020 — адбыўся самы масавы перадвыбарчы пікет Сьвятланы Ціханоўскай і аб’яднанага штабу на плошчы Бангалор у Менску. У ім удзельнічала да 70 тысяч чалавек.

У гэты дзень нарадзіліся

1871 — Віктар Чавусаў, беларускі грамадзкі дзяяч, журналіст. Адзін з кіраўнікоў Менскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў і Менскага літаратурна-артыстычнага таварыства.

1917 — Ціхан Кісялёў, першы сакратар ЦК КПБ у 1980–1983 гадах.

1947 — Арнольд Шварцэнэгер, амэрыканскі кінаактор і палітык.

Арнольд Шварцэнэгер

Арнольд Шварцэнэгер

1948 — Захар Шыбека, беларускі і ізраільскі гісторык, прафэсар. Нарадзіўся 30 ліпеня 1948 году ў вёсцы Асінаўка Беліцкага сельскага савету Сеньненскага раёну Віцебскай вобласьці.

Захар Шыбека

Захар Шыбека

1958 — Сяргей Рассадзін, гісторык, археоляг і геральдыст.

У памяці

1898 — Ота фон Бісмарк, нямецкі палітык, дзяржаўны дзяяч.

Ота фон Бісмарк

Ота фон Бісмарк

1982 — ​ Яўген Шабан, паэт, драматург.

2007 — Мікелянджэлё Антаніёні, італьянскі кінарэжысэр.

Мікелянджэлё Антаніёні

Мікелянджэлё Антаніёні

2007 — Інгмар Бэргман, швэдзкі кінарэжысэр.

Інгмар Бэргман

Інгмар Бэргман

2014 — Уладзімер Дашук, беларускі кінарэжысэр.

2017 — Раман Сашчанка, сустваральнік беларускага гурту «ЛСП».

Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Ужо сёньня: бел-чырвона-белы сьцяг стаў дзяржаўным у БНР023.3304-08-2026
2Ужо сёньня: 65 гадоў таму Шацілкі пераназвалі ў Сьветлагорск020.5128-07-2026
3Ужо сёньня: дзень нараджэньня старшыні Рады БНР Пётры Крачэўскага116.2506-08-2026
4Ужо сёньня: 120 гадоў таму нарадзіўся Ежы Гедройць, які зрабіў незалежнасьць Беларусі аксіёмай для палякаў018.726-07-2026
5Ужо сёньня: дзень выхаду першай беларускай кнігі і дзень нараджэньня Алеся Пушкіна011.4805-08-2026
6Ужо сёньня: пяць гадоў таму ў Беларусі пачалася масавая ліквідацыя недзяржаўных арганізацый012.7122-07-2026
7Ужо сёньня: 112 гадоў ад пачатку Першай усясьветнай вайны 021.7627-07-2026
8Ужо сёньня: пяць гадоў разгрому інфармацыйнага агенцтва БелаПАН016.6717-08-2026
9Ужо сёньня: 100 гадоў таму нарадзіўся Алесь Адамовіч022.502-08-2026
10Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Янкі Брыля017.6903-08-2026

Классификация: Информация. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 22.5. Источник: www.svaboda.org.