Падзеі 18 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
18 жніўня 2021 году прайшлі ператрусы ў офісе інфармацыйнага агенцтва БелаПАН і дома ў яго супрацоўнікаў. Затрыманыя дырэктарка і галоўная рэдактарка агенцтва Ірына Леўшына, былы дырэктар Дзьмітры Наважылаў і бухгальтарка Кацярына Боева. На той момант за кратамі ўжо знаходзіўся былы намесьнік дырэктара БелаПАН Андрэй Аляксандраў, затрыманы ў студзені.
Боеву вызвалілі празь дзесяць дзён. Аляксандрава асудзілі на 14 гадоў калёніі, Наважылава — на 6, Леўшыну — на 4.
Леўшына выйшла на волю ў сьнежні 2024 году, Аляксандраў і Наважылаў застаюцца за кратамі.
Частка былой каманды БелаПАН працягнула працу за мяжой, стварыўшы інфармацыйнае агенцтва «Позірк». Усяго, паводле БАЖ, за кратамі застаецца 21 журналіст.
1201 — заснаваны горад Рыга.
1868 ― падчас сонечнага зацьменьня ў індыйскім Гунтуры францускі астраном П’ер Жансэн выявіў у спэктры Сонца незвычайную жоўтую лінію, якая не адпавядала ніводнаму вядомаму элемэнту. Незалежныя назіраньні брытанскага астранома Нормана Лок’ера дапамаглі прыйсьці да высновы пра існаваньне новага хімічнага элемэнту — гелію, упершыню адкрытага на Сонцы і толькі пазьней знойдзенага на Зямлі.
1922 — абвешчана Беларуская аўтаномная царква.
1968 ― кіраўніцтва СССР, Польшчы, ГДР, Вугоршчыны і Баўгарыі ўхваліла ўвод войскаў у Чэхаславаччыну.
1976 ― нямецкі пастар эвангелічнай царквы Оскар Брузэвіц публічна падпаліў сябе ў знак пратэсту супраць парушэньняў правоў чалавека ў Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы. Ён памёр ад апёкаў 22 жніўня.
1991 ― хатні арышт прэзыдэнта СССР Міхаіла Гарбачова ў Крыме.
2009 — Грузія завяршыла працэс выхаду з Садружнасьці незалежных дзяржаваў.
2020 — у Менску адбылася першая прэс-канфэрэнцыя Каардынацыйнай рады для транзыту ўлады.
У гэты дзень нарадзіліся1611 ― Людвіка Марыя Ганзага, каралева Польшчы й вялікая княгіня літоўская, жонка апошніх каралёў дынастыі Ваза ― Уладзіслава і Яна Казімера.
1830 ― Францішак Язэп I, імпэратар Аўстрыі і кароль Вугоршчыны.
1891 — Антон Васілеўскі, беларускі пісьменьнік, выдавец сатырычнага часопісу «Авадзень».
1891 — Макар Краўцоў (сапраўднае імя — Макар Косьцевіч), пісьменьнік і перакладнік, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя і нацыянальна-вызвольнага руху 1920–1930-х гадоў у Заходняй Беларусі, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў. Краўцоў Макар — аўтар «Ваяцкага маршу», словаў гімну Беларускай Народнай Рэспублікі «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» (музыка Ўладзімера Тэраўскага).
1922 ― Ален Роб-Грые, францускі пісьменьнік.
1924 — Міхаіл Ясень, беларускі паэт-песеньнік.
1933 ― Раман Паланскі, кінарэжысэр.
1941 — Сямён Букчын, літаратуразнаўца, крытык, пісьменьнік.
1946— Алесь Марціновіч, беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца.
1947 — Мікола Трухан, тэатральны рэжысэр.
1954 ― Януш Вішнеўскі, польскі пісьменьнік.
1954 — Алесь Ксёндзаў, мастак.
1962 — Фёдар Крыванос, праваслаўны сьвятар, дасьледнік рэпрэсій бальшавікоў супраць духавенства.
1966 — Алена Брава, журналістка, пісьменьніца.
1978 — Сяргей Ціханоўскі, прадпрымальнік, блогер, палітычны дзяяч, палітвязень у 2020—2025 гадах.
У памяці1227 ― Чынгісхан, заснавальнік і вялікі хан Мангольскай імпэрыі.
1850 ― Анарэ дэ Бальзак, францускі пісьменьнік.
1940 ― Вальтэр Крайсьлер, заснавальнік аўтамабільнай карпарацыі.
1942 — загінуў у ГУЛАГу Лявон Більдзюкевіч, дзяяч беларускага руху, пісьменьнік-нашанівец.
1944 ― Эрнст Тэльман, старшыня Нямецкай партыі камуністаў (забіты ў канцлягеры Бухэнвальд).
1988 ― Яфрэм Карпачоў, беларускі гісторык.
2011 — Мікола Сташкевіч, гісторык.
2020 — у лесе каля Мастоў знойдзены мёртвым Канстанцін Шышмакоў, дырэктар вайскова-гістарычнага музэю ў Ваўкавыску. Быў сябрам выбарчай камісіі, адмовіўся падпісваць пратакол. У нядзелю 15 жніўня выйшаў на працу, увечары пазваніў жонцы, што працаваць у музэі больш ня будзе, сказаў, што едзе дахаты. Дадому ён не вярнуўся.
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Ужо сёньня: гадавіна страйку ў менскім мэтрапалітэне | 0 | 15.26 | 16-08-2026 |
| 2 | Ужо сёньня: 35 гадоў праімпэрскаму путчу ў Маскве | 0 | 20.51 | 18-08-2026 |
| 3 | Ужо сёньня: бел-чырвона-белы сьцяг стаў дзяржаўным у БНР | 0 | 23.33 | 04-08-2026 |
| 4 | Ужо сёньня: 70 гадоў таму памёр Якуб Колас | 0 | 22.5 | 12-08-2026 |
| 5 | Ужо сёньня: 6 гадоў таму адбыўся найвялікшы пікет Ціханоўскай і аб’яднанага штабу. Прыйшлі каля 70 тысяч чалавек | 0 | 22.5 | 29-07-2026 |
| 6 | Ужо сёньня: дзень выхаду першай беларускай кнігі і дзень нараджэньня Алеся Пушкіна | 0 | 11.48 | 05-08-2026 |
| 7 | Ужо сёньня: 35 гадоў таму ў Менску адбыўся мітынг супраць путчу, на якім Статкевіч абвясьціў пра стварэньне БЗВ | 0 | 16.64 | 19-08-2026 |
| 8 | Ужо сёньня: 195 гадоў з дня нараджэньня Вінцэся Каратынскага | 0 | 21.76 | 14-08-2026 |
| 9 | Ужо сёньня: шостая гадавіна «Маршу Свабоды» ў Менску | 0 | 14.65 | 15-08-2026 |
| 10 | Ужо сёньня: шэсьць гадоў таму быў створаны фонд BySol | 0 | 15.88 | 13-08-2026 |