Падзеі 20 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Падзеі 20 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
35 гадоў таму болей за 100 000 чалавек выйшлі да будынку Вярхоўнага Савету РСФСР у Маскве, пратэстуючы супраць змоўнікаў, якія жадалі скінуць Міхаіла Гарбачова. У Менску ў гэты дзень перад Домам ураду на заклік дэпутатаў Апазыцыі БНФ адбыўся мітынг пратэсту супраць утворанага путчыстамі ў Маскве Дзяржаўнага камітэту надзвычайнага становішча (ГКЧП).
У гэты дзень падпалкоўнік Мікола Статкевіч спачатку ў жывым эфіры праграмы «Беларуская маладзёжная», а пасьля на мітынгу публічна абвясьціў пра стварэньне Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў. Ён заклікаў не выконваць загады путчыстаў і заявіў пра неабходнасьць стварэньня беларускага войска.
Таксама ў гэты дзень1896 — амэрыканскія вынаходнікі Аляксандар Кіт, Джон і Чарлз Эрыксаны падалі заяўку на патэнт дыскавага тэлефона.
1915 — выйшаў апошні нумар газэты «Наша Ніва» (7 жніўня паводле старога стылю). Рэдактарам быў Янка Купала. Галоўным чыньнікам закрыцьця стала Першая сусьветная вайна.
1924 — у Празе на канфэрэнцыі беларускіх студэнцкіх арганізацыяў было створана „Аб’яднаньне беларускіх студэнцкіх арганізацыяў“. Ужо ў 1930 годзе яно стала найбуйнейшай арганізацыяй беларускага студэнцтва, якое вучылася па ўсім сьвеце, прадстаўляла інтарэсы 540 сяброў і ўваходзіла ў Міжнародную студэнцкую канфэдэрацыю.
1937 — польскія ўлады забаранілі дзейнасьць Таварыства беларускай асьветы.
1937 — у расейскім Саратаве НКВД паўторна арыштаваў Вацлава Ластоўскага, палітыка, пісьменьніка, гісторыка, філёляга, літаратуразнаўца, этнографа, акадэміка АН Беларусі. 23 студзеня 1938 яго расстраляюць.
1991 — Эстонія абвясьціла аднаўленьне дзяржаўнай незалежнасьці, страчанай у выніку савецкай акупацыі 1940 году.
1998 — Вярхоўны суд Канады пастанавіў, што Квэбэк ня можа ў аднабаковым парадку выйсьці са складу краіны.
2020 — У Крамлі заявілі, што ўступленьне Расеі або іншых дзяржаў у дыялёг зь беларускай апазыцыяй, ня згоднай з вынікамі прэзыдэнцкіх выбараў, будзе лічыцца ўмяшаньнем ва ўнутраныя справы Беларусі.
У гэты дзень нарадзіліся1742 — Тадэвуш Рэйтан, дэпутат Сойму Рэчы Паспалітай ад Наваградзкага ваяводзтва. На сойме 1773 году ён быў адным з найбольш вядомых праціўнікаў зацьвярджэньня Першага падзелу Рэчы Паспалітай.
1847 — Баляслаў Прус, польскі пісьменьнік.
1860 — Раймон Пуанкарэ, францускі дзяржаўны дзяяч, прэзыдэнт Францыі ў 1913–1920 гадах.
1954 — Ігар Чаквін, беларускі гісторык, этнограф.
У памяці1897 — Аскар Авэйдэ, адзін з кіраўнікоў Нацыянальнага ўраду. Памёр на пасяленьні ў Вяцкай губэрні, высланы туды за ўдзел у паўстаньні 1863—1864 гадоў.
1919 — Іван Луцкевіч, беларускі археоляг, публіцыст, палітык, адзін з заснавальнікаў беларускага нацыянальнага руху. Разам з братам Антонам Іван Луцкевіч стаў ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
1938 — Уладзімер Пракулевіч, юрыст, журналіст, палітык, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня 1920 г., палітэмігрант, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.
1991 — Баляслаў Грабінскі, доктар мэдыцыны, беларускі грамадзкі дзяяч.
2011 — Віталь Скалабан, беларускі гісторык, літаратуразнавец.
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Ужо сёньня: 35 гадоў праімпэрскаму путчу ў Маскве | 0 | 20.51 | 18-08-2026 |
| 2 | Ужо сёньня: гадавіна страйку ў менскім мэтрапалітэне | 0 | 15.26 | 16-08-2026 |
| 3 | Хроніка перасьледу 4 жніўня: у Менску вынесьлі завочны вырак музыканту Сяргею Міхалку | 0 | 12.22 | 04-08-2026 |
| 4 | Ужо сёньня: 70 гадоў Міколу Статкевічу | 0 | 24.29 | 11-08-2026 |
| 5 | Ужо сёньня: шостая гадавіна «Маршу Свабоды» ў Менску | 0 | 14.65 | 15-08-2026 |
| 6 | Статкевіч раскрыў дэталі вызваленьня. Сьпёка б’е рэкорды. Пашпарты беларусаў. Навіны 6 жніўня | 0 | 9.94 | 06-08-2026 |
| 7 | Ужо сёньня: пяць гадоў разгрому інфармацыйнага агенцтва БелаПАН | 0 | 16.67 | 17-08-2026 |
| 8 | Стрэлы ў Горадні і Лідзе. КДБ вэрбуе актывістаў. Вазоны зь ліпамі ў Менску. Навіны 30 ліпеня | 0 | 13.47 | 30-07-2026 |
| 9 | «Лёс тых, хто вярнуўся, быў трагічны». 100 гадоў таму беларускія палітэмігранты прызналі Менск «адзіным цэнтрам» | 0 | 10.33 | 12-10-2025 |
| 10 | Военные установили ограждения у памятника в районе митинга в Минске | 0 | 0 | 22-08-2020 |