Падзеі 16 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Падзеі 16 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
2020 — самы масавы мірны марш у гісторыі Беларусі. Па розных ацэнках у ім удзельнічалі да 500 тысяч чалавек, а па ўсёй краіне ў тыя дні на акцыі пратэсту выйшлі каля 1 мільёну чалавек.
У гэты дзень1634 — кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Амсьціславу магдэбурскае права і герб: «у залатым полі збройная рука зь мечам — Малая Пагоня».
1924 — у Менску на кансьпірацыйнай кватэры чэкісты арыштавалі Барыса Савінкава, пісьменьніка і тэрарыста, лідэра антысавецкага падпольля.
1941 — у СССР апублікавалі загад, паводле якога чырвонаармейцаў, якія здаліся ў палон, абвяшчалі здраднікамі, а іх сем’і пазбаўлялі дзяржаўнай падтрымкі.
1945 — у Маскве паміж СССР і Польшчай падпісалі дамову аб савецка-польскай мяжы, у аснову якой паклалі «лінію Керзона», прапанаваную яшчэ ў 1919—1920 гадах. Згодна з дамовай, да Польшчы дэ-юрэ адышла амаль уся Беластоцкая вобласьць у складзе 17 раёнаў з абласным цэнтрам і 3 раёны Берасьцейскай вобласьці. Дэ-факта гэтыя землі перадалі яшчэ летась у верасьні. У межах польскай дзяржавы апынулася значная колькасьць беларускага насельніцтва.
1960 — Кіпр абвешчаны самастойнай дзяржавай.
1995 — большасьць насельніцтва Бэрмудзкіх астравоў на рэфэрэндуме прагаласавалі супраць незалежнасьці і за захаваньне статусу брытанскай калёніі.
2023 — у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі у Менску супрацоўнікі КДБ затрымалі сама меней 7 чалавек. Сярод затрыманых — намесьнік дырэктара па навуцы і загадчыкі аддзелаў.
У гэты дзень нарадзіліся1831 — у маёнтку Кеміна Сеньненскага павету нарадзіўся Іпаліт Яўневіч, расейскі навуковец, аўтар першага навучальнага дапаможніка тэорыі пругкасьці на расейскай мове.
1878 ― Дамінік Сямашка, беларускі й літоўскі грамадзка-палітычны дзяяч.
1905 — Мікалай Гусараў, першы сакратар ЦК КПБ (1947—50).
1913 — Мэнахэм Бегін, шосты прэм’ер-міністар Ізраілю, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру, нарадзіўся ў Берасьці.
1928 — Браніслаў Спрынчан, паэт.
1935 — Аляксандар Падлужны, беларускі мовазнаўца.
У памяці1869 — Габрыэля Пузыня, пісьменьніца, паэтка, мэмуарыстка.
1976 — Ян Станкевіч, беларускі мовазнаўца, гісторык, палітычны дзяяч.
1977 ― Элвіс Прэсьлі, амэрыканскі сьпявак, кароль рок-н-ролу.
1990 ― Язэп Семяжон, беларускі перакладнік і паэт.
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Ужо сёньня: гадавіна страйку ў менскім мэтрапалітэне | 0 | 15.26 | 16-08-2026 |
| 2 | Хроніка перасьледу 4 жніўня: у Менску вынесьлі завочны вырак музыканту Сяргею Міхалку | 0 | 12.22 | 04-08-2026 |
| 3 | Ужо сёньня: 70 гадоў Міколу Статкевічу | 0 | 24.29 | 11-08-2026 |
| 4 | Ужо сёньня: 35 гадоў праімпэрскаму путчу ў Маскве | 0 | 20.51 | 18-08-2026 |
| 5 | Ужо сёньня: 35 гадоў таму ў Менску адбыўся мітынг супраць путчу, на якім Статкевіч абвясьціў пра стварэньне БЗВ | 0 | 16.64 | 19-08-2026 |
| 6 | Ужо сёньня: 195 гадоў з дня нараджэньня Вінцэся Каратынскага | 0 | 21.76 | 14-08-2026 |
| 7 | Ужо сёньня: пяць гадоў разгрому інфармацыйнага агенцтва БелаПАН | 0 | 16.67 | 17-08-2026 |
| 8 | Ужо сёньня: шэсьць гадоў таму быў створаны фонд BySol | 0 | 15.88 | 13-08-2026 |
| 9 | Як беларусы ў Варшаве адзначылі шостую гадавіну пратэстаў 2020-га. Стрым Свабоды | 0 | 10.95 | 09-08-2026 |
| 10 | Ужо сёньня: задушэньне «Праскай вясны» ў 1968 і правал путчу ў 1991-м | 0 | 15.73 | 20-08-2026 |