Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Ужо сёньня: 195 гадоў з дня нараджэньня Вінцэся Каратынскага

Дата публикации: 14-08-2026 21:01:00

Падзеі 15 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Основное содержимое страницы с новостью.

Гэты дзень у гісторыі

1483 — папа Сыкст IV асьвяціў Сыкстынскую капэлю ў Ватыкане і прысьвяціў яе Ўнебаўзяцьцю Найсьвяцейшай Панны Марыі.

1812 — у гарадах былога ВКЛ зь нечуваным размахам сьвяткуюць дзень нараджэньня Напалеона.

1913 — у Радашкавічах адбыўся першы паказ на беларускай зямлі знакамітай п’есы «Паўлінка». Ставіў спэктакль Менскі драматычны гурток, якім кіраваў Флярыян Ждановіч, а сярод гледачоў быў і сам аўтар — Янка Купала.

«Паўлінка» ў Купалаўскім тэатры ў Менску

«Паўлінка» ў Купалаўскім тэатры ў Менску

1920 — польскія войскі пад Варшавай спынілі наступ Чырвонай Арміі і перайшлі ў наступ. Гэтую бітву ў Польшчы называюць «Цудам над Віслай», а 15 жніўня адзначаюць Сьвята Войска Польскага.

​1945 — скончылася японскае каланіяльнае панаваньне над Карэяй, гэтую дату ў абедзьвюх Карэях адзначаюць як Дзень вызваленьня.

1947 — Індыя атрымала незалежнасьць ад Вялікай Брытаніі.

1969 — на адной з фэрмаў мястэчка Бэтэл штату Нью-Ёрк пачаўся адзін з самых знакамітых фэстываляў рок-музыкі Вудсток. Яго наведалі каля 400 тысяч чалавек. На фэстывалі выступілі The Who, Jefferson Airplane, Creedence Clearwater Revival, Grateful Dead і іншыя.

2020 — у Менску разьвіталіся з Аляксандрам Тарайкоўскім, забітым сілавікамі 10 жніўня. Шматтысячныя мітынгі прайшлі ў Горадні, Гомлі ды іншых гарадах.

У гэты дзень нарадзіліся

1728 Станіслаў Чарневіч, дзяяч каталіцкага касьцёла. Ягонымі намаганьнямі Таварыства Ісуса (ордэн езуітаў), забароненае папам Рымскім, працягвала дзейнасьць у Расейскай імпэрыі.

1769 Напалеон Банапарт, францускі імпэратар.

Імпэратар Напалеон Банапарт, карціна Жака-Люі Давіда

Імпэратар Напалеон Банапарт, карціна Жака-Люі Давіда

1771 Вальтэр Скот, шатляндзкі пісьменьнік.

1780 Ігнат Анацэвіч, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту, дасьледчык гісторыі ВКЛ.

1831 —​ Вінцэсь Каратынскі, беларускі і польскі паэт і журналіст. Ён дэбютаваў у друку ў 1856 годзе. Аўтар зборніка паэзіі «Чым хата багата, тым рада» (па-польску, 1857), паэмы «Таміла» (па-польску, 1858), таксама Каратынскаму прыпісваюць ананімныя антыцарскія творы «Гутарка старога дзеда» і «Гутарка суседзяў». Зь беларускамоўных твораў захаваліся вершы «Уставайма, братцы, за дзела, за дзела», «Далі бог-то, Арцём…», «Туга на чужой старане».

1905Ільля Некрашэвіч, беларускі фізык, адзін з заснавальнікаў навуковай тэорыі фізыкі плязмы.

1923 —​ Шымон Пэрэс, ізраільскі палітык і ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру, ураджэнец Вішнева на Валожыншчыне.

Шымон Пэрэс наведвае магілу свайго прадзеда ў Валожыне

Шымон Пэрэс наведвае магілу свайго прадзеда ў Валожыне

1927 — Аляксандар Крывіцкі, мовазнавец.

1960Ігар Варашкевіч, беларускі музыка, лідэр гуртоў «Бонда» і «Крама».

У памяці

1382 — у Крэўскім замку быў задушаны Кейстут, вялікі князь літоўскі.

1721 Крыштап Станіслаў Завіша, ваявода менскі, пісьменьнік і мэмуарыст. Фундатар капліцы Сьвятога Фэліцыяна ў касьцёле Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі пры калегіюме езуітаў у Менску, дзе і пахаваны.

1845 Зыгмунд Глёгер, археоляг, этнограф, гісторык, фальклярыст.

15 жніўня 1972 году ў цэнтры Менску пры нявысьветленых абставінах ударам нажа быў забіты Лявон Баразна, беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дасьледчык культуры, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1960–70-х гадоў.

Ён стварыў шэраг альбомаў, прысьвечаных народнаму адзеньню і беларускім арнамэнтам, і, па сутнасьці, заснаваў школу нацыянальнага сцэнічнага касьцюму і «апрануў» дзясяткі фальклёрных ансамбляў. Ягоная кніга «Гравюры Францыска Скарыны» стала надзвычай важкім унёскам у «скарыніяну». Баразна не дачакаўся выхаду кнігі ўсяго некалькі дзён, нясшытыя аркушы манаграфіі паклалі яму ў труну.

Менавіта Лявон Баразна разам зь Зянонам Пазьняком распачаў змаганьне з заплянаваным уладамі зьнішчэньнем старажытнай менскай вуліцы Нямігі. Артыкул у яе абарону сябрам удалося надрукаваць у галоўнай савецкай газэце «Правда».

1985 Часлаў Будзька, беларускі эміграцыйны дзяяч, гісторык, настаўнік.

1988 Мікола Дварэцкі, дзяяч беларускай хадэцыі, паэт і празаік.

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Ужо сёньня: 70 гадоў Міколу Статкевічу024.2911-08-2026
2Ужо сёньня: 112 гадоў ад пачатку Першай усясьветнай вайны 021.7627-07-2026
3Ужо сёньня: 100 гадоў з дня нараджэньня Аляксандра Надсана021.7607-08-2026
4Ужо сёньня: 90 гадоў з дня нараджэньня Леаніда Левіна022.524-07-2026
5Ужо сёньня: 35 гадоў праімпэрскаму путчу ў Маскве 020.5118-08-2026
6Ужо сёньня: гадавіна страйку ў менскім мэтрапалітэне015.2616-08-2026
7Ужо сёньня: 70 гадоў таму памёр Якуб Колас022.512-08-2026
8Ужо сёньня: шостая гадавіна «Маршу Свабоды» ў Менску014.6515-08-2026
9Ужо сёньня: гадавіна падпісаньня пакту Молатава — Рыбэнтропа і «Маршу новай Беларусі»014.1722-08-2026
10Ужо сёньня: пяць гадоў разгрому інфармацыйнага агенцтва БелаПАН016.6717-08-2026

Классификация: Информация. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 21.76. Источник: www.svaboda.org.