Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Ужо сёньня: 70 гадоў таму памёр Якуб Колас

Дата публикации: 12-08-2026 21:00:00

Падзеі 13 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Основное содержимое страницы с новостью.

Падзеі 13 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

13 жніўня 1956 году памёр народны паэт Беларусі Якуб Колас, грамадзкі дзяяч, перакладчык, пэдагог. Колас лічыцца адным з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры.

Таксама ў гэты дзень

1500 — Менскі абраз Багародзіцы зьявіўся на Сьвіслачы каля замка.

1920 — падчас польска-савецкай вайны пачалася Варшаўская бітва, у якой польскія сілы пад камандаваньнем Юзэфа Пілсудзкага затрымалі бальшавікоў каля Варшавы, а потым разьбілі іх і прымусілі да адступленьня. Шэраг польскіх перамогаў, якія адбыліся пасьля Варшаўскай бітвы, прывялі да мірнай польска-савецкай дамовы 1921 году ў Рызе. У выніку гэтай дамовы Заходняя Беларусь апынулася ў межах Польшчы.

1942 — зьнішчанае Мірскае гета — забітыя больш за 600 апошніх габрэяў.

2020 — паўтысячы зьняволеных выйшлі на мітынг пратэсту ў Бабруйскай калёніі.

У гэты дзень нарадзіліся

1750 Ксаверы Карніцкі, падарожнік, у 1774–1789 жыў у Чылі. Першы вядомы ліцьвін, які ў 1790 годзе наведаў Аўстралію.

1860 Мацьвей Любаўскі, расейскі гісторык, які вывучаў Вялікае Княства Літоўскае і Рускае.

1883 Сьцяпан Мельнiк, вучоны батанік і лесавод, ахвяра сталінізму.

1899 Альфрэд Гічкок, брытанскі і амэрыканскі кінарэжысэр, клясык трылеру і майстар саспэнсу.

1913Анатоль Багатыроў, беларускі кампазытар, адзін з заснавальнікаў беларускай опэры. Сярод іншага, ён напісаў музыку да опэры «Ў пушчах Палесься» на аснове аповесьці «Дрыгва» Якуба Коласа (пастаноўка 1939 году).

Анатоль Багатыроў

Анатоль Багатыроў

1923 Мікола Кедышка, адзін з кіраўнікоў антынацысцкага супраціву. Загінуў у баі з нацыстамі, якія напалі на явачную кватэру.

1923 Самсон Пярловіч, беларускі паэт, удзельнік беларускага наваградзкага патрыятычнага падпольля, вязень ГУЛАГу.

1926 Фідэль Кастра, камуністычны дыктатар Кубы. Узначальваў урад краіны з 1959 году. З 1976-га быў старшынём Дзяржаўнай рады і фактычна прэзыдэнтам Кубы. У 2006 годзе перастаў зьяўляцца на публіцы і фактычна перадаў свае паўнамоцтвы малодшаму брату Раулю. А афіцыйна пакінуў пасаду кіраўніка дзяржавы ў 2008 годзе.

Фідэль Кастра ў Маскве ў траўні 1963 году, разам з кіраўніком КПСС Мікітам Хрушчовым

Фідэль Кастра ў Маскве ў траўні 1963 году, разам з кіраўніком КПСС Мікітам Хрушчовым

1950 Пятро Краўчанка, беларускі палітык, дыплямат, гісторык і калекцыянэр, першы міністар замежных справаў незалежнай Беларусі. Шмат спрычніўся да ўшанааньня памяці Францішка Скарыны за мяжой.

Пятро Краўчанка

Пятро Краўчанка

1950Ларыса Фінкельштэйн, мастацтвазнаўца, арт-крытык, галерыст, куратар выставаў сучаснага мастацтва, калекцыянэр.

1959 Яўген Колчаў, скульптар і фатограф.

У памяці

1775 Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі, канцлер вялікі літоўскі.

1946Гербэрт Уэлс, ангельскі пісьменьнік.

1995Аляксей Мельнікаў, беларускі гісторык і літаратар. Яго знайшлі забітым ва ўласнай кватэры.

Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Ужо сёньня: 70 гадоў Міколу Статкевічу024.2911-08-2026
2Ужо сёньня: 100 гадоў таму нарадзіўся Алесь Адамовіч022.502-08-2026
3Ужо сёньня: 120 гадоў таму нарадзіўся Ежы Гедройць, які зрабіў незалежнасьць Беларусі аксіёмай для палякаў018.726-07-2026
4Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Янкі Брыля017.6903-08-2026
5Ужо сёньня: 35 гадоў праімпэрскаму путчу ў Маскве 020.5118-08-2026
6Ужо сёньня: гадавіна страйку ў менскім мэтрапалітэне015.2616-08-2026
7Ужо сёньня: 195 гадоў з дня нараджэньня Вінцэся Каратынскага021.7614-08-2026
8Ужо сёньня: пяць гадоў разгрому інфармацыйнага агенцтва БелаПАН016.6717-08-2026
9Ужо сёньня: шэсьць гадоў таму быў створаны фонд BySol015.8813-08-2026
10Пасля працяглай хваробы памёр 31‑гадовы беларускі футбаліст01008-08-2026

Классификация: Информация. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 22.5. Источник: www.svaboda.org.