Падзеі 3 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Падзеі 3 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
3 жніўня 1926 (афіцыйна 3 верасьня 1927)* году нарадзіўся Алесь Адамовіч, беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца, грамадзкі дзяяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х.
*Афіцыйная дата нараджэньня, замацаваная ў энцыкляпэдыях, — вынік таго, што ў вайну маці больш як на год „падмаладзіла“ сына, ратуючы яго ад вывазу ў Нямеччыну.
1492 — пачалася першая экспэдыцыя італьянскага мараплаўца Хрыстафора Калюмба. Ён хацеў адкрыць найкарацейшы морскі шлях з Эўропы ў Індыю. Але ў выніку экспэдыцыя адкрыла Амэрыку.
1933 — адбылося Кобрынскае сялянскае паўстаньне. Падбухтораныя камуністычнай партыяй Заходняй Беларусі, 100 сялянаў Кобрынскага павету ўзброіліся, разграмілі некалькі сядзібаў асаднікаў і цэлую ноч трымалі ў аблозе паліцэйскі пастарунак у вёсцы Навасёлкі. Назаўтра ўлады разагналі паўстанцаў. Больш за 30 чалавек атрымалі розныя тэрміны зьняволеньня.
1940 — СССР анэксаваў ужо акупаваную Літву.
2021 — Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася ў Лёндане з прэм’ер-міністрам Вялікай Брытаніі Борысам Джонсанам.
У гэты дзень нарадзіліся1899 — Баляслаў Грабінскі, доктар мэдыцыны, грамадзкі і эміграцыйны дзяяч, мэмуарыст.
1953 — Валеры Шаблюк, гісторык, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.
1959 — Станіслаў Рудовіч, гісторык.
1975 — Юры Бліноў, музыка, мэцэнат, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. ХХІ ст.
1986 — Дар’я Домрачава, беларуская біятляністка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка, двухразовая чэмпіёнка сьвету, Герой Беларусі. У 2020 адмовілася далучыцца да беларускіх спартоўцаў, якія выступілі супраць гвалту над мірнымі пратэстоўцамі.
У памяці1615 — Крыштаф Мікалай Дарагастайскі, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, доктар мэдыцыны, пісьменьнік. Аўтар «Гіпікі», падручніка конегадоўлі і коннай язды.
1847 — Марцін Цяплінскі, паэт і фальклярыст, удзельнік паўстаньня 1831 году.
1971 — Янка Маўр, адзін з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанраў, аўтар першай беларускай навукова-фантастычнай аповесьці.
1994 — Інакенці Смактуноўскі (Смактуновіч), савецкі актор беларускага паходжаньня, народны артыст СССР.
2008 — Аляксандар Салжаніцын, пісьменьнік і дысыдэнт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.
2018 — Аляксандар Кулінковіч, рок-музыка, заснавальнік і саліст гурту Neuro Dubel.
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Ужо сёньня: 100 гадоў з дня нараджэньня Аляксандра Надсана | 0 | 21.76 | 07-08-2026 |
| 2 | Ужо сёньня: Шостая гадавіна забойства Аляксандра Тарайкоўскага | 0 | 16.67 | 09-08-2026 |
| 3 | Ужо сёньня: 90 гадоў з дня нараджэньня Леаніда Левіна | 0 | 22.5 | 24-07-2026 |
| 4 | Ужо сёньня: 120 гадоў таму нарадзіўся Ежы Гедройць, які зрабіў незалежнасьць Беларусі аксіёмай для палякаў | 0 | 18.7 | 26-07-2026 |
| 5 | Ужо сёньня: 130 гадоў таму нарадзіўся Аляксандар Орса, які падрыхтаваў эліту беларускай паваеннай эміграцыі | 0 | 17.79 | 23-07-2026 |
| 6 | Ужо сёньня: 112 гадоў ад пачатку Першай усясьветнай вайны | 0 | 21.76 | 27-07-2026 |
| 7 | Ужо сёньня: дзень выхаду першай беларускай кнігі і дзень нараджэньня Алеся Пушкіна | 0 | 11.48 | 05-08-2026 |
| 8 | Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Янкі Брыля | 0 | 17.69 | 03-08-2026 |
| 9 | Ужо сёньня: 100 гадоў з дня нараджэньня Янкі Запрудніка, шостая гадавіна прэзыдэнцкіх выбараў — 2020 | 0 | 23.64 | 08-08-2026 |
| 10 | Ужо сёньня: бел-чырвона-белы сьцяг стаў дзяржаўным у БНР | 0 | 23.33 | 04-08-2026 |