Падзеі 24 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
24 ліпеня 1896 году нарадзіўся Аляксандар Орса — беларускі пэдагог і грамадзка-культурны дзяяч. Займаў пасаду дырэктара славутай Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Рэгенсбургу — вучэльні, якая выхавала эліту беларускай паваеннай эміграцыі.
Орса паходзіў з Наваградчыны. Быў выпускніком Карлава ўнівэрсытэту ў Празе. Пасьля ІІ усясьветнай вайны мноства беларусаў вымушана пакінула Радзіму і апынулася за мяжою. У нямецкім Рэгенсбургу беларусы ня толькі стварылі сваю гімназію, але й запрасілі туды працаваць многіх вядомых навукоўцаў. Пад кіраўніцтвам дырэктара Орсы працавалі Аўген Каханоўскі (сапраўднае прозьвішча Калубовіч; які перад вайной працаваў кансультантам-мэтадыстам у апараце Наркамасьветы БССР). Заняткі гісторыі Беларусі вёў доктар Янка Станкевіч (раней выкладаў у Віленскім і Варшаўскім унівэрсытэтах), сьпеваў — кампазытар Мікола Равенскі.
З 1949 году Аляксандар Орса жыў у Злучаных Штатах. Стаў адным з заснавальнікаў Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня, стварыў у Нью-Ёрку першую парафію Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Меў непасрэднае дачыненьне да паўстаньня тамсама Беларускага інстытуту навукі і мастацтва. Быў міністрам асьветы эміграцыйнага ўраду БНР.
У гэты дзень1198 — першая пісьмовая згадка пра Рыгу — у «Хроніцы Лівоніі».
1499 — літоўскае баярства ў Вільні зацьвердзіла Кракаўска-Віленскую вунію, якая такім чынам набыла моц.
1618 — пабачыў сьвет першы беларускі лемантар. Называўся ён «Букварь языка славенска Писаній чтенія оучитися хотящимъ, в полезное руковоженіе» і быў надрукаваны ў Еўі (цяпер гэта мястэчка Вевіс у Літве).
1930 — арыштаваны ГПУ ў справе „Працоўнай сялянскай партыі“ Гаўрыла Гарэцкі, геоляг, географ, эканаміст.
1982 — у Менску адбыўся першы публічны шлюб у нацыянальных строях.
«У 1982 годзе Ігар Марачкін разам з Ірынай Крук зьдзівілі менскую публіку. Ня тым зьдзівілі, што ўзялі шлюб, а тым, што гэта быў першы шлюб у нацыянальных строях». (Сяргей Дубавец. «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду»)
1993 — канец адзінай рублёвай зоны краінаў СНД, апублікавана паведамленьне Цэнтральнага банку Расеі аб спыненьні хаджэньня купюраў савецкага ўзору.
2007 — у Наваградку адкрылі мэмарыяльны комплекс на месцы былога гета. З гэтага гета ў верасьні 1943 году праз тайна выкапаны тунэль уцяклі 232 вязьні.
У гэты дзень нарадзіліся1761 — Якуб Ясінскі, вайсковы і палітычны дзяяч Рэчы Паспалітай, генэрал, інжынэр і паэт; кіраўнік вызвольнага паўстаньня 1794 году ў Вялікім Княстве Літоўскім.
1783 — Сымон Балівар, змагар за незалежнасьць ад Гішпаніі калёніяў у Лацінскай Амэрыцы.
1802 — Аляксандар Дзюма (бацька), францускі пісьменьнік.
1820 — Люцыян Крашэўскі, беларускі і польскі мастак, фатограф.
1828 — Мікалай Чарнышэўскі, расейскі літаратурны крытык і публіцыст.
1860 — Альфонс Муха, чэскі мастак.
1911 — Анатоль Астрэйка, беларускі паэт-песеньнік.
1926 — Вольга Церашчатава, беларуская мастацтвазнаўца.
1932 — Часлаў Кудаба, географ, краязнавец, палітык, літоўскі дасьледнік Беларусі.
1934 — Генадзь Гарбук, беларускі актор тэатру і кіно, народны артыст Беларусі.
1948 — Ян Матусевіч, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзяяч, сьвятар.
1950 — Генадзь Грушавы, навуковец і палітык, стваральнік фонду «Дзецям Чарнобылю».
1887 — Іван Барычэўскі, беларускі археоляг, гісторык, фальклярыст і этнограф.
1921 — Сьцяпан Булат, нацыянал-бальшавік, журналіст, рэдактар газэты «Савецкая Беларусь».
1927 — Акутагава Руноскэ, японскі паэт і пісьменьнік.
2003 — Сяргей Кавалёў, беларускі гісторык.
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Ужо сёньня: 100 гадоў таму нарадзіўся Алесь Адамовіч | 0 | 22.5 | 02-08-2026 |
| 2 | Ужо сёньня: 120 гадоў таму нарадзіўся Ежы Гедройць, які зрабіў незалежнасьць Беларусі аксіёмай для палякаў | 0 | 18.7 | 26-07-2026 |
| 3 | Ужо сёньня: 100 гадоў з дня нараджэньня Аляксандра Надсана | 0 | 21.76 | 07-08-2026 |
| 4 | Ужо сёньня: дзень нараджэньня мовазнаўцы Зьмітра Саўкі і пісьменьніка Ўладзімера Варавы | 0 | 13.96 | 25-07-2026 |
| 5 | Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Янкі Брыля | 0 | 17.69 | 03-08-2026 |
| 6 | Ужо сёньня: Шостая гадавіна забойства Аляксандра Тарайкоўскага | 0 | 16.67 | 09-08-2026 |
| 7 | Ужо сёньня: дзень выхаду першай беларускай кнігі і дзень нараджэньня Алеся Пушкіна | 0 | 11.48 | 05-08-2026 |
| 8 | Ужо сёньня: 6 гадоў таму адбыўся найвялікшы пікет Ціханоўскай і аб’яднанага штабу. Прыйшлі каля 70 тысяч чалавек | 0 | 22.5 | 29-07-2026 |
| 9 | Ужо сёньня: 90 гадоў з дня нараджэньня Леаніда Левіна | 0 | 22.5 | 24-07-2026 |