Падзеі 6 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Падзеі 6 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
6 жніўня 1517 году Францішак Скарына выдаў у Празе першую друкаваную ўсходнеславянскую кнігу «Псалтыр».
З гэтай даты вядзе адлік беларускае кнігадрукаваньне. Але нягледзячы на прапановы перанесьці на 6 жніўня Дзень друку, у Беларусі яго дагэтуль афіцыйна адзначаюць 5 траўня — у дзень выхаду першага нумара бальшавісцкай газеты «Правда».
1409 — вялікі магістар Тэўтонскага Ордэну Ульрых фон Юнгінген распачаў вайну з Польскім Каралеўствам і ВКЛ.
1492 — Аляксандраў прывілей, адзін зь юрыдычных дакумэнтаў пра дзяржаўны лад краіны, якія папярэднічалі статутам ВКЛ.
1806 — імпэратар Франц II Габсбург адмовіўся ад кароны, такім чынам паклаўшы канец Сьвятой Рымскай імпэрыі.
1914 — у ходзе Першай сусьветнай вайны Аўстра-Вугоршчына абвясьціла вайну Расеі.
1945 — першае ў гісторыі баявое ўжываньне атамнай зброі — бамбаваньне амэрыканцамі гораду Хіросіма ў Японіі.
2020 — дыджэі Кірыл Галанаў і Ўладзіслаў Сакалоўскі ўключылі песьню „Перемен“ Віктара Цоя на гарадзкім сьвяце каля кінатэатру „Кіеў“ у Менску, за што былі арыштаваныя.
1626 — Аляксандар Палубінскі, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ.
1715 — Мацей Догель, гісторык-археограф і правазнавец ВКЛ.
1840 — Альгерд Абуховіч, беларускі паэт і перакладчык.
1840 — Юльян Крачкоўскi, этнограф, фальклярыст і краязнаўца. Старшыня Віленскай археаграфічнай камісіі і музэя. У сеціве можна прачытаць яго кнігі „Быт заходня-рускага селяніна“ і „Старая Вільня да канца ХVІІ ст.“
1884 — Яўген Хлябцэвіч, беларускі нацыянальны дзеяч, бібліятэказнавец, бібліёграф, літаратуразнавец.
1903 — Барыс Платонаў, актор, педагог, народны артыст Беларусі, народны артыст СССР.
1926 — Леанід Дробаў, гісторык мастацтва, мастацтвазнаўца, прафэсар.
1928 — Эндзі Ўоргал, выбітны прадстаўнік поп-арту і сучаснай культуры.
1938 — Iгар Лучанок, кампазытар, народны артыст Беларусі.
1957 — Мікалай Пінігін, беларускі рэжысэр.
1965 — Алесь Пушкін, беларускі мастак, палітвязень. 30 сакавіка 2021 году яго затрымалі ў Жылічах, дзе ён рэстаўраваў палац і праз год асудзілі на 5 гадоў зьняволеньня за партрэт антысавецкага падпольніка Аўгена Жыхара. 11 ліпеня 2023 году Алесь Пушкін памёр у горадзенскім шпіталі, куды яго прывезьлі непрытомнага пад канвоем з турмы.
1660 — Дыега Вэляскес, гішпанскі мастак, адзін з найвялікшых прадстаўнікоў гішпанскага Залатога веку.
1877 — Іван Насовіч, беларускі мовазнавец, лексыкограф, фальклярыст, этнограф.
1994 — памёр беларускі пісьменьнік, сцэнарыст Алесь Асіпенка.
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Ужо сёньня: 100 гадоў з дня нараджэньня Аляксандра Надсана | 0 | 21.76 | 07-08-2026 |
| 2 | Ужо сёньня: дзень нараджэньня старшыні Рады БНР Пётры Крачэўскага | 1 | 16.25 | 06-08-2026 |
| 3 | Ужо сёньня: 100 гадоў таму нарадзіўся Алесь Адамовіч | 0 | 22.5 | 02-08-2026 |
| 4 | Ужо сёньня: Шостая гадавіна забойства Аляксандра Тарайкоўскага | 0 | 16.67 | 09-08-2026 |
| 5 | Ужо сёньня: дзень заснаваньня Беларускай сацыялістычнай грамады і ўраду БНР пад кіраўніцтвам Янкі Серады | 0 | 12.4 | 21-07-2026 |
| 6 | Ужо сёньня: дзень памяці Міхала Валовіча, гадавіна бітвы войскаў ВКЛ пад Слонімам | 0 | 15.26 | 01-08-2026 |
| 7 | Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Янкі Брыля | 0 | 17.69 | 03-08-2026 |
| 8 | Ужо сёньня: 100 гадоў з дня нараджэньня Янкі Запрудніка, шостая гадавіна прэзыдэнцкіх выбараў — 2020 | 0 | 23.64 | 08-08-2026 |
| 9 | Ужо сёньня: 6 гадоў таму адбыўся найвялікшы пікет Ціханоўскай і аб’яднанага штабу. Прыйшлі каля 70 тысяч чалавек | 0 | 22.5 | 29-07-2026 |
| 10 | Ужо сёньня: бел-чырвона-белы сьцяг стаў дзяржаўным у БНР | 0 | 23.33 | 04-08-2026 |