Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Ужо сёньня: дзень нараджэньня старшыні Рады БНР Пётры Крачэўскага

Дата публикации: 06-08-2026 21:01:00

Падзеі 7 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Основное содержимое страницы с новостью.

У гэты дзень

1819 — войска Сымона Балівара перамагло гішпанцаў у бітве пры мосьце Баяка цераз раку Тэатына. Гэта стала пераломным момантам у вызваленьні тэрыторыі сучаснай Калюмбіі і адкрыла шлях да незалежнасьці іншых краінаў Паўднёвай Амэрыкі.

1999 — уварваньне злучэньняў ісламістаў у Дагестан, пачатак Другой чачэнскай вайны.

2008 — Расея пачала вайну ў грузінскай Паўднёвай Асэтыі.

У гэты дзень нарадзіліся

1837 — Баляслаў Колышка, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гадоў.

«Паміж баямі і сутычкамі з карнікамі інсургенты Колышкі разганялі ў жамойцкіх мястэчках царскую варту, палілі паперы станавых прыставаў і валасных праўленьняў. Калі ён прывёў свой аддзел да Зыгмунта Серакоўскага, што меў званьне „літоўскага ваяводы“, той уражана выгукнуў: „Каб ня бачыў вас перад сабою, ня даў бы веры, што вы жывыя, бо з столькіх небясьпек хіба па небе можна было вырвацца“» // «Імёны Свабоды» (PDF).

1879 — Пётра Крачэўскі (Крэчэўскі), палітык, пісьменьнік, гісторык, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя, дзеяч міжваеннай эміграцыі ў Літве і Чэхаславаччыне, у 1919–1928 гадах старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. На гэтай пасадзе Крэчэўскі заставаўся і ў эміграцыі, спачатку ў Літве, пасьля ў Празе.

Пётра Крачэўскі, часопіс «Шлях Моладзі», № 3, 1937 г.

Пётра Крачэўскі, часопіс «Шлях Моладзі», № 3, 1937 г.

1910 — Генадзь Цітовіч, музыказнаўца, этнограф, заснавальнік Дзяржаўнага народнага хору Беларусі, народны артыст Беларусі.

1910 — Якуб Ермаловіч, беларускі пісьменьнік, вязень ГУЛАГу.

«Акрамя рэк, падумаў я, якія ўпадаюць у мора, ёсьць яшчэ, мусіць, рака жыцьця. Мы яе ня бачым, не любуемся ёй, не пераяжджаем на лодцы. Мы яе адчуваем і баімся, хаця б яна не перасохла, ня зьніцілася, не зьмізарнела, не забрудзілася, хаця б ня капнуў хто-небудзь у яе атруты».

«Усё жывое зямное і нават нежывое аддае ў раку жыцьця па нейкай нябачнай макавінцы (скажам, малекуле), і яна трымаецца за гэты кошт, несучы ў сабе яго здабыткі ў мора адвечнасьці». (З аповесьці «Рэкі ўпадаюць у мора»)

1932 — Адам Мальдзіс, беларускі літаратуразнавец і гісторык літаратуры, пісьменьнік.

Адам Мальдзіс

Адам Мальдзіс

1954 — Алег Трусаў, беларускі археоляг, гісторык, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, былы старшыня Таварыства беларускай мовы.

Алег Трусаў

Алег Трусаў

1958 — Віктар Манаеў, беларускі актор, народны артыст Беларусі.

Віктар Манаеў у ролі караля Ліра

Віктар Манаеў у ролі караля Ліра
У памяці

1903 — Юльян Крачкоўскi, этнограф, фальклярыст і краязнаўца. Старшыня Віленскай археаграфічнай камісіі і музэю. У сеціве можна прачытаць ягоныя кнігі «Быт заходня-рускага селяніна» і «Старая Вільня да канца ХVІІ ст.».

1921 — Аляксандар Блок, расейскі паэт-сымбаліст.

Аляксандар Блок

Аляксандар Блок

1941 — Рабіндранат Тагор, індыйскі пісьменьнік, філёзаф, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры за 1913 год.

Рабіндранат Тагор, скульптура Заіра Азгура

Рабіндранат Тагор, скульптура Заіра Азгура

1995 — Максім Танк, народны паэт Беларусі, грамадзкі дзяяч.

Максім Танк

Максім Танк

2014 — Юрка Станкевіч, вядомы беларускі грамадзкі дзяяч, сын выбітных дзеячоў беларускай эміграцыі Янкі й Марыі Станкевічаў. Пахаваны ў чэскім Кладне.

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Янкі Брыля017.6903-08-2026
2Ужо сёньня: бел-чырвона-белы сьцяг стаў дзяржаўным у БНР023.3304-08-2026
3Ужо сёньня: дзень выхаду першай беларускай кнігі і дзень нараджэньня Алеся Пушкіна011.4805-08-2026
4Ужо сёньня: дзень памяці Міхала Валовіча, гадавіна бітвы войскаў ВКЛ пад Слонімам015.2601-08-2026
5Ужо сёньня: дзень заснаваньня Беларускай сацыялістычнай грамады і ўраду БНР пад кіраўніцтвам Янкі Серады012.421-07-2026
6Ужо сёньня: 90 гадоў з дня нараджэньня Леаніда Левіна022.524-07-2026
7Ужо сёньня: 100 гадоў з дня нараджэньня Аляксандра Надсана021.7607-08-2026
8Ужо сёньня: Шостая гадавіна забойства Аляксандра Тарайкоўскага016.6709-08-2026
9Ужо сёньня: 6 гадоў таму адбыўся найвялікшы пікет Ціханоўскай і аб’яднанага штабу. Прыйшлі каля 70 тысяч чалавек022.529-07-2026
10Ужо сёньня: 100 гадоў з дня нараджэньня Янкі Запрудніка, шостая гадавіна прэзыдэнцкіх выбараў — 2020023.6408-08-2026

Классификация: Информация. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 1. Информативность: 16.25. Источник: www.svaboda.org.