Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Ужо сёньня: 70 гадоў Міколу Статкевічу

Дата публикации: 11-08-2026 21:01:00

Падзеі 12 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Основное содержимое страницы с новостью.

Даты дня

12 жніўня 1956 году нарадзіўся Мікола Статкевіч, адзін з заснавальнікаў Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў, дзеяч сацыял-дэмакратычнага руху, шматгадовы палітычны вязеньвязень.

Мікола Статкевіч, травень 2020

Мікола Статкевіч, травень 2020
Таксама ў гэты дзень

1399 — бітва на рацэ Ворскле, войскі Залатой Арды разьбілі армію ВКЛ.

1654 — бітва пад Шкловам, войска ВКЛ на чале зь Янушам Радзівілам перамагло расейскія войскі на чале з князем Якавам Чаркаскім, у тым ліку атрадам Юрыя Барацінскага. Аднак гэты посьпех не спыніў расейскага наступу.

1794 — капітуляцыя Вільні перад расейскімі войскамі.

1812 — Гарадзечанская бітва (Бітва пад Гарадзечнай). Падзея француска-расейскай вайны ва ўрочышчы Высокая Гара, за 2 км на поўдзень ад вёскі Паддубна Кобрынскага павету (цяпер — Пружанскі раён). Лічыцца найвялікшай бітвай Напалеонаўскай эпохі ў заходніх рэгіёнах Беларусі.

1817Ігнат Храпавіцкі, беларускі фалькларыст, паэт, грамадскі дзеяч.

1851 Ісак Зінгер атрымаў патэнт на ўдасканаленую канструкцыю швейнай машынкі. Яна стала больш зручнай, што прынесла посьпех і славу кампаніі Singer.

1914 — на пачатку Першай усясьветнай вайны Вялікая Брытанія абвясьціла вайну Аўстра-Вугоршчыне.

1915 — спыніла выхад газэта „Беларус“ — каталіцкае выданьне, якое выходзіла лацінкай з 26 студзеня 1913.

1948 — улады Чэхаславаччыны перадалі Ларысу і Янку Геніюшаў уладам СССР.

1952 — у Маскве расстралялі 13 габрэйскіх інтэлектуалаў.

1953 — у СССР правялі першае выпрабаваньне вадароднай бомбы.

Грыбападобнае воблака ад выбуху вадароднай бомбы

Грыбападобнае воблака ад выбуху вадароднай бомбы

1981 — IBM прэзэнтавала свой першы пэрсанальны кампутар IBM PC, які стаў сусьветным стандартам для пэрсанальных кампутараў.

2000 — Расейская субмарына «Курск» затанула ў Баранцавым моры.

2004 — зьявіліся першыя артыкулы ў беларускай вэрсіі Вікіпэдыі. Аднак першы запіс па-беларуску на галоўнай старонцы «вольнай энцыкляпэдыі» зьявіўся яшчэ 27 студзеня 2004 году.

Уладзімер Каткоўскі

Уладзімер Каткоўскі

Адным з заснавальнікаў беларускай Вікіпэдыі стаў вэб-рэдактар Радыё Свабода Ўладзімер Каткоўскі.

Ад пачатку беларускамоўныя артыкулы пісалі клясычным правапісам. Разьдзел Вікіпэдыі афіцыйным правапісам быў створаны 27 сакавіка 2007 году, калі моўны падкамітэт фундацыі Wikimedia перанёс артыкулы «клясычнай» Вікіпэдыі на новы дамэн (цяпер be-tarask.wikipedia.org). Папярэдні дамэн «Беларускай Вікіпэдыі» be.wikipedia.org аддалі вікіпэдыстам, якія пішуць афіцыйным правапісам.

2020 — пад Слуцкам на базе ЛПП №3 адкрыўся канцлягер для пратэстоўцаў зь Менску, у яго прывезьлі першую партыю зьняволеных. Усяго ён быў разьлічаны для ўтрыманьня прыкладна 2000 чалавек.

У гэты дзень нарадзіліся

1877 Тодар (Хведар) Данілюк, рэлігійны і вайсковы дзеяч, удзельнік Слуцкага паўстаньня, адзін з стваральнікаў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, ад 1950 г. жыў у ЗША.

1893Аляксандар Ружанцоў, беларускі вайсковы дзеяч, пісьменьнік, бібліёграф.

Аляксандар Ружанцоў (Алеь Смаленец)

Аляксандар Ружанцоў (Алеь Смаленец)

1896Янка Чарапук, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, прадстаўнік беларускай дыяспары ў Чыкага.

1917Ціхан Кісялёў, савецкі партыйны дзеяч, быў першым сакратаром ЦК КПБ (1980—1983).

1930Джордж Сорас, амэрыканскі фінансіст і грамадзкі дзеяч вугорскага паходжаньня.

Джордж Сорас

Джордж Сорас

1948Алесь Зайка, беларускі краязнавец.

1950 Леанід Галубовіч, беларускі паэт. У кастрычніку 2010 прэзэнтаваў кнігу крытычных эсэ «Сыс і кулуары», за якую быў уганараваны прэміяй «Залатая літара».

Леанід Галубовіч, 2010 год

Леанід Галубовіч, 2010 год

1966Лера Сом, паэтка і бард.

У памяці

1845Юзаф Маралёўскі, паэт, выкладчык рыторыкі і філязофіі ў езуіцкіх навучальных установах Полацку, Воршы, Мсьціслава, Магілёва.

1936Пётар Мятла, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, пасол польскага сойму ў 1922—1927 гадох.

1953Самуіл Кастравіцкі, польскі і беларускі вайсковы дзяяч.

1992Юрка Луцкевіч, адзін з кіраўнікоў БНП, настаўнік, вязень ГУЛАГу, сын Антона Луцкевіча.

2001Арцём Баханькоў, мовазнавец.

2020Аляксандар Віхор. Жыхар Гомлю, загінуў пасьля затрыманьня з АМАПам.

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Ужо сёньня: 70 гадоў таму памёр Якуб Колас022.512-08-2026
2Ужо сёньня: 100 гадоў таму нарадзіўся Алесь Адамовіч022.502-08-2026
3Ужо сёньня: Шостая гадавіна забойства Аляксандра Тарайкоўскага016.6709-08-2026
4Ужо сёньня: 100 гадоў з дня нараджэньня Аляксандра Надсана021.7607-08-2026
5Ужо сёньня: 195 гадоў з дня нараджэньня Вінцэся Каратынскага021.7614-08-2026
6Ужо сёньня: 35 гадоў праімпэрскаму путчу ў Маскве 020.5118-08-2026
7Ужо сёньня: гадавіна страйку ў менскім мэтрапалітэне015.2616-08-2026
8Ужо сёньня: 35 гадоў таму ў Менску адбыўся мітынг супраць путчу, на якім Статкевіч абвясьціў пра стварэньне БЗВ016.6419-08-2026
9Ужо сёньня: шостая гадавіна «Маршу Свабоды» ў Менску014.6515-08-2026

Классификация: Информация. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 9. Тональность: 0. Информативность: 24.29. Источник: www.svaboda.org.