Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Ужо сёньня: шэсьць гадоў таму быў створаны фонд BySol

Дата публикации: 13-08-2026 21:01:00

Падзеі 14 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Основное содержимое страницы с новостью.

Дата дня

14 жніўня 2020 году ў адказ на масавыя арышты пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі створаны фонд BySol, які арганізуе збор сродкаў для падтрымкі пацярпелых ад рэпрэсій у Беларусі.

Гэты дзень у гісторыі

1385 ― была заключаная Крэўская ўнія, дамова пра саюз Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства, праз шлюб вялікага князя Ягайлы і каралевы Ядзьвігі.​

1824 — расейскі цар Аляксандар І падпісаў прысуд удзельнікам тайных студэнцкіх таварыстваў філяматаў і філярэтаў. Два дзясяткі студэнтаў пайшлі на катаргу ў Сыбір, каля 80 чалавек трапілі пад нагляд паліцыі. Сярод рэпрэсаваных былі студэнты Тамаш Зан, Ян Чачот, Адам Міцкевіч (высланы ў Пецярбург) ды іншыя.

1919 — пачало дзейнасьць Менскае таварыства працаўнікоў мастацтва. У ягоных пастаноўках бралі ўдзел Уладзіслаў Галубок, Міхась Чарот, Марыя Зароская ды іншыя акторы, а таксама беларускі хор пад кіраўніцтвам Уладзімера Тэраўскага.

1928 — выйшаў кінафільм „Кастусь Каліноўскі“

1980 ― у Польшчы пачаўся страйк на чале зь Лехам Валэнсам, у выніку якога паўстаў незалежны прафсаюз «Салідарнасьць».

2008 ― Грузія абвясьціла пра выхад з СНД.

2020 — па ўсёй Беларусі адбываюцца масавыя мітынгі і шэсьці, на заводах рыхтуюцца да страйкаў. З ізалятараў на Акрэсьціна і ў Жодзіне выпускаюць пратэстоўцаў, захопленых 9-10 жніўня.

У гэты дзень нарадзіліся

1794 — Міхал Балінскі, гісторык, краязнавец, рэдактар. Магістар філязофіі.

1842Уладзімер Кавалеўскі, прыродазнаўца, адзін з заснавальнікаў эвалюцыйнай палеанталёгіі, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гг.

1870 Максім Выдрын, вучоны ў галіне акушэрства і гінэкалёгіі, стваральнік першай у Беларусі адпаведнай катэдры ў мэдычным інстытуце, аўтар адпаведных падручнікаў.

1875 Мсьціслаў Дабужынскі, мастак, першы дырэктар Віцебскай народнай мастацкай вучэльні (1918).

1903 Сьцяпан Бірыла, актор тэатру і кіно, народны артыст Беларусі

Дарафей Фіёнік

Дарафей Фіёнік

1968 Дарафей Фіёнік, гісторык, музэйнік, краязнавец, фальклярыст, арганізатар культурнага жыцьця ў Бельску на Падляшшы

У памяці

1941Максімільян Кольбэ, польскі сьвятар-францысканец і сьвяты пакутнік, які загінуў у Асьвенціме, добраахвотна пайшоўшы на сьмерць дзеля выратаваньня таварыша.

1949 Казiмер Петрусевiч, адвакат, абаронца на працэсах Якуба Коласа, Максіма Танка, Беларускай сялянска-работніцкай грамады.

1956Бэртальд Брэхт, нямецкі пісьменьнік, паэт, драматург.

1958Эдуард Будзька, палітык, грамадзкі дзяяч, паэт і выдавец, мэмуарыст.

Чэслаў Мілаш

Чэслаў Мілаш

2004 Чэслаў Мілаш, польскі паэт і пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры (1980).

Сяргей Журавель

Сяргей Журавель

2015Сяргей Журавель, беларускі актор, Народны артыст Беларусі.

Мікалай Кірычэнка

Мікалай Кірычэнка

2018 Мікалай Кірычэнка, актор тэатру і кіно, народны артыст Беларусі.

2018Эдуард Усьпенскі, расейскі пісьменьнік.

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Ужо сёньня: дзень заснаваньня Беларускай сацыялістычнай грамады і ўраду БНР пад кіраўніцтвам Янкі Серады012.421-07-2026
2Ужо сёньня: 35 гадоў праімпэрскаму путчу ў Маскве 020.5118-08-2026
3Ужо сёньня: гадавіна страйку ў менскім мэтрапалітэне015.2616-08-2026
4Ужо сёньня: 70 гадоў таму памёр Якуб Колас022.512-08-2026
5Ужо сёньня: 100 гадоў таму нарадзіўся Алесь Адамовіч022.502-08-2026
6Ужо сёньня: пяць гадоў разгрому інфармацыйнага агенцтва БелаПАН016.6717-08-2026
7Ужо сёньня: дзень выхаду першай беларускай кнігі і дзень нараджэньня Алеся Пушкіна011.4805-08-2026
8Ужо сёньня: шостая гадавіна «Маршу Свабоды» ў Менску014.6515-08-2026
9Інстытут беларускае мовы збірае «Корпус беларускіх тэкстаў»01006-08-2026
10Хроніка перасьледу 11 жніўня: «экстрэмісцкімі» прызналі эстонскае СМІ і старонку Латушкі ў Threads013.0611-08-2026

Классификация: Пресс-релизы. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 15.88. Источник: www.svaboda.org.