Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Хроніка перасьледу 11 жніўня: «экстрэмісцкімі» прызналі эстонскае СМІ і старонку Латушкі ў Threads

Дата публикации: 11-08-2026 10:46:00

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

Основное содержимое страницы с новостью.

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

Міністэрства інфармацыі Беларусі дапоўніла сьпіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў шэрагам Telegram-каналаў, а таксама старонак у сацыяльных сетках. Найбольш такіх рашэньняў 6 жніўня ўхваліў суд Ленінскага раёну Горадні.

«Экстрэмісцкімі», паводле ўладаў Беларусі, цяпер зьяўляюцца:

  • старонка «Валера Беларус» у TikTok (рашэньне суда Слаўгарадзкага раёну Магілёўскай вобласьці ад 7 жніўня),
  • старонка Паўла Латушкі ў Threads (рашэньне суда Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці ад 7 жніўня),
  • сайт эстонскага СМІ Postimees,https://www.postimees.ee (рашэньне суда Горацкага раёну Магілёўскай вобласьці ад 6 жніўня),
  • старонка руху «Воля» (фракцыя ў Каардынацыйнай радзе. — РС) у Instagram (рашэньне суда Горацкага раёну Магілёўскай вобласьці ад 6 жніўня),
  • Telegram-боты «Листовки бот» і ByProsvet (рашэньне суда Ленінскага раёну Горадні ад 6 жніўня),
  • Telegram-бот «Чёрная Карта оккупантов» (рашэньне суда Ленінскага раёну Горадні ад 6 жніўня),
  • Telegram-канал BELZHD EDITOR (рашэньне суда Ленінскага раёну Горадні ад 6 жніўня),
  • Telegram-канал "ПОГОНЯ"(рашэньне суда Ленінскага раёну Горадні ад 6 жніўня),
  • Telegram-бот FrayMarta (рашэньне суда Ленінскага раёну Горадні ад 6 жніўня).
Як рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае ярлык «экстрэмізму», каб душыць свабоду слова і змагацца з палітычнымі апанэнтамі

Пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і сілавога здушэньня агульнанацыянальных пратэстаў аўтарытарны рэжым Аляксандра Лукашэнкі пачаў сыстэматычна выкарыстоўваць антыэкстрэмісцкае заканадаўства для барацьбы з іншадумствам, ліквідацыі незалежных мэдыя і перасьледу палітычных апанэнтаў.

Улады заблякавалі сайты незалежных мэдыя і спынілі публікацыю непадкантрольных друкаваных выданьняў, пазбавілі акрэдытацыі журналістаў іншаземных мэдыя і разграмілі офісы самых уплывовых СМІ.

Сотні беларускіх рэпартэраў прайшлі праз арышты, дзясяткі застаюцца ў турмах. Усе незалежныя мэдыя, якія асьвятляюць грамадзка-палітычны парадак дня ў Беларусі, цяпер працуюць выключна з-за мяжы.

Ад 2021 году ўлады пачалі масава абвяшчаць вэб-сайты і асобныя ўліковыя запісы ў сацыяльных сетках незалежных мэдыя, палітычных і грамадзкіх арганізацый, ініцыятыў і проста блогераў «экстрэмісцкімі матэрыяламі», а іх аўтараў «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» — часта без судовага разгляду.

Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў вядзе Міністэрства інфармацыі Беларусі. На гэты момант у сьпісе на 1469 старонках пералічаны тысячы «экстрэмісцкіх матэрыялаў», за выкарыстаньне якіх прадугледжаная адказнасьць. У сьпісе — сайты, тэлеграм-каналы, акаўнты, старонкі ў сацыяльных сетках, відэаролікі і артыкулы ў інтэрнэце, маркі, значкі, CD-дыскі, а таксама кнігі, у тым ліку мастацкія.

На канец 2024 году больш за 6500 онлайн-рэсурсаў былі забароненыя такім чынам. За любое ангажаваньне з уключанымі ў экстрэмісцкі сьпіс рэсурсамі — ці гэта «падабайка», ці камэнтар, ці падпіска на канал — у Беларусі пагражае крымінальная адказнасьць. Удзел у «экстрэмісцкім фармаваньні» можа карацца турэмным зьняволеньнем да 10 гадоў.

Ужо тысячы беларусаў прайшлі праз штрафы, арышты і турэмнае зьняволеньне за «экстрэмізм».

Паводле ацэнкі Ўпраўленьня Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека, улады Беларусі «выкарыстоўваюць ярлык „экстрэмізм“ для падаўленьня іншадумства, адвольна клясыфікуючы дзеяньні, апісаныя як распаўсюд ілжывай інфармацыі, абразу службовых асобаў, дыскрэдытацыю інстытутаў, арганізацыю масавых беспарадкаў, заклікі да санкцый і распальваньне сацыяльнай варожасьці, як „экстрэмісцкія“, якія падлягаюць крымінальнаму перасьледу».

Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Хроніка перасьледу 7 жніўня: «экстрэмісцкімі» прызналі каналы колішніх палітвязьняў і ўкраінскай тэлевізіі013.1807-08-2026
2Хроніка перасьледу 14 жніўня: улады прызналі «экстрэмісцкімі» выдадзеныя амаль 20 гадоў таму кнігі016.914-08-2026
3Хроніка перасьледу 20 жніўня: пачатак завочнага суду супраць 5 «каліноўцаў»; выдавецтва «Тэхналёгія» прызналі «экстрэмісцкім»016.6420-08-2026
4Хроніка перасьледу 17 жніўня: новыя суды за абразу прадстаўнікоў улады, у тым ліку Лукашэнкі 012.0717-08-2026
5Хроніка перасьледу 4 жніўня: у Менску вынесьлі завочны вырак музыканту Сяргею Міхалку012.2204-08-2026
6Хроніка перасьледу 13 жніўня: у «справе Гаюна» затрымалі сама меней 220 чалавек016.0413-08-2026
7Хроніка перасьледу 3 жніўня: улады прызналі «экстрэмісцкім» украінскі сайт, які аналізуе абяцаньні палітыкаў013.0603-08-2026
8Хроніка перасьледу 18 жніўня: у Беларусі затрымалі літоўскага бізнэсоўца, які кіраваў мэблевымі заводамі011.2618-08-2026
9Хроніка перасьледу 21 жніўня: у «Сьпіс экстрэмістаў» дадалі музыку Міхалка012.421-08-2026
10Тлумачым з Гурневічам. Караеў капіюе Лукашэнку: як былы кіраўнік МУС стаў губэрнатарам-сэлебрыці010.4120-08-2026

Классификация: Мнения. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 13.06. Источник: www.svaboda.org.