Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Хроніка перасьледу 14 жніўня: улады прызналі «экстрэмісцкімі» выдадзеныя амаль 20 гадоў таму кнігі

Дата публикации: 14-08-2026 08:59:00

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

Основное содержимое страницы с новостью.

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

Міністэрства інфармацыі Беларусі дапоўніла сьпіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў шэрагам кніг, Telegram-каналаў, а таксама старонак у сацыяльных сетках.

«Экстрэмісцкімі», паводле ўладаў Беларусі, цяпер зьяўляюцца:

  • зборнік артыкулаў розных аўтараў «Ненасілле і Беларусь», выдадзены ў Варшаве (Польшча) у 1999 годзе (рашэньне суда Заводзкага раёну Менску за 12 жніўня 2026 году),
  • кніга «Быкаў на Свабодзе (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе. — Радыё Свабодная Эўропа/ Радыё Свабода), выдадзеная ў 2004 годзе (рашэньне суда Заводзкага раёну Менску за 12 жніўня 2026 году),
  • кніга Сяргея Скрабца «Кошт свабоды, ці Спавядальнасць апазіцыйнага палітыка », выдадзеная ў Менску ў 2019 годзе ў сэрыі «Беларуская турэмная літаратура» рашэньне суда Заводзкага раёну Менску за 12 жніўня 2026 году),
  • вучэбны дапаможнік вядомага беларускага палітоляга Ўладзіміра Роўды «Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь», выдадзены ў Вільні ў 2011 годзе (рашэньне суда Заводзкага раёну Менску за 12 жніўня),
  • кніга колішняга палітвязьня Паўла Севярынца «Пакаленьне Маладога Фронту. Гісторыя моладзі, народжанай у 1970 — 1985 гг»., выдадзеная ў Менску ў 2004 годзе (рашэньне суда Заводзкага раёну Менску за 12 жніўня),
  • кніга Пётра Рудкоўскага «Паўстаньне Беларусі», выдадзеная ў Вільні ў 2007 годзе (рашэньне суда Заводзкага раёну Менску за 12 жніўня).

Апроч таго, у «экстрэмісцкія» трапілі шэраг старонак у Instagram, TikTok, Threads, X, Укантакце, ОК і ў Telegram.

Сьпіс «экстрэмістаў» ужо налічвае прозьвішчы 6819 чалавек

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі дапоўніла пералік грамадзян Беларусі, іншаземцаў і асобаў без грамадзянства, якія маюць дачыненьне да «экстрэмісцкай» дзейнасьці.

Згодна з інфармацыяй праваабаронцаў цэнтра «Вясна», улады дадалі 4 прозьвішчы:

  • былога палітвязьня Сяргея Крука, які выйшаў на волю ў траўні 2024 году,
  • Данііла Штагге,
  • Дзяніса Халайдова,
  • Івана Луніна.
Праваабаронцы прызналі былымі палітвязьнямі 20 чалавек

Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў Беларусі адмяніць вынесеныя былым палітвязьням прысуды, рэабілітаваць іх і кампэнсаваць ім шкоду, прычыненую адвольным асуджэньнем і пазбаўленьнем волі.

  1. Георгі Белавусаў
  2. Юры Бернат
  3. Іван Бурлік
  4. Віктар Вярбіцкі
  5. Яўген Гомельскі
  6. Аляксандар Дзьмітрук
  7. Уладзімір Кандрацюк
  8. Алег Касьпяровіч
  9. Мікалай Кісялёў
  10. Іван Краўцоў
  11. Мікіта Ломскі
  12. Юры Мядзьведзік
  13. Аляксандар Паповіч
  14. Тацьцяна Сухавей
  15. Сяргей Сухавараў
  16. Кацярына Суслава
  17. Ангеліна Тамковіч
  18. Ігар Фамянок
  19. Ігар Фогелеў
  20. Георгі Чаўшнік
Як рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае ярлык «экстрэмізму», каб душыць свабоду слова і змагацца з палітычнымі апанэнтамі

Пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і сілавога здушэньня агульнанацыянальных пратэстаў аўтарытарны рэжым Аляксандра Лукашэнкі пачаў сыстэматычна выкарыстоўваць антыэкстрэмісцкае заканадаўства для барацьбы з іншадумствам, ліквідацыі незалежных мэдыя і перасьледу палітычных апанэнтаў.

Улады заблякавалі сайты незалежных мэдыя і спынілі публікацыю непадкантрольных друкаваных выданьняў, пазбавілі акрэдытацыі журналістаў іншаземных мэдыя і разграмілі офісы самых уплывовых СМІ.

Сотні беларускіх рэпартэраў прайшлі праз арышты, дзясяткі застаюцца ў турмах. Усе незалежныя мэдыя, якія асьвятляюць грамадзка-палітычны парадак дня ў Беларусі, цяпер працуюць выключна з-за мяжы.

Ад 2021 году ўлады пачалі масава абвяшчаць вэб-сайты і асобныя ўліковыя запісы ў сацыяльных сетках незалежных мэдыя, палітычных і грамадзкіх арганізацый, ініцыятыў і проста блогераў «экстрэмісцкімі матэрыяламі», а іх аўтараў «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» — часта без судовага разгляду.

Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў вядзе Міністэрства інфармацыі Беларусі. На гэты момант у сьпісе на 1469 старонках пералічаны тысячы «экстрэмісцкіх матэрыялаў», за выкарыстаньне якіх прадугледжаная адказнасьць. У сьпісе — сайты, тэлеграм-каналы, акаўнты, старонкі ў сацыяльных сетках, відэаролікі і артыкулы ў інтэрнэце, маркі, значкі, CD-дыскі, а таксама кнігі, у тым ліку мастацкія.

На канец 2024 году больш за 6500 онлайн-рэсурсаў былі забароненыя такім чынам. За любое ангажаваньне з уключанымі ў экстрэмісцкі сьпіс рэсурсамі — ці гэта «падабайка», ці камэнтар, ці падпіска на канал — у Беларусі пагражае крымінальная адказнасьць. Удзел у «экстрэмісцкім фармаваньні» можа карацца турэмным зьняволеньнем да 10 гадоў.

Ужо тысячы беларусаў прайшлі праз штрафы, арышты і турэмнае зьняволеньне за «экстрэмізм».

Паводле ацэнкі Ўпраўленьня Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека, улады Беларусі «выкарыстоўваюць ярлык „экстрэмізм“ для падаўленьня іншадумства, адвольна клясыфікуючы дзеяньні, апісаныя як распаўсюд ілжывай інфармацыі, абразу службовых асобаў, дыскрэдытацыю інстытутаў, арганізацыю масавых беспарадкаў, заклікі да санкцый і распальваньне сацыяльнай варожасьці, як „экстрэмісцкія“, якія падлягаюць крымінальнаму перасьледу».

Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Хроніка перасьледу 20 жніўня: пачатак завочнага суду супраць 5 «каліноўцаў»; выдавецтва «Тэхналёгія» прызналі «экстрэмісцкім»016.6420-08-2026
2Хроніка перасьледу 17 жніўня: новыя суды за абразу прадстаўнікоў улады, у тым ліку Лукашэнкі 012.0717-08-2026
3Хроніка перасьледу 13 жніўня: у «справе Гаюна» затрымалі сама меней 220 чалавек016.0413-08-2026
4Хроніка перасьледу 21 жніўня: у «Сьпіс экстрэмістаў» дадалі музыку Міхалка012.421-08-2026
5Хроніка перасьледу 7 жніўня: «экстрэмісцкімі» прызналі каналы колішніх палітвязьняў і ўкраінскай тэлевізіі013.1807-08-2026
6Хроніка перасьледу 4 жніўня: у Менску вынесьлі завочны вырак музыканту Сяргею Міхалку012.2204-08-2026
7Хроніка перасьледу 3 жніўня: улады прызналі «экстрэмісцкім» украінскі сайт, які аналізуе абяцаньні палітыкаў013.0603-08-2026
8Хроніка перасьледу 11 жніўня: «экстрэмісцкімі» прызналі эстонскае СМІ і старонку Латушкі ў Threads013.0611-08-2026
9Хроніка перасьледу 18 жніўня: у Беларусі затрымалі літоўскага бізнэсоўца, які кіраваў мэблевымі заводамі011.2618-08-2026
10Ужо сёньня: задушэньне «Праскай вясны» ў 1968 і правал путчу ў 1991-м015.7320-08-2026

Классификация: Информация. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 16.9. Источник: www.svaboda.org.