Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Хроніка перасьледу 7 жніўня: «экстрэмісцкімі» прызналі каналы колішніх палітвязьняў і ўкраінскай тэлевізіі

Дата публикации: 07-08-2026 10:01:05

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

Основное содержимое страницы с новостью.

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

Міністэрства інфармацыі Беларусі дапоўніла сьпіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў шэрагам Telegram-каналаў, а таксама старонак у сацыяльных сетках. Найбольш адзначыўся рэгіянальны суд у Гомельскай вобласьці.

«Экстрэмісцкімі», паводле ўладаў Беларусі, цяпер зьяўляюцца:

  • старонка праваабаронцы Леаніда Судаленкі ў Instagram (рашэньне суду Баранавіцкага раёну і Баранавічаў ад 5 жніўня),
  • Telegram-каналы Марыны Золатавай MZ live, «Розовые Косынки» (рашэньне суду Лоеўскага раёну Гомельскай вобласьці ад 5 жніўня)
  • Telegram-канал украінскага расейскамоўнага тэлеканалу FREEДОМ (рашэньне суду Лоеўскага раёну Гомельскай вобласьці ад 5 жніўня),
  • старонкі ў TikTok: «Жыве Беларусь», stop_tarakan, «ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ», «жыве Беларусь Гомель 222334455» (рашэньне суду Лоеўскага раёну Гомельскай вобласьці ад 5 жніўня),
  • старонка ў Instagram kajusizo (рашэньне суду Баранавіцкага раёну і Баранавічаў ад 5 жніўня).
У сьпіс «экстрэмістаў» улады дадалі 4 чалавек
  • Максім Дзямчук, 32 гады
  • Васіль Краўчук, 52 гады
  • Валянцін Лазоўскі, 63 гады
  • Андрэй Цыганкоў, 39 гадоў
Чаму гэта важна

У Беларусі жорсткія рэпрэсіі пачаліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, калі па ўсёй краіне прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі іх вынікаў. Пад палітычна матываваны перасьлед трапілі ўдзельнікі пратэстаў, цэлыя прафэсійныя групы і грамадзкія арганізацыі.

Згодна з дасьледаваньнем ініцыятывы BelPol, агульная колькасьць рэпрэсаваных у Беларусі з траўня 2020 году, калі пачалася прэзыдэнцкая выбарчая кампанія, па красавік 2026 году складае ня менш за 500 тысяч.

Паводле зьвестак праваабаронцаў, за кратамі ў Беларусі знаходзяцца больш за 850 палітычных зьняволеных. Кожны месяц такі статус атрымліваюць па 30–50 новых вязьняў.

Як рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае ярлык «экстрэмізму», каб душыць свабоду слова і змагацца з палітычнымі апанэнтамі

Пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і сілавога здушэньня агульнанацыянальных пратэстаў аўтарытарны рэжым Аляксандра Лукашэнкі пачаў сыстэматычна выкарыстоўваць антыэкстрэмісцкае заканадаўства для барацьбы з іншадумствам, ліквідацыі незалежных мэдыя і перасьледу палітычных апанэнтаў.

Улады заблякавалі сайты незалежных мэдыя і спынілі публікацыю непадкантрольных друкаваных выданьняў, пазбавілі акрэдытацыі журналістаў іншаземных мэдыя і разграмілі офісы самых уплывовых СМІ.

Сотні беларускіх рэпартэраў прайшлі праз арышты, дзясяткі застаюцца ў турмах. Усе незалежныя мэдыя, якія асьвятляюць грамадзка-палітычны парадак дня ў Беларусі, цяпер працуюць выключна з-за мяжы.

Ад 2021 году ўлады пачалі масава абвяшчаць вэб-сайты і асобныя ўліковыя запісы ў сацыяльных сетках незалежных мэдыя, палітычных і грамадзкіх арганізацый, ініцыятыў і проста блогераў «экстрэмісцкімі матэрыяламі», а іх аўтараў «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» — часта без судовага разгляду.

Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў вядзе Міністэрства інфармацыі Беларусі. На гэты момант у сьпісе на 1469 старонках пералічаны тысячы «экстрэмісцкіх матэрыялаў», за выкарыстаньне якіх прадугледжаная адказнасьць. У сьпісе — сайты, тэлеграм-каналы, акаўнты, старонкі ў сацыяльных сетках, відэаролікі і артыкулы ў інтэрнэце, маркі, значкі, CD-дыскі, а таксама кнігі, у тым ліку мастацкія.

На канец 2024 году больш за 6500 онлайн-рэсурсаў былі забароненыя такім чынам. За любое ангажаваньне з уключанымі ў экстрэмісцкі сьпіс рэсурсамі — ці гэта «падабайка», ці камэнтар, ці падпіска на канал — у Беларусі пагражае крымінальная адказнасьць. Удзел у «экстрэмісцкім фармаваньні» можа карацца турэмным зьняволеньнем да 10 гадоў.

Ужо тысячы беларусаў прайшлі праз штрафы, арышты і турэмнае зьняволеньне за «экстрэмізм».

Паводле ацэнкі Ўпраўленьня Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека, улады Беларусі «выкарыстоўваюць ярлык „экстрэмізм“ для падаўленьня іншадумства, адвольна клясыфікуючы дзеяньні, апісаныя як распаўсюд ілжывай інфармацыі, абразу службовых асобаў, дыскрэдытацыю інстытутаў, арганізацыю масавых беспарадкаў, заклікі да санкцый і распальваньне сацыяльнай варожасьці, як „экстрэмісцкія“, якія падлягаюць крымінальнаму перасьледу».

Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Хроніка перасьледу 14 жніўня: улады прызналі «экстрэмісцкімі» выдадзеныя амаль 20 гадоў таму кнігі016.914-08-2026
2Хроніка перасьледу 3 жніўня: улады прызналі «экстрэмісцкім» украінскі сайт, які аналізуе абяцаньні палітыкаў013.0603-08-2026
3Хроніка перасьледу 11 жніўня: «экстрэмісцкімі» прызналі эстонскае СМІ і старонку Латушкі ў Threads013.0611-08-2026
4Хроніка перасьледу 17 жніўня: новыя суды за абразу прадстаўнікоў улады, у тым ліку Лукашэнкі 012.0717-08-2026
5Хроніка перасьледу 20 жніўня: пачатак завочнага суду супраць 5 «каліноўцаў»; выдавецтва «Тэхналёгія» прызналі «экстрэмісцкім»016.6420-08-2026
6Хроніка перасьледу 4 жніўня: у Менску вынесьлі завочны вырак музыканту Сяргею Міхалку012.2204-08-2026
7Хроніка перасьледу 13 жніўня: у «справе Гаюна» затрымалі сама меней 220 чалавек016.0413-08-2026
8Хроніка перасьледу 21 жніўня: у «Сьпіс экстрэмістаў» дадалі музыку Міхалка012.421-08-2026
9Хроніка перасьледу 18 жніўня: у Беларусі затрымалі літоўскага бізнэсоўца, які кіраваў мэблевымі заводамі011.2618-08-2026
10В Белоруссии еще два Telegram-канала признаны экстремистскими0029-03-2021

Классификация: Информация. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 13.18. Источник: www.svaboda.org.