Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Хроніка перасьледу 4 жніўня: у Менску вынесьлі завочны вырак музыканту Сяргею Міхалку

Дата публикации: 04-08-2026 12:05:39

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

Основное содержимое страницы с новостью.

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

Менскі гарадзкі суд прысудзіў «салісту аднаго зь беларускіх гуртоў» чатыры гады папраўчай калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Як вынікае з кантэксту паведамленьня пракуратуры Менску, мова ідзе пра Сяргея Міхалка.

Згодна з паведамленьнем, асуджаны выкарыстоўваў YouTube-канал «BRUTTO NOSTRA», старонку ў Facebook «Brutto» і «brutto_nostra» ў Instagram, каб разьмясьціць там «відэазапісы, што ўтрымліваюць нэгатыўную ацэнку прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі, выказаную ў непрыстойнай, у тым ліку ненарматыўнай форма моўнага выказваньня.

Што папярэднічала

29 ліпеня праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што Менскі гарадзкі суд пачаў разглядаць крымінальную справу супраць Міхалка.

54-гадоваму музыку Сяргею Міхалку інкрымінавалі ч. 1 артыкулу 130 Крымінальнага кодэксу («распальваньне варожасьці») і ч. 1 артыкула 368 КК («абраза Лукашэнкі»), паведамілі праваабаронцы.

Сяргей Міхалок прайшоў вялікі шлях у беларускай музыцы і гэта адна з самых адметных і выбітных фігур у беларускай папулярнай музыцы, заявіў Свабодзе музычны журналіст Аляксандар Чарнуха:

«Ён сьпяваў і сьпявае для вельмі шырокай аўдыторыі людзей, якія ўспрымаюць і песьні кшталту там „Яблыні“ і „Ау“ і песьні кшталту „Ня быць скотам“ і „Воіны сьвятла“. То бок гэта робіць асобу Міхалка даволі маштабнай. І натуральна, гэта асоба якая дазваляла сабе шмат выказваньняў у тым ліку і адносна дзейнай у Беларусі ўлады, таму гэтыя навіны пра суд цалкам вытлумачальныя. Тут няма ніякіх сюрпрызаў. І ён не адзіны беларускі музыка, у дачыненьні якога такія справы ладзяцца. Таксама хутка пачнецца завочны суд над Кацярынай Манкевіч з гурту Dymna Lotva».

Аляксандар Чарнуха назваў суд над музыкам Міхалком яшчэ адным прыкладам таго, як улада Беларусі цяпер зьвярнула ўвагу на беларускую культуру.

Хто такі Сяргей Міхалок

Сяргей Міхалок, беларускі сьпявак, аўтар музыкі і тэкстаў, актор, заснавальнік папулярных гуртоў «Ляпіс Трубяцкі» і Brutto.

Нарадзіўся ў 1972 годзе.

Ягоны гурт «Ляпіс Трубяцкі» прайшоў шлях ад поп-року да жорсткага сацыяльнага панк-року.

У 2014 годзе, пасьля распаду «Ляпісу», ён стварыў панк-рок-гурт Brutto.

Міхалок актыўна выступаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі, падтрымаў пратэсты 2020 году.

Праз палітычную пазыцыю Міхалка ён і ягоны гурт былі ўнесеныя ў так званы «чорны сьпіс» у Беларусі, яго канцэрты былі забароненыя.

Сяргей шмат гадоў жыў і працаваў ва Ўкраіне, у 2015 годзе ён атрымаў від на жыхарства ва Ўкраіне, а праз пяць гадоў стаў заслужаным артыстам Украіны.

Гурт «Ляпіс Трубяцкі» быў адноўлены ў 2022 годзе, пасьля пачатку паўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны, каб дапамагчы Ўкраіне.

Музыка актыўна падтрымліваў Рэвалюцыю годнасьці ва Ўкраіне 2014 году, ягоная песьня «Воіны сьвятла» стала адным з гімнаў Эўрамайдану. Упершыню песьня прагучала ў 2014 годзе. Яе напісалі па-расейску. Беларуская вэрсія зьявілася ў 2020 годзе, украінская — у 2022-м.

Пераклад песьні на ўкраінскую мову зрабіў вядомы ўкраінскі паэт і музыка Сяргей Жадан. Відэа на ўкраінскую вэрсію песьні запісвалі ў эстонскім Таліне. Разам зь Сяргеем Міхалком у кліпе зьнялася ягоная тагачасная жонка Сьвятлана Зелянкоўская, а таксама дзеці — старэйшы сын Макар, сярэдні Фёдар і малодшы Мірон.

У чэрвені 2020 году кампазыцыя загучала на беларускай мове дзякуючы перакладу лідэра гурту «Стары Ольса» Зьмітра Сасноўскага.

Яе ўключылі ў складанку беларускіх патрыятычных песень «Сонца Перамогі», якую выдаў «Белы Легіён».

Мінінфармацыі папоўніла сьпіс «экстрэміцскіх матэрыялаў» дзясяткамі рэсурсаў
  1. /GRAY_L1BERAL\ (TikTok)
  2. airrryn (Instagram)
  3. bawola_glowa (Instagram)
  4. belarusiancorps (Threads)
  5. DZIECIUKI (YouTube)
  6. eurobelarus (TikTok)
  7. Ford_Potato (TikTok)
  8. harodnia.com (YouTube)
  9. Hrodna.life (X)
  10. hrodna.mylove (Instagram)
  11. hrodna1127 (Instagram)
  12. Kaliyev channel (Telegram)
  13. kramapahonia (Threads)
  14. lookbymedia (Instagram)
  15. m.ganusevich (TikTok)
  16. memorial.society (Instagram)
  17. natalya.kukisheva (Threads)
  18. nikolai_tiko / Николай Тимашко (Threads)
  19. Partisan QA (Telegram)
  20. sashka_1913 (TikTok)
  21. swetlanapolakowa / Swetlana Awdzeewa (Threads)
  22. v.vita26 / Виталия Вишнякова (Threads)
  23. volya_vysotskaia (Instagram)
  24. ZhiveBelarus (TikTok)
  25. zhyvebelatus (ЖивеБеларусь) (Instagram)
  26. ☦Страна Для Людей☦ (TikTok)
  27. Адольф Гитлер (Telegram-стыкеры)
  28. Александр Баль — «Безжалостный Вальсок», «Ночь. А ты…» (друкаваныя выданьні)
  29. БЕЛАРУСКАЯ МОЛАДЗЬ (Telegram)
  30. Вялікае Княства Мэмоўскае (Facebook)
  31. Гордыя Беларусы (YouTube)
  32. ДРОН МЕДИА (Сайт)
  33. Кибер-Партизанbot (Telegram, Telegram)
  34. КП join (Telegram)
  35. КП Срочно! (Telegram)
  36. Наталья Гладких (Instagram)
  37. Олег Кашин — «Добейте выживших. Истоки и смысл русского трампизма» (друкаваная кніга)
  38. Острый угол (Telegram)
  39. Павел Севярынец (Одноклассники)
  40. Политизируйтесь с Кавсказским (Telegram)
  41. Популярная политика (Telegram)
  42. Пошукі старога Гомеля (Instagram, Telegram)
  43. ПРАДСТАЎНIЦТВА ПА НАЦЫЯНАЛЬНЫМ АДРАДЖЭННI Аб’яднанага Пераходнага Кабiнета Беларусi (Сайт)
  44. П-тг техподдержка (Telegram)
  45. Слово i дiло (Сайт)
Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Хроніка перасьледу 17 жніўня: новыя суды за абразу прадстаўнікоў улады, у тым ліку Лукашэнкі 012.0717-08-2026
2Хроніка перасьледу 14 жніўня: улады прызналі «экстрэмісцкімі» выдадзеныя амаль 20 гадоў таму кнігі016.914-08-2026
3Хроніка перасьледу 13 жніўня: у «справе Гаюна» затрымалі сама меней 220 чалавек016.0413-08-2026
4Хроніка перасьледу 11 жніўня: «экстрэмісцкімі» прызналі эстонскае СМІ і старонку Латушкі ў Threads013.0611-08-2026
5Хроніка перасьледу 7 жніўня: «экстрэмісцкімі» прызналі каналы колішніх палітвязьняў і ўкраінскай тэлевізіі013.1807-08-2026
6Хроніка перасьледу 3 жніўня: улады прызналі «экстрэмісцкім» украінскі сайт, які аналізуе абяцаньні палітыкаў013.0603-08-2026
7Ужо сёньня: 35 гадоў таму ў Менску адбыўся мітынг супраць путчу, на якім Статкевіч абвясьціў пра стварэньне БЗВ016.6419-08-2026
8Ужо сёньня: шостая гадавіна «Маршу Свабоды» ў Менску014.6515-08-2026
9Ужо сёньня: гадавіна страйку ў менскім мэтрапалітэне015.2616-08-2026
10Тлумачым з Гурневічам. Чаму ўборачную ў Беларусі ператвараюць у цырк08.9506-08-2026

Классификация: Информация. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 12.22. Источник: www.svaboda.org.