Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Хроніка перасьледу 3 жніўня: улады прызналі «экстрэмісцкім» украінскі сайт, які аналізуе абяцаньні палітыкаў

Дата публикации: 03-08-2026 12:30:00

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

Основное содержимое страницы с новостью.

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

Суд Горацкага раёну Магілёўскай вобласьці прызнаў «экстрэмісцкім» украінскі сайт «Слово i дiло» — аналітычны партал, якія аналізуе выкананьне абяцаньняў улады і палітыкаў, а таксама публікуе навіны.

Як вынікае з сайту Міністэрства інфармацыі Беларусі, гэтае рашэньне суд ухваліў 29 ліпеня.

«Экстрэмісцкім» прызналі «Дрон медиа» — незалежнае эўрапейскае выданьне на расейскай мове, створанае журналістамі з розных краін летам 2022 году. Адпаведнае рашэньне ўхваліў суд Ленінскага раёну горада Магілёў 29 ліпеня 2026 году.

Сьпіс «экстрэмісцкіх» інфармацыйных рэсурсаў таксама папоўнілі Telegram-боты ініцыятывы «Кібэрпартызаны» (рашэньне Ленінскага суда Горадні ад 30 ліпеня) і старонка «Вялікае Княства Мэмоўскае» у Facebook (рашэньне Ленінскага суда Горадні ад 30 ліпеня).

Як рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае ярлык «экстрэмізму», каб душыць свабоду слова і змагацца з палітычнымі апанэнтамі

Пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і сілавога здушэньня агульнанацыянальных пратэстаў аўтарытарны рэжым Аляксандра Лукашэнкі пачаў сыстэматычна выкарыстоўваць антыэкстрэмісцкае заканадаўства для барацьбы з іншадумствам, ліквідацыі незалежных мэдыя і перасьледу палітычных апанэнтаў.

Улады заблякавалі сайты незалежных мэдыя і спынілі публікацыю непадкантрольных друкаваных выданьняў, пазбавілі акрэдытацыі журналістаў іншаземных мэдыя і разграмілі офісы самых уплывовых СМІ.

Сотні беларускіх рэпартэраў прайшлі праз арышты, дзясяткі застаюцца ў турмах. Усе незалежныя мэдыя, якія асьвятляюць грамадзка-палітычны парадак дня ў Беларусі, цяпер працуюць выключна з-за мяжы.

Ад 2021 году ўлады пачалі масава абвяшчаць вэб-сайты і асобныя ўліковыя запісы ў сацыяльных сетках незалежных мэдыя, палітычных і грамадзкіх арганізацый, ініцыятыў і проста блогераў «экстрэмісцкімі матэрыяламі», а іх аўтараў «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» — часта без судовага разгляду.

Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў вядзе Міністэрства інфармацыі Беларусі. На гэты момант у сьпісе на 1469 старонках пералічаны тысячы «экстрэмісцкіх матэрыялаў», за выкарыстаньне якіх прадугледжаная адказнасьць. У сьпісе — сайты, тэлеграм-каналы, акаўнты, старонкі ў сацыяльных сетках, відэаролікі і артыкулы ў інтэрнэце, маркі, значкі, CD-дыскі, а таксама кнігі, у тым ліку мастацкія.

На канец 2024 году больш за 6500 онлайн-рэсурсаў былі забароненыя такім чынам. За любое ангажаваньне з уключанымі ў экстрэмісцкі сьпіс рэсурсамі — ці гэта «падабайка», ці камэнтар, ці падпіска на канал — у Беларусі пагражае крымінальная адказнасьць. Удзел у «экстрэмісцкім фармаваньні» можа карацца турэмным зьняволеньнем да 10 гадоў.

Ужо тысячы беларусаў прайшлі праз штрафы, арышты і турэмнае зьняволеньне за «экстрэмізм».

Паводле ацэнкі Ўпраўленьня Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека, улады Беларусі «выкарыстоўваюць ярлык „экстрэмізм“ для падаўленьня іншадумства, адвольна клясыфікуючы дзеяньні, апісаныя як распаўсюд ілжывай інфармацыі, абразу службовых асобаў, дыскрэдытацыю інстытутаў, арганізацыю масавых беспарадкаў, заклікі да санкцый і распальваньне сацыяльнай варожасьці, як „экстрэмісцкія“, якія падлягаюць крымінальнаму перасьледу».

Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Хроніка перасьледу 7 жніўня: «экстрэмісцкімі» прызналі каналы колішніх палітвязьняў і ўкраінскай тэлевізіі013.1807-08-2026
2Хроніка перасьледу 14 жніўня: улады прызналі «экстрэмісцкімі» выдадзеныя амаль 20 гадоў таму кнігі016.914-08-2026
3Хроніка перасьледу 17 жніўня: новыя суды за абразу прадстаўнікоў улады, у тым ліку Лукашэнкі 012.0717-08-2026
4Хроніка перасьледу 20 жніўня: пачатак завочнага суду супраць 5 «каліноўцаў»; выдавецтва «Тэхналёгія» прызналі «экстрэмісцкім»016.6420-08-2026
5Хроніка перасьледу 11 жніўня: «экстрэмісцкімі» прызналі эстонскае СМІ і старонку Латушкі ў Threads013.0611-08-2026
6Хроніка перасьледу 4 жніўня: у Менску вынесьлі завочны вырак музыканту Сяргею Міхалку012.2204-08-2026
7Хроніка перасьледу 13 жніўня: у «справе Гаюна» затрымалі сама меней 220 чалавек016.0413-08-2026
8Хроніка перасьледу 21 жніўня: у «Сьпіс экстрэмістаў» дадалі музыку Міхалка012.421-08-2026
9Хроніка перасьледу 18 жніўня: у Беларусі затрымалі літоўскага бізнэсоўца, які кіраваў мэблевымі заводамі011.2618-08-2026

Классификация: Международные. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 9. Тональность: 0. Информативность: 13.06. Источник: www.svaboda.org.