Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
У канцы жніўня пачнецца завочны суд у дачыненьні да Вячаслава Русіна. Суд Кастрычніцкага раёна Менска прызначыў дату разгляду крымінальнай справы ў парадку спэцыяльнай вытворчасьці (завочна) ў дачыненьні да Вячаслава Русіна. Пасяджэньне распачнецца 27 жніўня 2026 году.
Як піша «Вясна», 41-гадоваму Вячаславу інкрымінаваны арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).
Вырак за «абразу Лукашэнкі»Суд Ленінскага раёну Магілёва прызнаў пэнсіянэра Валянціна Лазоўскага вінаватым паводле часткі 1 артыкула 368 КК — «абраза Лукашэнкі». Валянціну прысудзілі так званую хатнюю хімію, зьвярнула ўвагу «Наша ніва».
Ягонае прозьвішча зьявілася ў так званым ў сьпісе экстрэмістаў МУС Беларусі.
Вядома, што 63-гадовы Валянцін Лазоўскі нарадзіўся ў Бабруйску, жыве ў Магілёве. З 1980 году служыў у памежных войсках.
Мінінфармацыі ўнесла ў «экстрэмісцкі» сьпіс яшчэ шэсьць рэсурсаўУ Беларусі жорсткія рэпрэсіі пачаліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, калі па ўсёй краіне прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі іх вынікаў. Пад палітычна матываваны перасьлед трапілі ўдзельнікі пратэстаў, цэлыя прафэсійныя групы і грамадзкія арганізацыі.
Згодна з дасьледаваньнем ініцыятывы BelPol, агульная колькасьць рэпрэсаваных у Беларусі з траўня 2020 году, калі пачалася прэзыдэнцкая выбарчая кампанія, па красавік 2026 году складае ня менш за 500 тысяч.
Паводле зьвестак праваабаронцаў, за кратамі ў Беларусі знаходзяцца больш за 850 палітычных зьняволеных. Кожны месяц такі статус атрымліваюць па 30–50 новых вязьняў.