Падзеі 29 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Падзеі 29 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
1961 — гарадзкі пасёлак Шацілкі (Шацілавічы) пераўтвораны ў горад Сьветлагорск, Парыцкі раён перайменаваны ў Сьветлагорскі. У горадзе ёсьць помнік Раману Шацілу. Гэта першы жыхар Шацілавічаў, вядомы паводле пісьмовай крыніцы (1560 год), меў у карыстаньні маёнтак Шацілінскі Востраў.
Яшчэ ў 1980-я мясцовая гістарычна-культурная суполка «Поўня» зьвярталася да камуністаў з просьбай вярнуць Сьветлагорску гістарычную назву, але прапанову адкінулі.
Сьветлагорск — не ўнікальная назва. Такі ж горад ёсьць у Калінінградзкай вобласьці Расеі. І там гэта таксама прыдуманая камуністамі назва, бо да 1947 году ён называўся Раўшэн.
Зь беларускага Сьветлагорску паходзіць шмат вядомых асобаў, а найбольш знаны — нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі.
Таксама ў гэты дзень1794 — Бітва пад Салатамі (цяпер Saločiai, мястэчка на 600 жыхароў у Літве каля мяжы з Латвіяй), у якой вызвольнае войска ВКЛ пад камандай Рамуальда Гедройця разьбіла расейцаў князя Галіцына.
1921 — Адольф Гітлер робіцца лідэрам Нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі Нямеччыны.
1939 — Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэньне перайменаваць горад Менск у Мінск.
Замена назвы на Мінск адбылася падчас кампаніі моўнай русыфікацыі і тэрору супраць нацыянальнай інтэлігенцыі. Ніякіх мовазнаўчых ці гістарычных аргумэнтаў пастанова Вярхоўнага Савету не зьмяшчала. Гэта было вяртаньне да расейскае назвы, якую ў сваю чаргу расейская імпэрская адміністрацыя пасьля анэксіі Беларусі ўзяла з польскае мовы.
1965 — у Менску, у парку імя Максіма Горкага адчынены плянэтарый.
1968 — папа Рымскі Павал VI у энцыкліцы «Humanae Vitae» («Чалавечае жыцьцё») забараніў каталікам усе штучныя мэтады кантролю за нараджальнасьцю.
2020 — супрацоўнікі сілавых органаў Беларусі затрымалі пад Менскам 33 баевікоў расейскай прыватнай кампаніі „Вагнэр“. Іх перадалі ў Расею, акрамя аднаго грамадзяніна Беларусі.
2023 — ад 10-й ранку да 10-й вечара на YouTube-пляцоўках праходзіў усебеларускі онлайн-маратон салідарнасьці „Нам ня ўсё адно!“. Яго мэтай быў збор сродкаў для палітычных зьняволеных і іх сем’яў. Падчас маратону атрымалася сабраць каля 575 тысяч эўра.
У гэты дзень нарадзіліся1805 — Алексіс дэ Таквіль, францускі пісьменьнік, гісторык і сацыёляг.
1883 — Бэніта Мусаліні, італьянскі палітычны дзеяч, стваральнік фашызму, кіраўнік Італіі ў 1922–1943 гадох.
1888 — Уладзімір Зварыкін, расейскі і амэрыканскі інжынэр, вынаходнік тэлевізіі.
1908 ― Юрка Лявонны, беларускі паэт.
1937 — Веньямiн Бурковiч, цымбаліст, саліст Белдзяржфілярмоніі.
У памяці1856 ― Робэрт Шуман, нямецкі кампазытар і піяніст.
1890 — Вінсэнт ван Гог, галяндзкі мастак (скончыў жыцьцё самагубствам).
1938 — на палігоне пад Масквой расстраляны Вiльгельм Кнорын, бальшавік латыскага паходжаньня, які ў 1920-х быў фактычным кіраўніком Беларусі. У 1918 годзе ён пісаў, што беларусы «не зьяўляюцца нацыяй», а іхныя адметнасьці павінны быць зьнішчаныя. У Менску дагэтуль ёсьць вуліца ягонага імя.
2004 — Язэп Юхо, юрыст, гісторык, прафэсар, заснавальнік беларускай навуковай школы гісторыі дзяржавы і права, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х – пачатку ХХІ стагодзьдзя.
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Ужо сёньня: 6 гадоў таму адбыўся найвялікшы пікет Ціханоўскай і аб’яднанага штабу. Прыйшлі каля 70 тысяч чалавек | 0 | 22.5 | 29-07-2026 |
| 2 | Ужо сёньня: бел-чырвона-белы сьцяг стаў дзяржаўным у БНР | 0 | 23.33 | 04-08-2026 |
| 3 | Ужо сёньня: 35 гадоў крываваму нападу савецкага АМАПу на літоўскі памежны пост у Медніках | 0 | 19.52 | 30-07-2026 |
| 4 | Ужо сёньня: дзень нараджэньня старшыні Рады БНР Пётры Крачэўскага | 1 | 16.25 | 06-08-2026 |
| 5 | Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Янкі Брыля | 0 | 17.69 | 03-08-2026 |
| 6 | Ужо сёньня: 100 гадоў таму нарадзіўся Алесь Адамовіч | 0 | 22.5 | 02-08-2026 |
| 7 | Ужо сёньня: 5 гадоў таму бягуха Крысьціна Ціманоўская адмовілася вяртацца ў Беларусь з Алімпіяды ў Токіё | 0 | 16.04 | 31-07-2026 |
| 8 | Белорусские власти перевезли еще более сотни мигрантов от границы | 0 | 0 | 17-11-2021 |
| 9 | Вынікі тыдня: Узбэцкія мігранты замест беларускай эліты. Што стаіць за зьнікненьнем брэндаў. Чаму Сабаленка абмінула Лукашэнку | 0 | 9.54 | 17-07-2026 |