Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Ужо сёньня: 35 гадоў крываваму нападу савецкага АМАПу на літоўскі памежны пост у Медніках

Дата публикации: 30-07-2026 21:05:00

Падзеі 31 ліпеня ў Беларусі й сьвеце.

Основное содержимое страницы с новостью.

Дата дня

1991 — на мяжы Літвы і Беларусі, на посьце ў Медніках (Medininkai), вайскоўцы рыскага АМАПу напалі на літоўскіх мытнікаў і паліцыянтаў, зь іх сямёра загінулі. Толькі адзін — Томас Шарнас — выжыў, застаўшыся інвалідам.

Загінулі Міндаўгас Балавакас, Альгімантас Юозакас, Юозас Яноніс, Альгірдас Казлаўскас, Антанас Мусьцейкіс, Станіславас Арлавічус і Рычардас Рабавічус.

Крывавы напад савецкіх амапаўцаў ня толькі не спыніў, а нават умацаваў імкненьне Літвы да незалежнасьці і паскорыў развал СССР.

У гэты дзень

1649 — пад Лоевам адбылася найбуйнейшая бітва казацкай вайны Багдана Хмяльніцкага. Урадавыя войскі Вялікага Княства Літоўскага разьбілі 25-тысячнае казацкае войска на чале зь Міхайлам Крычэўскім.

1920 — падчас савецка-польскай вайны праз тры тыдні пасьля заняцьця Менску Чырвонай арміяй была прынятая «Дэклярацыя аб абвяшчэньні незалежнасьці Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь». Гэта стала другім абвяшчэньнем савецкай беларускай дзяржаўнасьці. Усходняй мяжой ССРБ прызналі мяжу Менскай губэрні, а сама тэрыторыя гэтай рэспублікі абмяжоўвалася толькі шасьцю паветамі.

1944 — у Беларусі пачалася маштабная апэрацыя НКВД з мэтаю ліквідацыі ў заходніх раёнах узброенага падпольля. Усяго за год арыштавалі амаль сто тысяч чалавек, забілі пры супраціве 3,2 тысячы.

1949 — на першым кангрэсе беларусаў ЗША ў Нью-Ёрку была створаная Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне — найстарэйшая беларуская арганізацыя ў ЗША. У 1950 годзе арганізацыя атрымала афіцыйнае прызнаньне амэрыканскіх уладаў.

Сёньня Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне складаецца з шэрагу мясцовых структураў — аддзелаў і мясцовых гурткоў ад Нью-Ёрку да Каліфорніі.

1959 — заснаваньне Менскага абласнога краязнаўчага музэю. Заснаваны ён быў як Маладачанскі абласны, бо тады яшчэ была Маладачанская вобласьць. Пасьля ліквідацыі вобласьці ў студзені 1960 году музэй перайменавалі. Таму Менскі абласны музэй месьціцца за 70 км ад сталіцы.

1957 — выйшла пастанова ЦК КПСС пра разьвіцьцё жыльлёвага будаўніцтва ў СССР; лічыцца днём нараджэньня знакамітых «хрушчовак».

1991 — ЗША і Савецкі Саюз падпісалі дамову аб скарачэньні стратэгічных узбраеньняў, запасы ядзерных боегаловак бакоў былі скарочаныя на траціну.

У гэты дзень нарадзіліся

1802Ігнат Дамейка, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху Беларусі, славуты чылійскі навуковец.

Ігнат Дамейка

Ігнат Дамейка

1817 Ігнат Храпавіцкі, беларускі паэт і фальклярыст.

1898Сендэр Палеес, мастацтвазнаўца, гісторык, навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага мастацкага музэю БССР.

1911 Вінцук Склубоўскі, дзяяч беларускага руху ў Заходняй Беларусі і на Падляшшы.

1912 Мілтан Фрыдман, амэрыканскі эканаміст, нобэлеўскі ляўрэат 1976 году.

Мілтан Фрыдман

Мілтан Фрыдман

1957Генадзь Фядыніч, беларускі прафсаюзны дзяяч і адзін зь лідэраў незалежнага рабочага руху. Узначальваў Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (1990–2018). У красавіку 2022 году Фядыніча арыштавалі, у ліпені Вярхоўны суд прымусова зьліквідаваў прафсаюз РЭП. У студзені 2023-га прафсаюзнага лідэра асудзілі на 9 гадоў калёніі. 11 верасьня 2025 году Генадзя Фядыніча вызвалілі і прымусам вывезьлі ў Літву.

1965Джоан Роўлінг, ангельская пісьменьніца, аўтарка кніг пра Гары Потэра.

Джоан Роўлінг. «Гары Потэр і таемная заля». Пераклад з ангельскай Алены Пятровіч. Менск, выдавец Андрэй Янушкевіч, 2020 год

Джоан Роўлінг. «Гары Потэр і таемная заля». Пераклад з ангельскай Алены Пятровіч. Менск, выдавец Андрэй Янушкевіч, 2020 год

1989 Вікторыя Азаранка, беларуская тэнісістка.

Вікторыя Азаранка

Вікторыя Азаранка
У памяці

1556 Ігнацы Ляёля, заснавальнік ордэну езуітаў.

1784 Дэні Дзідро, францускі мысьляр і пісьменьнік.

1849Шандар Пэтэфі, вугорскі паэт і рэвалюцыянэр. Загінуў у баі.

Помнік Пэцёфі ў Будапэшце

Помнік Пэцёфі ў Будапэшце

1886Фэрэнц Ліст, вугорскі кампазытар.

1944Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры, францускі пісьменьнік, лётнік. Падчас вайсковага выведнага палёту над Міжземным морам зьнік бязь вестак. Толькі ў 2000 годзе абломкі ягонага самалёта выпадкова знайшлі на морскім дне каля Марсэлю.

1981 Мiхась Ларчанка, літаратуразнавец, літаратурны крытык.

1998Аляксей Філіпчанка, беларускі праваабаронца, юрыст і былы сьледчы ў асабліва важных справах (удзельнік расьсьледаваньня справы віцебскага маньяка Міхасевіча). 8 ліпеня 1998 году каля Гомельскай пракуратуры ён учыніў самаспаленьне на знак пратэсту супраць рашэньня судовых чыноўнікаў адабраць жыльлё ў пэнсіянэркі, якая была ягонай падабароннай.

2012 Янка Саламевіч, літаратуразнавец, фальклярыст, бібліёграф, перакладнік.

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Ужо сёньня: 6 гадоў таму адбыўся найвялікшы пікет Ціханоўскай і аб’яднанага штабу. Прыйшлі каля 70 тысяч чалавек022.529-07-2026
2Ужо сёньня: 65 гадоў таму Шацілкі пераназвалі ў Сьветлагорск020.5128-07-2026
3Польские пограничники обвинили белорусских силовиков в использовании шумовых петард0006-12-2021
4В Белоруссии сообщили о попытке литовских силовиков выдворить из страны 37 граждан Ирака0029-10-2021
5Атака украинских БПЛА на Архипо-Осиповку: что известно о трагедии?021.603-08-2026
6Ukrainian military carries out 39 attacks on residential areas in DPR in past day013.9601-08-2026
7Медведица покалечила дрессировщицу в уссурийском зоопарке0025-09-2019
8Two civilians wounded in Ukrainian shelling attacks on DPR in past day011.2624-07-2026
9ВСУ за сутки атаковали Белгородскую область с помощью почти 30 БПЛА0010-10-2025
10Медведь напал на туристическую группу в Красноярском крае0022-06-2021

Классификация: Происшествия. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 19.52. Источник: www.svaboda.org.