Паядынак трапіў на відэа.

Лісы ў Гродне заходзяць пастаянна. Іх сустракаюць і ў цэнтры горада, і ў раёнах прыватнай забудовы (там яны палююць на курэй), але, як высветлілася, не ўсе рады іх з’яўленню. Вось і на вуліцы Калюжна адважны хатні кот паспрабаваў прагнаць лясную госцю ад жылля, паведамляе Newgrodno.by.
Паядынак трапіў на відэа. Розніца ў памерах прыкметная няўзброеным вокам, але ката гэта зусім не спалохала. Стаўшы ў баявую стойку, ён наблізіўся да лісы і нават прымусіў яе адступіць.
А далей усё было ў стылі баксёрскіх паядынкаў. Спачатку — бітва позіркаў, калі супернікі спрабуюць зламаць волю адзін аднаго. Затым — серыя выпадкаў і атак.
Праўда, безвыніковых, усё ж абодва — дастаткова спрытныя жывёлы. Неўзабаве, зрэшты, кот быў вымушаны адысці на стратэгічна больш выгадную пазіцыю. Ён залез на дрэва. Ліса таксама пакінула поле бою і ўцякла ў лес.
Кот сур’ёзна рызыкаваў. У Гродне ўжо некалькі разоў фіксаваліся выпадкі, калі лісы ўспрымалі катоў як даступную ежу.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Рыжий кот вступил в схватку с коброй и попал на видео | 0 | 5 | 20-07-2026 |
| 2 | Пост №6364506 | 0 | 14.57 | 14-08-2026 |
| 3 | Зевающего котенка манула запечатлели на Алтае | 0 | 10 | 13-08-2026 |
| 4 | Пост №6366602 | 0 | 12.49 | 18-08-2026 |
| 5 | Прызналі «экстрэмісцкім» у Беларусі польскае каталіцкае выданне | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 6 | Пост №6346026 | 0 | 2 | 11-07-2026 |
| 7 | Ужо сёньня: 35 гадоў крываваму нападу савецкага АМАПу на літоўскі памежны пост у Медніках | 0 | 19.52 | 30-07-2026 |
| 8 | Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках | 0 | 10 | 23-07-2026 |
| 9 | Мой котик просто рассыпал блески и покатался в них и ... | 7 | 3 | 08-07-2026 |