Падзеі 1 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
31 ліпеня 2021 — удзельніца Алімпійскіх гульняў у Токіё Крысьціна Ціманоўская заявіла, што яе спрабавалі сілай вывезьці ў Беларусь і адмовілася ад пасадкі на самалёт. Бягуху выключылі з алімпійскай каманды пасьля таго, як яна выступіла з крытыкай трэнэрскага складу. Яе ўключылі ў эстафэту 4×400 мэтраў, хаця на Алімпіядзе яна рыхтавалася выступіць у бегу на 100 і 200 мэтраў. Ціманоўская заявіла, што ніколі ня бегала дыстанцыю, на якую яе без папярэджаньня выстаўляе трэнэрскі штаб.
Цяпер Ціманоўская выступае за Польшчу і ўваходзіць у галоўную жаночую бегавую каманду гэтай краіны.
Гэты дзень у гісторыі1514 — армія Маскоўскай дзяржавы пасьля трэцяй аблогі ўзяла Смаленск.
1914 — Нямеччына абвясьціла вайну Расеі, так пачала разгарацца Першая сусьветная вайна.
1920 — Чырвоная Армія заняла Берасьце.
1937 — ува ўнутраным двары Менскай турмы НКВД спалілі некалькі дзясяткаў тысяч рукапісаў ненадрукаваных твораў беларускіх пісьменьнікаў, якія не прайшлі цэнзуру.
1943 — нямецкія карнікі расстралялі 11 наваградзкіх пакутніц ва ўрочышчы Батароўка каля Наваградку.
11 манашак ордэну сёстраў Сьвятой сям'і з Назарэту зьвярнуліся да гестапа, каб ахвяраваць сваё жыцьцё наўзамен 120 арыштаваных і прызначаных да расстрэлу асобаў. Кару сьмерці для 120 ахвяраў замянілі на працу ў Нямеччыне (вывезьлі 24 ліпеня, а некаторых нават вызвалілі). Усе яны перажылі вайну. Сёстраў жа нечакана арыштавалі 31 ліпеня, а на наступны дзень без суду і выраку расстралялі. Іх бэатыфікаваў папа Ян Павал II 5 сакавіка 2000 году.
1944 — у Польшчы пачалося Варшаўскае паўстаньне супраць нацысцкай акупацыі. Меркавалася, што баі будуць працягвацца некалькі дзён да прыходу Чырвонай Арміі. Дзеля перамоваў з Ёсіфам Сталіным у Маскву прыбыў прэм’ер польскага ўраду ў выгнаньні Станіслаў Мікалайчык.
Сталін узамен на савецкую дапамогу варшаўскім паўстанцам прапанаваў Мікалайчыку зьліць яго ўрад з савецкім марыянэткавым урадам — Польскім камітэтам нацыянальнага вызваленьня (ПКНВ) — створаным у занятым Чырвонай Арміяй Любліне 20 ліпеня 1944 году. Калі Мікалайчык адмовіўся падпарадкавацца ПКНВ, Сталін аддаў загад спыніць наступальныя дзеяньні ў раёне Варшавы.
2 кастрычніка паўстанцы капітулявалі. 17 студзеня 1945 году, амаль праз паўгода пасьля пачатку Варшаўскага паўстаньня, Чырвоная Армія ўвайшла ў пусты і зьнішчаны горад на левым беразе Віслы.
2001 — Азэрбайджан перайшоў з кірыліцы на лацінскі альфабэт, каб зьменшыць расейскі ўплыў на азэрбайджанскую культуру.
У гэты дзень нарадзіліся1520 — Жыгімонт ІІ Аўгуст, вялікі князь літоўскі і кароль польскі (1548–1572).
1912 — Янка Ролсан (сапр. прозьвішча Гадзіцкі), дзеяч эміграцыі ў Аўстраліі.
1920 — Васіль Бандарчык, этнограф.
1921 — Уладзімер Урбановіч, краязнавец, этнограф, фальклярыст, культуроляг.
1923 — Мікола Грынчык, літаратуразнавец, крытык, фальклярыст.
1989 — Раман Бандарэнка, мастак, удзельнік пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году. Рамана пабілі невядомыя, якія зразалі бел-чырвона-белыя стужкі ў двары дому па вуліцы Чарвякова ў Менску, як мяркуецца, сілавікі, 11 лістапада 2020 году. Памёр ён у шпіталі на наступны дзень, 12 лістапада.
Сярод прысутных падчас нападу 11 лістапада 2020 году на запісах з камэраў назіраньня пазналі экс-кіраўніка Фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітрыя Баскава, неаднаразовага чэмпіёна сьвету ў тайскім боксе і кікбоксінгу Дзьмітрыя Шакуту і прэс-сакратарку Лукашэнкі Натальлю Эйсмант.
1/11 Удзельнікі акцыі памяці Рамана Бандарэнкі каля беларускай амбасады ў Вільні. 12 лістапада 2024
12 лістапада беларусы ў Вільні ўсклалі кветкі і запалілі зьнічы каля беларускай амбасады ў памяць Рамана Бандарэнку.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
2/11 Сьвечкі і кветкі каля партрэта Рамана Бандарэнкі ля беларускай амбасады ў Вільні
12 лістапада беларусы ў Вільні ўсклалі кветкі і запалілі зьнічы каля беларускай амбасады ў памяць Рамана Бандарэнку.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
3/11 Удзельнікі акцыі з партрэтам Рамана Бандарэнкі
12 лістапада беларусы ў Вільні ўсклалі кветкі і запалілі зьнічы каля беларускай амбасады ў памяць Рамана Бандарэнку.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
4/11
12 лістапада беларусы ў Вільні ўсклалі кветкі і запалілі зьнічы каля беларускай амбасады ў памяць Рамана Бандарэнку.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
5/11
12 лістапада беларусы ў Вільні ўсклалі кветкі і запалілі зьнічы каля беларускай амбасады ў памяць Рамана Бандарэнку.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
6/11
12 лістапада беларусы ў Вільні ўсклалі кветкі і запалілі зьнічы каля беларускай амбасады ў памяць Рамана Бандарэнку.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
7/11
Былая палітзьняволеная Ася Булыбенка
12 лістапада беларусы ў Вільні ўсклалі кветкі і запалілі зьнічы каля беларускай амбасады ў памяць Рамана Бандарэнку.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
8/11
12 лістапада беларусы ў Вільні ўсклалі кветкі і запалілі зьнічы каля беларускай амбасады ў памяць Рамана Бандарэнку.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
9/11
12 лістапада беларусы ў Вільні ўсклалі кветкі і запалілі зьнічы каля беларускай амбасады ў памяць Рамана Бандарэнку.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
10/11
12 лістапада беларусы ў Вільні ўсклалі кветкі і запалілі зьнічы каля беларускай амбасады ў памяць Рамана Бандарэнку.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Previous slide
Next slide
1861 — Ігнат Ходзька, пісьменьнік, мэмуарыст.
1993 — Сямён Дрэчын, артыст балета, балетмайстар, народны артыст Беларусі.
1994 — Восіп Блізьнюк, удзельнік антысавецкага падпольнага вучнёўскага руху ў Смаргоні, вязень савецкіх канцлягераў.
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Ужо сёньня: бел-чырвона-белы сьцяг стаў дзяржаўным у БНР | 0 | 23.33 | 04-08-2026 |
| 2 | Боррель считает, что Белоруссия в деле Тимановской нарушила олимпийское перемирие | 0 | 0 | 05-08-2021 |
| 3 | Тимановская не проходила регистрацию в токийском аэропорту на рейс до Стамбула | 0 | 0 | 01-08-2021 |
| 4 | СМИ: белорусская спортсменка Тимановская может попросить убежища в ФРГ | 0 | 0 | 01-08-2021 |
| 5 | Зборную Беларусі ў гандболе адмовіліся ўключыць у сьпіс удзельнікаў першынства сьвету 2027 году | -5 | 7 | 09-06-2026 |
| 6 | Кристина Тимановская заявила, что пока не думала о политическом убежище в Польше | 0 | 0 | 05-08-2021 |
| 7 | Ужо сёньня: дзень нараджэньня старшыні Рады БНР Пётры Крачэўскага | 1 | 16.25 | 06-08-2026 |
| 8 | Дериглазова заявила, что после победы в Токио может вернуться на родину с чистой совестью | 0 | 0 | 29-07-2021 |
| 9 | Вышедшая из декрета биатлонистка Кристина Резцова рассчитывает попасть на Олимпиаду | 0 | 0 | 23-09-2021 |
| 10 | Ужо сёньня: 65 гадоў таму Шацілкі пераназвалі ў Сьветлагорск | 0 | 20.51 | 28-07-2026 |