Свет пабачыла ўжо шостае, дапрацаванае выданне культавай кнігі вядомага пісьменніка і папулярызатара гісторыі Уладзіміра Арлова «Імёны Свабоды». Кнігу найбліжэйшым часам можна пабачыць і купіць на Кніжным кірмашы ў Беластоку з 17 да 19 красавіка.

У кнігу ўвайшло 410 гістарычных партрэтаў тых, хто з часоў Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касцюшкі змагаліся за свабоду і незалежнасць беларускай зямлі.
Гэта своеасаблівая аўтарская энцыклапедыя любові да радзімы, свабоды і незалежнасці. У тым ліку дзясяткі аповедаў пра дзеячаў БНР, пачынаючы з тых, хто быў ля вытокаў дзяржавы. Гэта браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі, Язэп Варонка, Язэп Лёсік, Пётра Крачэўскі, Васіль Захарка, Мікола Абрамчык ды іншыя.


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Выйшаў новы зборнік «моўных здымкаў» паэта Ігара Кулікова | 0 | 10 | 16-05-2026 |
| 2 | Па-беларуску выйшла кніга вершаваных афарызмаў Буды | 0 | 26.67 | 26-05-2026 |
| 3 | Выйшаў новы пераклад «Часу second-hand» Алексіевіч | 0 | 26.67 | 18-05-2026 |
| 4 | «Карова белая». Света Бень выпусціла новы альбом | 0 | 10 | 14-08-2026 |
| 5 | Выйшла кніга для дзяцей «Казкі старога лецішча» Марыі Вайцяшонак | 0 | 10 | 08-06-2026 |
| 6 | Выйшла кніга паэта і філосафа Ігара Бабкова | 0 | 10 | 18-06-2026 |
| 7 | Беларускі індзі-музыка Prastora выпусціў новы альбом | 0 | 10 | 05-05-2026 |
| 8 | Выходзіць з друку факсіміле рукапіснага зборніка Ларысы Геніюш | 0 | 10 | 07-05-2026 |
| 9 | Зміцер Вайцюшкевіч выдаў новы альбом «Кропкі на мапе» | 0 | 10 | 14-04-2026 |