У выдавецтве «Пфляўмбаўм» вышаў новы пераклад кнігі «Час second-hand» Святланы Алексіевіч. Завяршальную кнігу знакамітага цыкла «Галасы Утопіі» пераклала Кацярына Маціеўская, піша bellit.info.

Мастацка-дакументальная гісторыя «Час second-hand» была ўпершыню выдадзеная ў 2013 годзе, аднак і тады, і — нават выразней — сёння мы бачым, што часы «чырвонага чалавека» не скончыліся разам з савецкім камуністычным праектам. Цяпер «чырвоны чалавек» бамбіць Кіеў, Харкаў, Днепр, Адэсу…
«У камунізму быў вар’яцкі план, — расказвае аўтарка, — перарабіць «даўняга» чалавека, састарэлага Адама. І гэта ўдалося… магчыма, адзінае, што ўдалося. За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асаблівы чалавечы тып — homo soveticus. Адны лічаць, што гэта персанаж трагічны, іншыя называюць яго «саўком». Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён добра мне знаёмы, я побач з ім, плячо ў плячо, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, бацькі, сябры».
Кнігу можна будзе неўзабаве набыць Knihauka.com ці Knygynas.biz а таксама ў шэрагу іншых месцаў (гл. спіс ад выдавецтва «Пфляўмбаўм»).


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Выйшла новае выданне «Імёнаў Свабоды» Уладзіміра Арлова | 0 | 10 | 16-04-2026 |
| 2 | Выйшаў зборнік Алеся Разанава ў перакладах на нямецкую і італьянскую мовы | 0 | 10 | 22-05-2026 |
| 3 | Аб'явілі перадзаказ на беларускі пераклад рамана Рэя Брэдберы | 0 | 10 | 24-06-2026 |
| 4 | Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы | 0 | 10 | 24-07-2026 |
| 5 | З'явіўся доўгі спіс прэміі імя Алеся Адамовіча | 0 | 10 | 20-07-2026 |
| 6 | Выйшла па-беларуску дзіцячая кніга чэшскай пісьменніцы | 0 | 26.67 | 18-07-2026 |
| 7 | У канцы жніўня выйдзе новы раман Альгерда Бахарэвіча | 0 | 10 | 21-07-2026 |
| 8 | Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць | 0 | 10 | 13-06-2026 |
| 9 | Аграсядзібы чакаюць змены — новы закон | 0 | 10 | 18-08-2026 |
| 10 | Вышел новый роман Алексея Иванова "Невьянская башня" | 0 | 0 | 25-11-2025 |