Выдавецтва Rozum.Media паведаміла пра выхад першага беларускага выдання зборніка вершаваных афарызмаў «Дгаммапада», аўтарства якіх прыпісваецца заснавальніку будызму Буду Шак’ямуні.

На беларускую мову кнігу пераклаў паэт і будыст Макс Шчур паводле даслоўнага англійскага падрадкоўніка з граматычным разборам арыгіналу, даступнага анлайн у NTU Digital Library of Buddhist Studies, піша bellit.info.
«Дгаммапада», напісаная на мове Палі, належыць да самых папулярных кніг Тыпітакі — палійскага канону будызму. Перадаваныя вусна з пакалення ў пакаленне, Будавы прынагодныя вершаваныя выслоўі адлюстроўваюць асноўныя прынцыпы ягонага вучэння і тычацца адвечных чалавечых тэмаў, такіх як старасць, шчасце, гнеў, прагнасць, загана, цнота ды інш.
Гэтая кніга — спроба перадаць па-беларуску старажытную мудрасць, якая праз стагоддзі працягвае гаварыць з чалавекам пра боль, спакой, страх, волю, свядомасць і шлях да ўнутранай раўнавагі.
Кнігу можна набыць праз сайт выдавецтва Rozum.media.
Раней, у 2012 годзе «Дгаммападу» перакладаў Сяргей Калееў, але асобнай кнігай пераклад не выходзіў.


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Выйшла па-беларуску дзіцячая кніга чэшскай пісьменніцы | 0 | 26.67 | 18-07-2026 |
| 2 | Выходзіць па-беларуску смешная дзіцячая кніга фінскага пісьменніка | 0 | 24.29 | 03-04-2026 |
| 3 | «Пад чырвонай зоркай і свастыкай». У Варшаве прэзентуюць кнігу пра акупаваную Заходнюю Беларусь | 0 | 10 | 03-05-2026 |
| 4 | У Коўне пройдзе прэзентацыя кнігі пра беларусаў у Літве | 0 | 7.9 | 25-05-2026 |
| 5 | Выйшла кніга для дзяцей «Казкі старога лецішча» Марыі Вайцяшонак | 0 | 10 | 08-06-2026 |
| 6 | У Беластоку пройдзе прэзентацыя выдання па гісторыі Гародні | 0 | 10 | 07-06-2026 |
| 7 | Выйшла кніга пра Якуба Коласа ў Парыжы | 0 | 10 | 28-03-2026 |
| 8 | Фядута назваў пяць беларускіх кніг, якія трэба абавязкова прачытаць беларусам і замежнікам | 0 | 10 | 12-07-2026 |
| 9 | Выйшла манаграфія пра грамадзянскую супольнасць у Беларусі | 0 | 10 | 11-07-2026 |
| 10 | Выйшла новае выданне «Імёнаў Свабоды» Уладзіміра Арлова | 0 | 10 | 16-04-2026 |