26 мая ў Коўне пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Беларусы ў Літоўскай Рэспубліцы (1918—1940)» з удзелам яе аўтара Томаша Блашчака.

Томаш Блашчак — доктар гісторыі, выкладае ва ўніверсітэце Вітаўта Вялікага ў Коўне, спецыялізуецца на даследаванні гісторыі нацыянальных рухаў ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе ў XX стагоддзі. Аўтар трох манаграфій і некалькіх дзясяткаў артыкулаў па гэтай тэматыцы.
Гэтая кніга:
У кнізе на аснове шырокага кола крыніц падрабязна даследуюцца беларуска-літоўскія адносіны як падчас барацьбы за стварэнне незалежнай Літвы і Беларусі, так і ў міжваенны перыяд, калі беларусы заставаліся бездзяржаўнай нацыяй, а літоўцам удалося адстаяць сваю дзяржаву. Шмат увагі прысвечана вайсковаму супрацоўніцтву Літвы і Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама кнігавыданню на беларускай мове ды грамадскаму жыццю беларусаў у міжваеннай Літве.
Час правядзення прэзентацыі: 26 мая (аўторак), 18:00 — 19:30.
Адрас: VDU daugiafunkcinis mokslo ir studijų centras, V. Putvinskio g. 23-104.
Прэзентацыя праводзіцца пры падтрымцы праграмы Еўрапейскага саюза 'EU4Belarus: Support to Advanced Learning and Training (SALT II)'.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | У Беластоку пройдзе прэзентацыя выдання па гісторыі Гародні | 0 | 10 | 07-06-2026 |
| 2 | «Пад чырвонай зоркай і свастыкай». У Варшаве прэзентуюць кнігу пра акупаваную Заходнюю Беларусь | 0 | 10 | 03-05-2026 |
| 3 | У Вільні пройдзе прэзентацыя выдання па гісторыі Гародні | 0 | 10 | 06-06-2026 |
| 4 | У Варшаве пройдзе прэзентацыя кнігі Фелікса Акермана | 0 | 10 | 08-06-2026 |
| 5 | У Вільні, Беластоку і Варшаве пройдуць прэзентацыі выдання па гісторыі Гародні | 0 | 10 | 30-05-2026 |
| 6 | В Коми предложили издать книгу памяти погибших бойцов СВО | 0 | 0 | 29-11-2025 |
| 7 | Выйшла па-беларуску кніга пра Тадэвуша Кандрусевіча. У загаловак вынесены словы яго маці | 0 | 18.33 | 20-07-2026 |
| 8 | В Белграде прошла презентация книги "Россия, Сербия и новый мировой порядок" | 0 | 0 | 21-03-2023 |
| 9 | В Минске представили книгу "Раритеты военно-исторических музеев Беларуси и России" | 0 | 0 | 06-05-2020 |
| 10 | В Югре планируют издать книгу с историями ветеранов и архивными снимками | 0 | 0 | 17-04-2020 |