Выдавецтва Skaryna Press у супрацы з Беларускай бібліятэкай і музеем імя Францішка Скарыны ў Лондане выпускае факсіміле рукапіснага зборніка Ларысы Геніюш Spiritus flat ubi vult. Вершы 1945—1947, піша выданне Bellit.info.

Рукапіс, які ўласна і захоўваецца ў Лонданскім беларускім музеі, быў падрыхтаваны да друку цэлай камандай: укладальнікам Ігарам Івановым, рэдактаркай Янінай Лаўнік, моўнымі кансультанткамі Аленай Іваноўскай і Святланай Лясовіч, а таксама дызайнерам Сяргеем Шабохіным.



Упершыню вершы з гэтага рукапісу былі падрыхтаваныя да друку і выдадзеныя асобнай кнігай з прадмовай на англійскай мове прафесарам Арнольдам Макмілінам ў 1992 годзе.
Новае выданне суправаджае ўступнае слова Таццяны Астроўскай «Ларыса Геніюш і гісторыя беларускага самвыдаву», а таксама перадрук прадмовы Арнольда Макміліна да першага выдання 1992 году і прадмова Яніны Лаўнік да другога выдання з разгорнутым моўным каментаром.
Уступнае слова і прадмовы да абодвух выданняў друкуюцца на беларускай і англійскай мовах, пасля ідзе частка з расчытанымі і надрукаванымі вершамі, а пасля гэтага ўласна факсіміле рукапіснага зборніка паэткі.
Кніга неўзабаве будзе даступная для пакупкі, перадусім праз сайт выдавецтва «Скарына».


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Выйшла кніга паэта і філосафа Ігара Бабкова | 0 | 10 | 18-06-2026 |
| 2 | Выйшла па-беларуску дзіцячая кніга чэшскай пісьменніцы | 0 | 26.67 | 18-07-2026 |
| 3 | Памерла пісьменніца Славенка Дракуліч | 0 | 10 | 21-06-2026 |
| 4 | Журналістка Германовіч выдала кнігу пра страшнае і смешнае | 0 | 10 | 24-04-2026 |
| 5 | «Пад чырвонай зоркай і свастыкай». У Варшаве прэзентуюць кнігу пра акупаваную Заходнюю Беларусь | 0 | 10 | 03-05-2026 |
| 6 | Выйшла новае выданне «Імёнаў Свабоды» Уладзіміра Арлова | 0 | 10 | 16-04-2026 |
| 7 | Выйшла кніга для дзяцей «Казкі старога лецішча» Марыі Вайцяшонак | 0 | 10 | 08-06-2026 |
| 8 | На Урале издали книгу со сказами и воспоминаниями Бажова шрифтом Брайля | 0 | 0 | 20-11-2018 |
| 9 | На адной з вуліц Пінска з'явілася шафа для бясплатнага абмену кнігамі ФОТАФАКТ | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 10 | Enchufados | 0 | 0 | 16-07-2026 |