У кракаўскім выдавецтве Gutenberg выйшла кніга журналісткі Алены Германовіч «Страшна і смешна».

Алена Германовіч — беларуская журналістка. Нарадзілася ў вёсцы Раднікі Валожынскага раёна, жыла ў Гомелі, на час выхаду кнігі жыве ў Польшчы. Шмат гадоў жыцця прысвяціла расследаванням, гучным крымінальным і судовым справам, абароне тых, хто не можа сам абараніцца.
Пранікала ў розныя месцы і трапляла ў розныя сітуацыі, пісала аўтарскі праект па падарожжах па маленькіх вёсках — рабіла тое, што любіла і ўмела, і тое, што напаўняла сэрца.
«Калі вы спазналі ўсю жорсткасць і жахі жыцця і здолелі не закрычаць, схапіўшыся за галаву, а кпліва засмяяцца — вы Алена Германовіч. Яна такая.
Чытаючы кнігу, ты нібыта брыдзеш са звычайнымі, нікому апрача аўтаркі не цікавымі людзьмі па пакручастым шляху проста да далягляду, і вы ўсе разам — выпадковыя спадарожнікі жыцця. Падарожнікі ў даліну. Але па дарозе можна ж расказаць адно аднаму і страшнае, і смешнае.
Кніга надзіва чалавечная, як усмешка стомленага — «заўсёды ў гэтым свеце ў кожнага ёсць больш важныя справы, чым ты».
Чытала не адрываючыся», — так піша пра гэтую кнігу пісьменніца Святлана Курс (Ева Вежнавец), аўтарка бестсэлера «Па што ідзеш, воўча?»


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | І пра рэальных бандытаў, і пра крыварукага Косцю-плітачніка, і пра сэкс у цягніку. Журналістка з Гомеля напісала кнігу — чытаць яе страшна і смешна | 0 | 9.53 | 03-08-2026 |
| 2 | Выйшла кніга для дзяцей «Казкі старога лецішча» Марыі Вайцяшонак | 0 | 10 | 08-06-2026 |
| 3 | Памерла пісьменніца Славенка Дракуліч | 0 | 10 | 21-06-2026 |
| 4 | Выйшла кніга паэта і філосафа Ігара Бабкова | 0 | 10 | 18-06-2026 |
| 5 | Выйшла па-беларуску дзіцячая кніга чэшскай пісьменніцы | 0 | 26.67 | 18-07-2026 |
| 6 | Выходзіць з друку факсіміле рукапіснага зборніка Ларысы Геніюш | 0 | 10 | 07-05-2026 |
| 7 | Издания для детей | 0 | 10 | 10-07-2026 |
| 8 | Книги | 0 | 10 | 10-07-2026 |
| 9 | "Роза Хутор" передала библиотекам Сочи 200 сборников сказок народов края | 0 | 0 | 22-11-2019 |