На 77‑м годзе жыцця памерла вядомая харвацкая пісьменніца і публіцыстка Славенка Дракуліч. Яна пайшла з жыцця ва ўзросце 76 гадоў неўзабаве пасля выхаду сваёй новай кнігі «Чаму я не навучылася гатаваць».

Славенка Дракуліч. Фота: slavenkadrakulic.com
Славенка Дракуліч нарадзілася 4 ліпеня 1949 года ў Рыецы, жыла ў Заграбе і Стакгольме. Скончыла Заграбскі ўніверсітэт, дзе вывучала параўнальнае літаратуразнаўства і сацыялогію.
Пачынала кар’еру як журналістка, а пазней стала адной з першых аўтарак, якія ўвялі фемінісцкую тэматыку ў грамадскую дыскусію былой Югаславіі. У 1984 годзе выйшла яе першая публіцыстычная кніга «Смяротныя грахі фемінізму», а ў 1987‑м — першы раман «Галаграмы страху».
Міжнародную вядомасць Дракуліч прынеслі кнігі пра жыццё пры камунізме, посткамуністычныя перамены, войны на Балканах і ваенныя злачынствы. Сярод найбольш вядомых яе твораў — «Як мы перажылі камунізм і нават смяяліся», «Кафэ Еўропа», «Балканскі экспрэс», «Яны б і муху не пакрыўдзілі».
Яе артыкулы друкаваліся ў вядучых сусветных выданнях, а кнігі былі перакладзеныя на многія мовы. У сваіх раманах і эсэ пісьменніца часта звярталася да жаночага досведу, а таксама апісвала лёсы такіх вядомых жанчын, як Фрыда Кала і Мілева Эйнштэйн.
У Славенкі Дракуліч засталіся муж, шведскі журналіст Рыхард Шварц, і дачка Руяна Егер, якая таксама стала пісьменніцай.


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Бразільская пісьменніца напісала кнігу пра дзяўчынку з Беларусі | 0 | 10 | 14-03-2026 |
| 2 | Выйшла па-беларуску дзіцячая кніга чэшскай пісьменніцы | 0 | 26.67 | 18-07-2026 |
| 3 | Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі | 0 | 6.94 | 22-07-2026 |
| 4 | Дзіцячая пісьменніца Надзея Ясмінска ў рэанімацыі | 0 | 10 | 12-03-2026 |
| 5 | «Пераможаным — вечная слава». Усевалад Сцебурака | 0 | 10 | 18-08-2026 |
| 6 | Журналістка Германовіч выдала кнігу пра страшнае і смешнае | 0 | 10 | 24-04-2026 |
| 7 | «Пад чырвонай зоркай і свастыкай». У Варшаве прэзентуюць кнігу пра акупаваную Заходнюю Беларусь | 0 | 10 | 03-05-2026 |
| 8 | Выйшаў збор мастацкай прозы Сяргея Дубаўца | 0 | 10 | 14-07-2026 |
| 9 | Выходзіць з друку факсіміле рукапіснага зборніка Ларысы Геніюш | 0 | 10 | 07-05-2026 |
| 10 | Мошчы Дзмітрыя Данскога хочуць адправіць на вайну ва Украіне | 0 | 10 | 20-08-2026 |