У выдавецтве Vesna Books выйшаў том пад назвай «Збор творцаў», у якім сабрана мастацкая проза Сяргея Дубаўца.

У кнізе прадстаўлена творчасць аўтара ад апавяданняў з дэбютнай кнігі «Практыкаванні» да раманаў «Сіні карабель у блакітным моры плыве» і «Д’ябал запрэжаны ў плуг», піша bellit.info.
Сам аўтар гэтак апісвае выданне: «Гэтая кніга выдаецца для сваіх, тых, хто ў сілу ўзросту не мог у свой час пазнаёміцца з няўстрымнымі фантазіямі, ці жалезнай логікай, ці беларускай эстэтыкай аўтара, які ўжо вычарпальна сфармуляваў свой погляд, пакуль не ўперыўся ў межы пазнання, якія ўласна і штурмуе кожны літаратар з розным поспехам прасоўвання…»
Навінку можна замовіць праз сайт Knihauka.com, а таксама купіць у кнігарні выдавецтва «Янушкевіч» у Варшаве.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Памерла пісьменніца Славенка Дракуліч | 0 | 10 | 21-06-2026 |
| 2 | Выйшаў зборнік Алеся Разанава ў перакладах на нямецкую і італьянскую мовы | 0 | 10 | 22-05-2026 |
| 3 | Лермонтов Михаил Юрьевич. Собрание сочинений в четырёх томах. Том 1 (1958) | 0 | 2 | 22-06-2026 |
| 4 | Сергей Евгеньевич Васильев. Бересклет: Стихотворения (Волгоград, 2005) | 0 | 18.33 | 24-07-2026 |
| 5 | Полное собрание сочинений Скрябина выпуcтили к 150-летию композитора | 0 | 0 | 18-12-2021 |
| 6 | В издательстве АСТ выходит двухтомник Александра Цыпкина | 0 | 0 | 17-12-2025 |
| 7 | Памёр паэт Мікола Кандратаў | 0 | 10 | 22-07-2026 |
| 8 | Тарковский Арсений Александрович. Из литературного наследия: Стихи (1990) | 0 | 2 | 08-06-2026 |
| 9 | Дмитрий Сухарев. Дань: Стихи (Москва, 1963) | 0 | 19.09 | 24-07-2026 |
| 10 | Авторский сборник | 5 | 3 | 25-05-2015 |