Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

«Гэта папярэджаньне». Сталі вядомыя дэталі звароту Офісу Зяленскага ў пракуратуру аб перасьледзе Лукашэнкі

Дата публикации: 29-07-2026 11:21:47

Украінскі палітоляг Уладзімір Фясенка мяркуе, што перадача ў Офіс генэральнага пракурора Ўкраіны звароту Беларускага дэмакратычнага форуму аб магчымым крымінальным перасьледзе Аляксандра Лукашэнкі за саўдзел у расейскай агрэсіі яшчэ не азначае аўтаматычнага завядзеньня крымінальнай справы.

Основное содержимое страницы с новостью.

Украінскі палітоляг Уладзімір Фясенка мяркуе, што перадача ў Офіс генэральнага пракурора Ўкраіны звароту Беларускага дэмакратычнага форуму аб магчымым крымінальным перасьледзе Аляксандра Лукашэнкі за саўдзел у расейскай агрэсіі яшчэ не азначае аўтаматычнага завядзеньня крымінальнай справы.

«Мова ж не пра пачатак ужо там крымінальнай справы, судовага працэсу. Пакуль гаворка аб звароце ў пракуратуру, дзе можа разглядацца гэтае пытаньне. А гэта можа расьцягнуцца ў часе. І вось важны момант — гэта папярэджаньне Лукашэнку, каб ён ня ўцягваўся ў вайну супраць Украіны», — сказаў Свабодзе Ўладзімір Фясенка.

У той жа час, паводле яго, гэта не галоўнае папярэджаньне, бо раней прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заяўляў, што Ўкраіне ў выпадку правакацыі ёсьць чым адказаць.

Уладзімір Фясенка, украінскі палітоляг

Уладзімір Фясенка, украінскі палітоляг

Уладзімір Фясенка дадаў, што перадача гэтага звароту ў пракуратуру менавіта цяпер можа быць зьвязана з больш жорсткай пазыцыяй Украіны датычна Лукашэнкі пасьля звальненьня папярэдняга кіраўніка Офісу прэзыдэнта Андрэя Ярмака, які выступаў за больш гнуткія дачыненьні з уладай Беларусі, з актывізацыяй Лукашэнкі ў ягонай падтрымцы расейскай вайны, а таксама са спробамі прадстаўнікоў адміністрацыі ЗША ўцягнуць Украіну ў супрацу зь Беларусьсю.

«Была інфармацыя, што нас хацелі таксама ўцягнуць у гэтую каапэрацыю з Лукашэнкам. І вось тут Ўкраіна можа дэманстраваць сваю прынцыповасьць — падаваць сыгналы амэрыканскім партнэрам, што ў нас ёсьць, скажам так, свае прэтэнзіі, прынцыповы, у тым ліку, прававыя прэтэнзіі да Аляксандра Лукашэнкі», — патлумачыў палітоляг.

«Але юрыдычна — гэта нагадваньне Лукашэнку, што стаўленьне да яго можа прынцыпова зьмяніцца і менавіта вось крымінальная справа супраць яго можа быць прыкметай кардынальнай зьмены стаўленьня да цяперашняга дыктатара ў Беларусі», — адзначыў ён.

У той жа час Уладзімір Фясенка мяркуе, што пэрспэктыва крымінальнай справы пакуль нявызначаная.

«Варта разумець, што можам гаварыць толькі пра завочнае правасудзьдзе, як гэта было датычна нашага колішняга прэзыдэнта Віктара Януковіча. Мы ня можам зараз сказаць дакладна, калі менавіта гэта будзе, але я мяркую, што хутчэй за ўсё — гэта непазьбежна. Рана ці позна будзе нейкі судовы працэс і па Пуціну, і па Лукашэнку. Па Лукашэнку — за яго садзейнічаньне нападу на Ўкраіну, падтрымку вайны Расеі супраць Украіны. Гэта пытаньне часу», — перакананы ўкраінскі палітоляг.

Што папярэднічала

28 ліпеня стала вядома, што адміністрацыя прэзыдэнта Ўкраіны, як паведаміла агенцтва Reuters, зьвярнулася да Генэральнай пракуратуры з просьбай разгледзець магчымасьць завядзеньня справы супраць Аляксандра Лукашэнкі.

У той жа дзень Беларускі дэмакратычны форум (кіраўнік Валер Цапкала) у сваім Telegram-канале апублікаваў фота адпаведнага звароту, падпісанага намесьнікам кіраўніка Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Алегам Татаравым. Аднак у гэтым дакумэнце не згадвалася імя Лукашэнкі.

У арганізацыі патлумачылі, што імя Лукашэнкі і просьба даць прававую ацэнку ягоным дзеяньням у падтрымцы расейскай агрэсіі зьмяшчалася ў тэксьце іхнага звароту ў адміністрацыю ўкраінскага прэзыдэнта.

Пакуль гэтую інфармацыю не камэнтавалі ні ў Офісе прэзыдэнта Ўкраіны, ні ў Офісе генэральнага пракурора. Лукашэнка таксама пакуль не адрэагаваў на гэта паведамленьне.

Украінская служба Радыё Свабода зьвярнулася па адпаведныя камэнтары да дзяржаўных і праваахоўных структур Украіны.

Ці былі раней спробы ва Ўкраіне завесьці справу супраць Лукашэнкі

У лютым 2025 году ўкраінская грамадзкая арганізацыя «ДрукАрмія» спрабавала праз суд дабіцца завядзеньня крымінальнай справы супраць Аляксандра Лукашэнкі і прыцягненьня яго субсыдыярнай адказнасьці за падтрымку агрэсіі Расеі разам з Уладзімірам Пуціным, уладамі Ірану і Паўночнай Карэі.

Ініцыятар вызначыў у сваім пазове памер агульнай кампэнсацыі Ўкраіне — 1,9 дэцыльярда грыўняў (лічба ў 37 знакаў). Але тады суд пакінуў гэты пазоў бяз руху.

Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Ва Ўкраіне не выключаюць крымінальнай справы супраць Лукашэнкі08.5228-07-2026
2Офис Зеленского просит генпрокурора возбудить дело против Лукашенко — Reuters08.128-07-2026
3Офис Зеленского попросил генпрокурора возбудить уголовное дело против Лукашенко06.2428-07-2026
4Лукашэнка баіцца Зяленскага? Беларусаў затрымалі ў справе аб забойстве. Як гуляць у балотны футбол-2616-06-2026
5Reuters: Офис Зеленского просит прокуратуру возбудить дело против Лукашенко 06.328-07-2026
6В Киеве потребовали возбудить уголовное дело против Лукашенко06.4901-08-2026
7Сабаленка ў Менску, Лукашэнка і чырвоныя каровы, хабарнікі на новых пасадах. Навіны 14 ліпеня09.8914-07-2026
8Вусаў і Латушка: Калі Лукашэнка адкажа за ўсё?08.7307-08-2026
9В прокуратуре Украины опровергли заявление Луценко о завершении следствия по "майдану"0003-02-2019
10კიევი განიხილავს ლუკაშენკას წინააღმდეგ საქმის აღძვრის შესაძლებლობას07.4231-07-2026

Классификация: . Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 7.99. Источник: www.svaboda.org.