Адміністрацыя прэзыдэнта Ўкраіны зьвярнулася да Генэральнай пракуратуры дзяржавы з просьбай разгледзець магчымасьць завядзеньня справы супраць нелегітымнага кіраўніка Беларусі.
Адміністрацыя прэзыдэнта Ўкраіны зьвярнулася да Генэральнай пракуратуры дзяржавы з просьбай разгледзець магчымасьць завядзеньня справы супраць нелегітымнага кіраўніка Беларусі.
Адіністрацыя Ўладзіміра Зяленскага накіравала зварот генэральнаму пракурору Ўкраіны з просьбай разгледзець магчымасьць крымінальнай справы супраць Аляксандра Лукашэнкі, піша Reuters са спасылкай на ліст з канцылярыі Зяленскага.
Лукашэнка, блізкі хаўрусьнік кіраўніка Расеі Ўладзіміра Пуціна, дазволіў Маскве выкарыстоўваць Беларусь у якасьці стартавай пляцоўкі для паўнамаштабнага ўварваньня ўва Ўкраіну ў лютым 2022 году.
Адміністрацыя прэзыдэнта Ўкраіны ў лісьце заявіла, што гэта адказ на зварот апазыцыйнай групы ў выгнаньні «Беларускі дэмакратычны форум» (БДФ), якая ў траўні напісала Зяленскаму з просьбай прыцягнуць Лукашэнку да адказнасьці за ваенныя злачынствы, генацыд і «дзяржаўны тэрор».
БДФ абвінаваціў яго ў саўдзеле ў вайне Расеі ва Ўкраіне і ў прымусовым перавязеньні ня меней як 2442 украінскіх дзяцей у Беларусь праз праграму, задакумэнтаваную Ельскай гуманітарнай дасьледчай лябараторыяй.
Адміністрацыя Лукашэнкі не адказала на просьбу агенцтва аб камэнтары. Сам Лукашэнка ў 2023 годзе заяўляў, што Беларусь часова прыняла некаторых дзяцей з Украіны, каб дапамагчы ім акрыяць ад траўмаў, выкліканых вайной.
28 ліпеня Алег Татараў, высокапастаўлены чыноўнік у канцылярыі Зяленскага, напісаў Форуму, што зварот перадалі ў пракуратуру з просьбай «прыняць адпаведныя меры рэагаваньня», калі для гэтага будуць законныя падставы.
Прадстаўнікі Зяленскага і Генэральная пракуратура Ўкраіны не адразу адказалі на просьбы аб далейшых камэнтарох.
Хоць у цяперашні час няма ніякіх пэрспэктыў таго, што Лукашэнка стане перад украінскім судом, абвінавачваньні супраць яго могуць быць выкарыстаныя Кіевам і беларускай апазыцыяй як аргумэнт для Захаду, каб працягваць ціск на яго — нават калі ён вядзе перамовы з адміністрацыяй прэзыдэнта Дональда Трампа аб зьняцьці дадатковых санкцый ЗША ў абмен на вызваленьне палітычных зьняволеных, падагульняе Reuters.
Папярэднія справы супраць ЛукашэнкіБеларуская апазыцыя, і ў прыватнасьці намесьнік Сьвятланы Ціханоўскай у Аб’яднаным пераходным кабінэце Павал Латушка неаднаразова ўзьнімала пытаньне пра прыцягненьне Лукашэнкі да адказнасьці паводле ўнівэрсальнай юрысдыкцыі. Пра нейкі істотны поступ у гэтай справе дагэтуль нічога не вядома.
Таксама супраць Лукашэнкі справу пачаў Міжнародны крымінальны суд, зрабіўшы гэта на стараньне Літвы. Літоўскія ўлады прасілі расьсьледаваць меркаваныя злачынствы супраць чалавечнасьці, зьдзейсьненыя ў Рэспубліцы Беларусь. Беларусь — ня ўдзельніца Міжнароднага крымінальнага суду, але Літва, дзяржава — удзельніца МКС, заявіла, што частка меркаваных злачынстваў учыненая на яе тэрыторыі.
У дакумэнце Ўправы пракуратуры Міжнароднага крымінальнага суду (МКС) акцэнт робіцца на «прымусовыя дзеяньні, якія прывялі да дэпартацыі». Прычым палітвязьняў выпускаюць пасьля перамоваў з ЗША і найчасьцей працягваюць прымусова вывозіць з краіны.
Пра далейшую хаду расьсьледаваньня на гэты момант невядома нічога.
Пры гэтым МКС не адзіная арганізацыя, якая зьвярнула ўвагу на злачынствы рэжыму Лукашэнкі. У чэрвені 2025 году Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) унесла дапаўненьне ў прынятую рэзалюцыю, у якім гаворыцца, што Аляксандар Лукашэнка нясе адказнасьць за прымусовае перамяшчэньне ўкраінскіх дзяцей з тэрыторыяў, акупаваных Расеяй.
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | На Украине хотят возбудить уголовное дело против Лукашенко | 0 | 8.4 | 28-07-2026 |
| 2 | Офис Зеленского попросил ГП Украины открыть дело против Лукашенко | 0 | 6.78 | 31-07-2026 |
| 3 | «Гэта папярэджаньне». Сталі вядомыя дэталі звароту Офісу Зяленскага ў пракуратуру аб перасьледзе Лукашэнкі | 0 | 7.99 | 29-07-2026 |
| 4 | Офис Зеленского попросил генпрокурора возбудить уголовное дело против Лукашенко | 0 | 6.24 | 28-07-2026 |
| 5 | В Киеве потребовали возбудить уголовное дело против Лукашенко | 0 | 6.49 | 01-08-2026 |
| 6 | Офис Зеленского обратился в прокуратуру по поводу уголовного дела против Лукашенко | 0 | 6.14 | 31-07-2026 |
| 7 | Офис Зеленского просит возбудить дело против Лукашенко | 0 | 6.64 | 31-07-2026 |
| 8 | Офис Зеленского просит генпрокурора возбудить дело против Лукашенко — Reuters | 0 | 8.1 | 28-07-2026 |
| 9 | Reuters: Офис Зеленского просит прокуратуру возбудить дело против Лукашенко | 0 | 6.3 | 28-07-2026 |
| 10 | Выправадзілі з Украіны, пераехаў у Чарнагорыю. Новае ў справе беларуса, які шантажаваў украінскіх валянтэраў | 0 | 19.73 | 28-07-2026 |