Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Імёны, пашпарты, кватэры беларусаў аддаюць расейцам. Пра што новы раман Альгерда Бахарэвіча

Дата публикации: 19-08-2026 11:27:18

У жніўні ў пісьменьніка Альгерда Бахарэвіча выходзяць адразу дзьве кнігі — новы беларускі раман «Падземныя пераходы» і «Сабакі Эўропы» у польскім перакладзе.

Основное содержимое страницы с новостью.

У жніўні ў пісьменьніка Альгерда Бахарэвіча выходзяць адразу дзьве кнігі — новы беларускі раман «Падземныя пераходы» і «Сабакі Эўропы» у польскім перакладзе.

Як адзначыў Альгерд Бахарэвіч для «ПіКа Свабоды», гэта дзьве вельмі важныя для яго кнігі.

«Новы беларускі этраман „Падземныя пераходы“ выходзіць у выдавецтве Янушкевіч і ўжо зусім хутка 27 і 28 жніўня ў Варшаве на кніжным клубе мы абмяркуем гэты раман з чытачамі. Яшчэ адна важная падзея — гэта выклад майго галоўнага твора рамана „Сабакі Эўропы“ у польскім перакладзе. Гэта вельмі вялікая для мяне падзея. Я вельмі рады, што сьвет „Сабакаў Эўропы“ цяпер загучыць па-польску. Кнігу пераклала Яана Бэрнатовіч. Раман выходзіць у адным з найлепшых і самых вядомых у Эўропе польскіх выдавецтваў Wydawnictwo Literackie. З 9 верасня кніжка будзе ў продажы і 15 верасьня мы ў Варшаве ладзім вялікую прэзэнтацыю польскіх „сабакаў“».

Як анансуе твор «Кнігаўка», «галоўныя героі рамана, сямейная пара беларусаў з Бэрліна, нечакана даведваецца пра запуск у Беларусі спэцыяльнай дзяржаўнай Праграмы. На месца людзей, якія выехалі з краіны і не могуць вярнуцца, перасяляюць жыхароў расейскай „глыбінкі“. Ня проста перасяляюць, а прысвойваюць ідэнтычнасьць зьехаўшых — надаюць тыя ж імёны і прозьвішчы, пашпарты, уладкоўваюць на папярэднія рабочыя месцы, засяляюць у кватэры былых насельнікаў».

Выдавецтва «Янушкевіч» называе раман «Падземныя пераходы» «дзёрзкім поглядам на рэчаіснасьць». Рэдактар кнігі — Сяргей Шупа, вокладку аформіў мастак Сяргей Шабохін.

«Сабакі Эўропы» па-польску

«Сабакі Эўропы» па-польску выходзяць у кракаўскім Wydawnictwo Literackie. Паводле Бахарэвіча вокладку для польскіх «Сабакаў» зрабіла тая самая каманда, якая ў 2024-м рабіла вокладку для нямецкага перакладу. «Сабакі Эўропы» — адзін з найбольш вядомых твораў сучаснай беларускай літаратуры. Раман ужо перакладзены на нямецкую і расейскую мовы, паводле Бахарэвіча, цяпер ідзе праца над нарвэскім і дацкім перакладамі. 900-старонкавы раман з шасьці частак «Сабакі Эўропы» выйшаў у 2017 годзе ў менскім выдавецтве «Логвінаў» і быў высока ацэнены крытыкамі. На радзіме Бахарэвіч атрымаў за яго прэмію «Кніга года» Беларускага ПЭН-цэнтра, незалежную Чытацкую прэмію і другую прэмію Ежы Гедройца.

У Беларусі творы Бахарэвіча прызнаныя «экстрэмісцкімі», а частка накладу «Сабакаў Эўропы» была фізычна зьнішчаная.

  • Альгерд Бахарэвіч нарадзіўся ў Менску ў 1975 годзе. Першыя тэксты пачаў публікаваць яшчэ на пачатку 1990-х гадоў. Быў адным з заснавальнікаў літаратурна-мастацкага руху «Бум-Бам-Літ». Сярод асноўных твораў — «Праклятыя госьці сталіцы», «Сарока на шыбеніцы», «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча», «Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікненьня», «Дзеці Аліндаркі», «Апошняя кніга пана А.», «Сабакі Эўропы», «Ператрус у музэі» і іншыя.
  • У 2025 годзе Бахарэвіч атрымаў прэмію Ляйпцыскага кніжнага кірмашу «За ўклад у эўрапейскае паразуменьне».
Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Напад на беларусаў у Варшаве. ЗША рыхтуюць вызваленьне палітвязьняў? Сьвятароў высылаюць. Навіны 17 жніўня08.2117-08-2026
2Алексиевич анонсировала книгу о событиях в Белоруссии0008-04-2021
3«Пад чырвонай зоркай і свастыкай». У Варшаве прэзентуюць кнігу пра акупаваную Заходнюю Беларусь01003-05-2026
4Ужо сёньня: дзень выхаду першай беларускай кнігі і дзень нараджэньня Алеся Пушкіна011.4805-08-2026
5«Беларусізацыя» Касьцёла. Чаму з пачатку года з краіны выслалі каля 20 польскіх ксяндзоў08.0620-08-2026
6Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі анансаваў прэм’еру на расейскай мове04.6220-08-2026
7У Коўне пройдзе прэзентацыя кнігі пра беларусаў у Літве07.925-05-2026
8Закаханы ў беларускую мову матэматык і сьвятар. 100 гадоў Аляксандру Надсану010.6308-08-2026
9Зь беларускіх спартоўцаў-раварыстаў зьнялі ўсе абмежаваньні0505-06-2026
10«Слова „экстрэмізм“ у Беларусі страціла сэнс». Аўтар «Гопнікаў» Уладзімер Казлоў напісаў раман пра менскія 90-я05.6205-08-2026

Классификация: Культура. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 7.2. Источник: www.svaboda.org.