Яна памерла ва ўзросце 56 гадоў у Парыжы.

Фота: Roberto Serra — Iguana Press/Getty Images
«Маржан Сатрапі памерла ад смутку крыху больш чым праз год пасля смерці Маціяса Рыпы, яе мужа і кахання ўсяго яе жыцця», — гаворыцца ў заяве яе блізкіх.
У 2000 годзе Сатрапі выпусціла графічны раман «Персеполіс», у якім распавяла пра сваё дзяцінства ў Іране падчас ісламскай рэвалюцыі і жыццё ў эміграцыі. Кніга атрымала сусветнае прызнанне. У прыватнасці, The New York Times уключыў яе ў спіс 100 найлепшых кніг XXI стагоддзя.
Раман ёсць і ў беларускім перакладзе, яго выпусціла выдавецтва «Пфляўмбаўм».
Па кнізе Сатрапі стварыла анімацыйны фільм, які атрымаў спецыяльны прыз журы Канскага кінафестывалю ў 2007 годзе.
Ролі ў ім агучвалі К’яра Мастраянні, Катрын Дэнёў, Джына Роўлэндс. Фільм атрымаў спецыяльную прэмію журы Канскага фестывалю, прэмію Сезар у двух намінацыях, быў намінаваны на прэмію BAFTA і на «Оскар» як найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм. Фільм выклікаў пераслед з боку рэлігійных фундаменталістаў у Ліване і Сірыі.


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | «Пераможаным — вечная слава». Усевалад Сцебурака | 0 | 10 | 18-08-2026 |
| 2 | Памерла пісьменніца Славенка Дракуліч | 0 | 10 | 21-06-2026 |
| 3 | Perle Noire : Meditations for Josephine | 0 | 10 | 22-07-2026 |
| 4 | Catalina Monjo Frau | 0 | 10 | 18-08-2026 |
| 5 | Людзі займалі чаргу з васьмі раніцы — ажыятаж на абанементы «Дынама» | 0 | 10 | 18-08-2026 |
| 6 | Беларуская спявачка раскруцілася ва Украіне. А цяпер спявае пра «любоў» Беларусі і Расіі | 0 | 10 | 12-04-2026 |
| 7 | Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі» | 0 | 10 | 27-03-2026 |
| 8 | Выйшлі «Казкі дзядзькі Рымуса» з шыкоўнымі ілюстрацыямі | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 9 | Памёр паэт Мікола Кандратаў | 0 | 10 | 22-07-2026 |