«Ведзьма па-за сістэмай», — паведамляе пра сябе нявеста Рамана Пратасевіча ў сацсетках. Яшчэ ў снежні яна пісала, што змірылася, што не выйдзе замуж — а цяпер рыхтуецца да вяселля.

Фота тут і далей: сацсеткі
Раман Пратасевіч, які нядаўна стаў вядучым СТБ, трэці раз жэніцца.

На інстаграм дзяўчыны, якой ён зрабіў прапанову рукі і сэрца, звярнуў увагу тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозга».
29‑гадовую нявесту Рамана завуць Настасся Лабазанава, яна працуе медработнікам. Некалькі тыдняў таму дзяўчына звольнілася з дзяржаўнай паліклінікі — і прысвяціла гэтаму допіс у Threads, у якім назвала сябе шчаслівым чалавекам.

Раней Настасся працавала ў прыватным медыцынскім цэнтры «Мерсі» (здымкі адтуль ёсць у сакавіку 2025 года, а ў снежні 2024‑га дзяўчына адзначала з імі карпаратыў). Гэта клініка звязаная са знаёмымі сям'і Лукашэнкі.

Акрамя медыцыны, дзяўчына займаецца варажбой і запісвае для тыктоку відэа пра матрыцу лёсу.

Імаверна, адносіны ў пары развіваліся імкліва — бо ў сацсетках Настассі можна знайсці гісторыі, як яна яшчэ за тры месяцы да прапановы Рамана хадзіла на спатканні.

А летась у снежні яна пісала ў Threads: «Дзяўчаты, хто змірыўся з тым, што замуж мы ўжо не выйдзем? Стаўце лайкі», — і сабрала ажно 3200 лайкаў.

Дарэчы, прапанову Пратасевіч зрабіў у Дзень усіх закаханых у сталічным бары «Сапрана». Бацькі дзяўчыны, здаецца, такім выбарам дачкі задаволеныя. Яе маці напісала ў каментарыях: «Дачушка мая любімая, так прыемна бачыць цябе шчаслівай і каханай! Мы з татам вельмі рады за вас! Ну што, рыхтуемся да вяселля?».
«Адной жыць мне падабалася больш», — шчыра прызнаецца Настасся.

Нагадаем: для Рамана Пратасевіча гэта будзе ўжо трэці паход у ЗАГС. Да гэтага ён двойчы жаніўся з Маргарытай Грыцкевіч. Тая скончыла Мінскі медыцынскі ўніверсітэт і некаторы час працавала правізаркай-рэцэптаркай у мінскай аптэцы. А яшчэ рабіла расклады на картах таро, як і цяперашняя абранніца.



| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Пратасевіч падзяліўся, колькі грошай яму трэба на вяселле | 0 | 10 | 29-03-2026 |
| 2 | «Дзяўчаты, гэта рэальна працуе!» Нявеста Пратасевіча расказала, як прываражыла будучага мужа чырвонымі трусамі | 0 | 10 | 04-04-2026 |
| 3 | Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом | 0 | 7.79 | 28-03-2026 |
| 4 | Сталі вядомыя абставіны смерці 36‑гадовай актрысы Панецьер, былой нявесты Уладзіміра Клічко | 0 | 10 | 17-08-2026 |
| 5 | 40‑гадовая мінчанка Наста шукае мужчыну. Галоўнае патрабаванне — каб умеў касіць | 0 | 10 | 10-07-2026 |
| 6 | Беларуская рэжысёрка перамагла з кароткаметражкай на Кракаўскім кінафестывалі | 0 | 10 | 11-06-2026 |
| 7 | Пра масты, вузлы, люстрацыю і месца на палітычным полі — эфір з Касцюговай | 0 | 10.64 | 12-08-2026 |
| 8 | Памерла Алена Таболіч | 0 | 10 | 13-08-2026 |
| 9 | Прадалі з малатка сядзібу ў Падароску, якую забралі ў мецэната Падкарытава | 0 | 8.26 | 21-08-2026 |