Беларуская фатографка і студэнтка Варшаўскай кінашколы паказала гісторыю дзяўчыны, якая нечакана зацяжарала і спрабуе прымаць рашэнні самастойна. Стужку могуць намінаваць на «Оскар» і Еўрапейскую кінапрэмію, піша «Белсат».

Кадр з фільму «Усіх звалі Анжэліка» (рэжысёрка Саша Куцень). Скрыншот: Szkolafilmowa.pl
Кароткаметражны фільм «Усіх звалі Анжаліка» (Wszystkie miały na imię Anżelika) беларускай рэжысёркі Сашы Куцень атрымаў «Залатога ляйконіка» — прыз за найлепшы кароткаметражны фільм 66‑га Кракаўскага кінафестывалю.
Стужка расказвае пра майстарку манікюру Анжаліку, якая спрабуе вярнуцца да навучання на юрыдычным факультэце, але даведваецца пра незапланаваную цяжарнасць. У атачэнні кліентак, марскіх свінак і бота са штучным інтэлектам яна шукае сэнс і ўласны голас, каб прыняць пастанову ў свеце, перапоўненым чужымі меркаваннямі.
Аляксандра (Саша) Куцень — студэнтка трэцяга курсу рэжысёрскага факультэта ў Варшаўскай кінашколе. «Усіх звалі Анжаліка» — яе другі фільм і «апошні прыпынак» перад дыпломнаю работай. Аляксандра нарадзілася ў Беларусі, займалася фота, калажамі і анімацыяй, апошнія гады здымала кароткаметражныя фільмы і музычныя кліпы, ладзіла выставы ў Польшчы і Беларусі
Мінулы яе фільм «Няўдачнік» (Przegryw) паказвалі на шэрагу кінафестываляў, а на чэшскім Mlada Kamera ён атрымаў узнагароду за найлепшы фікшн ад творцы да 30 гадоў.
Кракаўскі кінафестываль — важнае месца для кароткаметражнага кіно ў Польшчы. Перамога на ім дае магчымасць намінаваць стужку на «Оскар» і Еўрапейскую кінапрэмію.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Фільм беларускага рэжысёра пакажуць на фестывалі ў Германіі | 0 | 10 | 03-05-2026 |
| 2 | Галоўная рэдактарка «Белсата» знялася ў фільме-фаварыце Канскага кінафестываля | 0 | 10 | 16-05-2026 |
| 3 | У фільме «Д'ябал носіць Prada — 2» знялася беларуска. Яна іграе «знакамітую актрысу» побач з Мэрыл Стрып | 0 | 16.25 | 05-05-2026 |
| 4 | Былы КВЗшнік з БДУ пісаў сцэнарый для галоўнага кінакрынджу года. Нават Мінкульт дагэтуль не можа ўзгадніць гэтага пачварнага «Калабка» | 0 | 10 | 08-08-2026 |
| 5 | У расійскай франшызе пра халопаў выйшаў новы фільм — яго глядзяць і ў Беларусі | 0 | 10 | 21-06-2026 |
| 6 | Спыніў дзейнасць беларускі часопіс пра кіно «На экранах» | 0 | 10 | 08-05-2026 |
| 7 | «Беларусьфільм» выклаў на ютубе дзве свае ідэалагічныя стужкі | 0 | 10 | 10-05-2026 |
| 8 | AP$ENT стане хэдлайнерам беларускага фестывалю «Летуцень» у Кракаве | 0 | 10 | 24-07-2026 |
| 9 | «Беларусьфільм» распачаў здымкі серыяла пра міліцыю, сцэнарый якога прабіў Кубракова на слязу | 0 | 10 | 08-08-2026 |
| 10 | Ніколь Кідман станцавала пад хіт беларускага гурта | 0 | 10 | 03-06-2026 |