Стартавая цана джынсаў Зіны Купрыяновіч — 1555 рублёў. Але колькасць удзельнікаў аўкцыёну спявачку засмучае.

Зіна Купрыяновіч (Zina Bless). Тут і далей фота з яе сацсетак
Зіна Купрыяновыч прадстаўляла Беларусь на «Еўрабачанні» ў 2019 годзе, у фінале заняла перадапошняе месца.
Так атрымалася, што менавіта яна стала апошняй удзельніцай нашай краіны на самым папулярным музычным конкурсе Еўропы. Бо ў 2020 годзе «Еўрабачанне» адмянілі праз каранавірус, а ў 2021 годзе Беларусь увогуле дыскваліфікавалі.
Цяпер артыстка выступае пад псеўданімам Zina Bless. Нядаўна яна вырашыла прадаць свае старыя джынсы і арганізавала аўкцыён на сваёй старонцы ў інстаграме.
Кажа, гэта першыя і адзіныя джынсы, якія цалкам абшытыя біркамі ўручную. Сама спявачка носіць адзенне памеру XS, але гэтыя джынсы — L. Калі спатрэбіцца, джынсы ўшыюць пад меркі пакупніцы.

Zina Bless паставіла стартавую цану — але ў каментарах чаргі з ахвочых не атрымалася. Толькі адзін чалавек — сур’ёзна ці жартуючы — прапанаваў 1666 рублёў.
Такая сітуацыя артыстку пакрыўдзіла. Яна напісала ў сторыс: «1666 апошняя цана? Ці ў мяне аўдыторыя без грошай? Я не зразумела!»

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку | 0 | 10 | 06-06-2026 |
| 2 | У кожны беларускі маркетплэйс прызначаць прадстаўніка ад Мінгандлю | 0 | 10 | 13-08-2026 |
| 3 | Беларуская спявачка раскруцілася ва Украіне. А цяпер спявае пра «любоў» Беларусі і Расіі | 0 | 10 | 12-04-2026 |
| 4 | Беларуская спявачка Рыта Дакота выступіць на фестывалі з «харошымі рускімі» | 0 | 10 | 10-08-2026 |
| 5 | У Мінску прадаюць сталінку з вінтажным дафамінавым інтэр'ерам | 0 | 10 | 14-06-2026 |
| 6 | Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты | 0 | 10 | 13-05-2026 |
| 7 | Кватэру двойчы Героя Савецкага Саюза Леаніда Бяды прадаюць у Мінску. Колькі просяць? | 0 | 10 | 18-08-2026 |
| 8 | «Узамен прапанавала кватэру на суткі». Мінчанка расказала пра дзіўную просьбу ў гандлёвым цэнтры | 0 | 10 | 17-08-2026 |
| 9 | Беларуская рэжысёрка перамагла з кароткаметражкай на Кракаўскім кінафестывалі | 0 | 10 | 11-06-2026 |
| 10 | Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ | 0 | 10 | 29-01-2026 |