Настасся Лабазанава, якая збіраецца днямі выйсці замуж за вядучага СТБ і былога рэдактара канала Nexta Рамана Пратасевіча, расказала ў сваім тыктоку пра незвычайны рытуал, як прываражыць каханага. Пагатоў зараз поўня, і сістэма павінна дакладна спрацаваць.

«Увогуле я рэкамендавала б рабіць гэта цяпер, бо зараз поўня, і ўвогуле ў поўню я раю ўсім рабіць нейкія рытуалы: на прыцягненне грошай, на прыцягненне кахання», — расказала яна.
Анастасія кажа, што для пачатку трэба папрасіць кавалера зрабіць падарунак:
«Увага, падарунак — гэта чырвоныя трусы. Дзяўчаты, можаце смяяцца колькі заўгодна, колькі хопіць, але гэта сапраўды працуе. Я не хачу тут вам трындзець або падманваць, але гэта сапраўды працуе, бо на Новы год я папрасіла свайго хлопца, каб ён падарыў мне чырвоныя трусы, і праз два месяцы ён зрабіў мне прапанову рукі і сэрца. Вось так», — падсумавала Лабазанава.
@anastasia_labazanova Сохраняем #рекомендации #гадание #рекиии #ритуал #новости ♬ оригинальный звук - anastasiya_labazanova
Настасся — медработнік і таролаг, працавала ў элітнай клініцы «Мерсі». Да гэтага Раман двойчы жаніўся з Маргарытай Грыцкевіч. Тая скончыла Мінскі медыцынскі ўніверсітэт і некаторы час працавала правізаркай-рэцэптаркай у мінскай аптэцы, а таксама рабіла расклады на картах таро.

