Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

«Дом, у якім…» Марыям Петрасян — расказваем пра культавую для пакалення 2010‑х кнігу-бестселер, якую пераклалі на беларускую мову

Дата публикации: 30-06-2026 17:25:16



Основное содержимое страницы с новостью.

Бестселер свайго часу, што спарадзіў уласную фанкультуру, выдадзены ў многіх краінах свету, незаменнае чытво для сучасных падлеткаў — гэта ўсё пра раман «Дом, у якім…» армянскай пісьменніцы Марыям Петрасян. Сваю бунтарскую гісторыю ў жанры магічнага рэалізму яна пісала шмат гадоў. Цяпер, дзякуючы выдавецтву Gutenberg Publisher, гэтая захапляльная кніга даступная і ў беларускім перакладзе. Набыць яе можна ўжо цяпер па спасылцы. Таксама культавае выданне будзе прадавацца афлайн у пунктах з беларускімі кнігамі па ўсім свеце.

«Для падлеткаў 12—16 гадоў у нашай краіне няма канкурэнтаў гэтаму выданню», — каментуюць у выдавецтве.

Чаму ж гэтая кніга так падабаецца падлеткам з розных краін?

Вокладка кнігі «Дом, у якім…». Фота: «Наша Ніва»

Хто такая Марыям Петрасян?

Будучая пісьменніца і мастачка нарадзілася ў 1969 годзе ў Ерэване. Марыям з’яўляецца праўнучкай вядомага армянскага мастака Марціроса Сар'яна. Першапачаткова ў кар’еры яна рухалася па слядах прадзеда: скончыла вучэльню па спецыяльнасці «мастак-афармляльнік», працавала на мясцовай кінастудыі ў аддзеле мультыплікацыі, пару гадоў была занятая на «Саюзмультфільме» ў Маскве.

Марыям Петрасян. Фота: armeniangc.com

Быць пісьменніцай Марыям не планавала — проста з яе ўяўлення не знікала некалькі вобразаў, якія яна пачала апісваць на паперы. Пісала яна выключна для сябе, без уяўлення фіналу і мэтаў. Працэс расцягнуўся амаль на 10 гадоў.

«Я працягвала тады, калі мне гэтага хацелася, не імкнучыся скончыць. Я нават не пісала кнігу — я ў ёй жыла. Для мяне гэта было месцам, куды я (спісаўшы гару паперы) магла ўвайсці і пабыць там. Гэта была мая асабістая гульнявая прастора, і яна не мела патрэбы ў завяршэнні, пакуль гаворка не зайшла пра публікацыю», — расказвала аўтарка.

Сам фінал перфекцыяністка Марыям дапісвала і перапісвала некалькі разоў цягам амаль шасці месяцаў.

І калі кніга нарэшце была скончаная і выдадзеная, эфект ад яе атрымаўся выбухным — першае месца ў намінацыі «Буйная проза» ад «Рускай прэміі», трэцяе месца ў чытацкім галасаванні «Вялікай кнігі».

Поспех мелі і пераклады выдання на міжнародным рынку. Так, у 2016 годзе французскі пераклад рамана быў прызнаны «Найлепшай кнігай года» ў намінацыі «Фантастыка/фэнтэзі» (Prix Lire, часопіс «Чытанне»).

Петрасян была па-за літаратурнай сістэмай і пісьменніцкімі тусоўкамі, і ў гэтым была і застаецца яе ўнікальнасць. А яшчэ — у яе вобразным мысленні мультыплікатаркі. Прыгоды яе персанажаў — гэта амаль анімэ на старонках кнігі. І крытыкі не перабольшваюць, калі называюць выданне адным з самых адметных твораў постсавецкай літаратуры.

Коратка пра сюжэт кнігі без спойлераў

Дзеянне «Дом, у якім…» разгортваецца ў загадкавым інтэрнаце, які яго насельнікі і называюць Домам. Тут жывуць падлеткі з інваліднасцю, хаця іх фізічныя асаблівасці не маюць значэння ў гісторыі. У Доме кіруюць уласныя законы, жывуць традыцыі і легенды, а насяляюць яго групы-«зграі» (Бажаны, Пацукі, Птушкі і іншыя). Новенькі па мянушцы Курыльшчык паступова знаёміцца з гэтым незвычайным светам і яго жыхарамі — Сляпым, Сфінксам, Лордам і іншымі. Чым глыбей ён пагружаецца ў жыццё Дома, тым больш разумее, што гэта месца захоўвае мноства таямніц і далёка не заўсёды падначальваецца законам рэальнасці.

Ёсць кнігі, якія чытаюць дзеля закручанай сюжэтнай лініі, а ёсць тыя, у якіх хочацца жыць. Як, напрыклад, у свеце «Гары Потара» — хто з вас не марыў пра чароўную палачку і тое, каб хоць на адзін дзень апынуцца ў Хогвартсе? Кнігу Марыям Петрасян літаратурныя крытыкі таксама адносяць да другой катэгорыі. Яна прыйдзецца дарэчы, калі дзіця ўжо вырасла з гісторый пра Гары, Рона і Герміёну. Калі ў ім наспявае падлеткавы бунт і адчуванне сваёй іншасці.

Адна з галоўных прычын поспеху рамана — падаецца, у яго асаблівай атмасферы. Дом у Петрасян робіцца не проста месцам дзеяння, а паўнавартасным жывым персанажам. Чытач разам з героямі вывучае яго правілы і сакрэты, паступова адчуваючы сябе часткай гэтага свету.

Аповед льецца так, што ўжо з першых старонак падаецца, што ты сам — яшчэ адзін новенькі, які рухаецца па калідорах Дома, спрабуючы тут выжыць.

Яшчэ адзін моцны бок кнігі — яркія і запамінальныя персанажы. У кожнага героя ёсць уласная гісторыя, характар і ўнутраныя канфлікты. Нягледзячы на вялікую колькасць дзейных асоб, лёгка знайсці сярод іх тых, каму хочацца суперажываць. Менавіта таму шмат якія прыхільнікі клічуць раман «кнігай-паролем», якая дапамагае пазнаваць аднадумцаў.

Апроч таго, раман немагчыма аднесці толькі да аднаго жанру. Тут спалучаюцца падлеткавая драма, псіхалагічны раман, магічны рэалізм і нават элементы фэнтэзі.

Дзякуючы гэтаму, кніга ўвесь час здзіўляе і пакідае прастору для ўласных інтэрпрэтацый. Апроч таго, аўтарка не канкрэтызуе ні месца аповеду, ні эпоху. Дзеянне магло разгортвацца як у ЗША, так і ў Беларусі. Тым прасцей атаясамляць сябе з героямі Дома.

Падабенства з анімэ і паралелі з героямі Мarvel

Напісанне рамана было распачатае Марыям пад канец васьмідзясятых, а скончылася ў 1997 годзе. Апублікавалі ж яго толькі ў 2009‑м — выданне проста чакала свайго часу ў шуфлядцы стала.

Тэмы сталення, сяброўства, свабоды і пошуку свайго месца ў свеце будуць актуальныя заўсёды. Прычым у любога пакалення. Таму глабальна «Дом, у якім…» — гэта не проста раман для падлеткаў і пра падлеткаў.

Гэта шматслойная гісторыя пра людзей, якія ствараюць уласны свет, каб супрацьстаяць адзіноце і непаразуменню. Менавіта таму ў сеціве можна сустрэць вельмі шмат пазітыўных водгукаў на кнігу і ад дарослых. Фанаты перачытваюць яе па некалькі разоў і нават пішуць па яе матывах фанфікі. А такім звычайна ўганароўваюцца сапраўдныя шэдэўры — «Уладар пярсцёнкаў», «Гары Потар», «Зорныя войны» натхнілі чытачоў на сотні новых аматарскіх гісторый.

Сама аўтарка сфармулявала адну з галоўных тэм кнігі ў інтэрв’ю журналістам наступным чынам: «У маіх герояў той жа комплекс, які ёсць і ў мяне, — яны не хочуць развітвацца са сваім дзяцінствам». Страх перад «знешнім светам» тут шмат у чым — страх канчаткова пасталець.

Пры гэтым дарослыя спрабуюць навязаць дзецям у Доме дзіўныя правілы і выкарыстаць іх у сваім эгаістычным жаданні выгадаваць звышлюдзей.

Тут можна зноў прыгадаць падабенства з анімэ. Героі-падлеткі, якія маюць унікальныя здольнасці — досыць распаўсюджаны сюжэт у гэтай культуры. Ці, напрыклад, у сусвеце студыі Marvel.

Журналіст і літаратурны крытык Дзмітрый Быкаў неяк заўважыў, што «Дом, у якім…» нагадвае яму нечым «Людзей X». «Асабліва ў той частцы, дзе напалоханых і самотных юных звышлюдзей-мутантаў збірае ў школе-інтэрнаце для адораных прафесар Ксаўе», — адзначыў Быкаў у адной са сваіх рэцэнзій.

Асаблівасць беларускага выдання

Вялікая кніга на 776 старонак у беларускім перакладзе выходзіць у цвёрдай вокладцы і ўпрыгожаная чорна-белымі ілюстрацыямі з моўшн-дызайнам. Гэта не самае таннае выданне (113 рублёў, ці 35 еўра), таму будзе ідэальным на падарунак.

Пераклаў кнігу на беларускую мову Знадворны Самазванец — прафесійны перакладчык, які, як і астатнія ўдзельнікі каманды, хаваецца пад псеўданімам.

«Дом, у якім…» прадаецца анлайн на сайце выдавецтва Gutenberg Publisher і ў іншых крамах. А таксама афлайн у пунктах з беларускімі кнігамі па ўсім свеце.

Цяпер чытаюць
У Суле перапахавалі астанкі апошніх уладальнікаў маёнтка Ленскіх

У Самарскай вобласці РФ пасля атакі БПЛА гарыць складскі комплекс OZON

У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў6767

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
У Суле перапахавалі астанкі апошніх уладальнікаў маёнтка Ленскіх

У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?88

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?55

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?5
«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак2525

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак25
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША2
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму88

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму8
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні22

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні2
Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м3030

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м30
Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін22

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2
Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў
Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда4242

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда42
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?88

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?8
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%44

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4
Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы11

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1
У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней55

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5
Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці11

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1
Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана11

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1
Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі99

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць1111

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць11
Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі19
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома1111

Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома11

Усе навіны →

На дне цясніны Курумду ў Кыргызстане знайшлі тры целы

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Выйшла кніга для дзяцей «Казкі старога лецішча» Марыі Вайцяшонак01008-06-2026
2У Коўне пройдзе прэзентацыя кнігі пра беларусаў у Літве07.925-05-2026
3«Пад чырвонай зоркай і свастыкай». У Варшаве прэзентуюць кнігу пра акупаваную Заходнюю Беларусь01003-05-2026
4Што за Zorki? Патэсцілі новы беларускі дадатак для знаёмстваў01009-03-2026
5Выйшла па-беларуску дзіцячая кніга чэшскай пісьменніцы026.6718-07-2026
6У Беластоку пройдзе прэзентацыя выдання па гісторыі Гародні01007-06-2026
7Выйшла па-беларуску кніга пра Тадэвуша Кандрусевіча. У загаловак вынесены словы яго маці018.3320-07-2026
8Фядута назваў пяць беларускіх кніг, якія трэба абавязкова прачытаць беларусам і замежнікам01012-07-2026
9Аб'явілі перадзаказ на беларускі пераклад рамана Рэя Брэдберы01024-06-2026
10Ужо сёньня: Шостая гадавіна забойства Аляксандра Тарайкоўскага016.6709-08-2026

Классификация: . Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 10. Источник: nashaniva.com.