Кніга мае назву «Марыя, рабі з ім, што пажадаеш…» Жыццё і служэнне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ад нараджэння да першых гадоў біскупства».

Такая кніга на польскай мове аўтарства сястры Марцэліны Мігач выходзіла ў выдавецтве Pro Christo ў 2024 годзе. Верагодна, да 80‑годдзя заслужанага іерарха кнігу пераклалі на беларускую мову, піша katolik.life.
У назву вынесена фраза з малітвы маці Тадэвуша Кандрусевіча. Ён распавядаў, што калі быў яшчэ немаўлём, то моцна захварэў і разам з мамай ляжаў у шпіталі ля касцёла Маці Божай Анёльскай у Гродне:
«Тады мама прынесла мяне ў касцёл, паклала на алтары Божай Маці і сказала: «Марыя, рабі з ім, што хочаш». Як аказалася потым, Марыя зрабіла…»
Маці даверыла апеку над сынам Марыі, бо лекары нiчога не маглі зрабіць, каб вылечыць дзіця. І ў хуткім часе ён ачуняў. Таксама арцыбіскуп упэўнены, што менавіта дзякуючы заступніцтву Маці Божай ён адчуў пакліканне да святарства, а рашэнне пайсці ў семінарыю прыняў у Вострай Браме ў Вільні.
Дарэчы, калі Тадэвуш Кандрусевіч стаў святаром, некаторы час ён быў пробашчам менавіта ў парафіі Маці Божай Анёльскай у Гродне.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Што пагражае беларусам, калі дзіця застанецца адно ў машыне ў спякоту | 0 | 8.26 | 28-06-2026 |
| 2 | Упершыню па-беларуску выйшаў «Алхімік» Куэлью | 0 | 30 | 20-08-2026 |
| 3 | Фонд «Камунікат» перавыдае «Доўгую дарогу дадому» Быкава | 0 | 10 | 20-08-2026 |
| 4 | Ужо сёньня: дзень выхаду першай беларускай кнігі і дзень нараджэньня Алеся Пушкіна | 0 | 11.48 | 05-08-2026 |
| 5 | Дашкевіч расказаў, як выхоўвае дзяцей беларускамоўнымі | 0 | 10 | 05-04-2026 |
| 6 | Прызналі «экстрэмісцкім» у Беларусі польскае каталіцкае выданне | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 7 | Габрэіца: выявілася, па-беларуску пісалі і чацвёртым алфавітам, і ім карысталіся чарнакніжнікі | 0 | 16.53 | 25-05-2026 |
| 8 | Як ніжнік крыў кральку. Забытая мова беларускіх картачных гульняў | 0 | 10 | 24-05-2026 |
| 9 | Беларусы спрачаюцца, як правільна пісаць: «крындж» ці «крынж» | 0 | 10 | 15-02-2026 |
| 10 | «Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу | 0 | 10 | 17-07-2026 |