У 2016‑м Саша Іваноў (IVAN) з Гомеля з’явіўся на сцэне «Еўрабачання» ў выглядзе аголенай галаграмы ды ў кампаніі з ваўком, а праз некалькі секунд распачаў выступ сапраўдным выццём. Што цяпер чуваць у самага эпатажнага беларуса на «Еўрабачанні»?

Фота: Eurovision Song Contest / Youtube
Іваноў выйграў нацыянальны адбор, у якім спаборнічаў з гуртам «Навібэнд» і будучай палітзняволенай Аляксандрай Захарык. Песню Help You Fly хлопцу напісалі чатыры аўтары, у тым ліку топавы расійскі прадзюсар Віктар Дробыш і амерыканская паэтка Мэры Сюзан Эплгейт, аўтарка слоў да культавага хіта 80‑х The Power of Love.
Нумар хлопцу паставілі запамінальны. У першыя 20 секунд замест уласна Іванова на сцэне з’явілася яго аголеная галаграма ў кампаніі з галаграмай ваўка, і штучны IVAN распачаў выступ ваўчыным выццём. Далей на сцэну выйшаў сам хлопец — на шчасце, у адзенні, затое з размаляваным тварам. Спяваў ён усё гэтак жа з галаграмамі: гэта былі то ваўкі, то сам Іваноў, які граў на музычных інструментах.
Тэхнічнае шоу не дапамагло нават выйсці ў фінал, не кажучы пра высокае выніковае месца. IVAN стаў у сваім паўфінале 12‑м — усяго тады выступіла 18 краін.
Цяпер 31‑гадовы Саша Іваноў робіць кар’еру ў Маскве. У першыя гады пасля «Еўрабачання» ён паўдзельнічаў у некалькіх канцэртах, звязаных з Віктарам Дробышам. Выпускаў песні, якія так і не выбіліся ў хіты.
Справы трохі палепшалі ў 2023-м, калі IVAN прабіўся на расійскае шоу «Маска», што на НТВ, хаця і выступаў ён там у касцюме вусеня. У 2024‑м ён перамог у падобным шоу «Аватар», дзе на гэты раз выступаў у вобразе Страшыдлы.

Іваноў з жонкай і дачкой. Фота: sasha_ivanov_music / Instagram
У Маскве мужчына знайшоў і сваё каханне. Ён публікуе сямейныя фоты з Алінай Сухарукіх, папулярнай танцоркай і харэографкай, якая нарадзіла беларусу дачку.
Яшчэ з 2019‑га Іваноў удзельнічае ў канцэртах расійскага спевака Мікалая Наскова. IVAN дагэтуль звязаны з ім — сёлета, напрыклад, ён ужо чатыры разы выступіў у складзе афіцыйнага трыб'ют-шоу спевака, то-бок Іваноў ездзіць па Расіі і спявае песні Наскова.

Фота: sasha_ivanov_music / Instagram
Беларус выступаў і на акупаваных тэрыторыях Украіны, напрыклад, вясной 2022 года ён паўдзельнічаў у канцэрце ад «Рускага радыё» ў Луганску. Спяваў ён і ў шпіталі для параненых расійскіх вайскоўцаў. Вынік прадказальны — Іваноў знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі.


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | А вось і не ў 20. Калі мужчыны насамрэч дасягаюць піку сэксуальнага жадання? | 0 | 17.69 | 18-02-2026 |
| 2 | Баліць спіна? Прычына можа быць у тым, як вы сядзіце | 0 | 8.1 | 31-05-2026 |
| 3 | «Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз | 0 | 10 | 07-02-2026 |
| 4 | Можа, вам трэба 12‑пакаёвая кватэра ў Мінску? Маем такі варыянт | 0 | 10 | 22-06-2026 |
| 5 | Выйшлі па-беларуску ўспаміны Габрыэлі Пузыні пра ХІХ стагоддзе | 0 | 22.5 | 23-07-2026 |
| 6 | Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты | 0 | 10 | 13-05-2026 |
| 7 | Чаму амаль усе людзі — праўшуны? Навукоўцы нарэшце разгадалі таямніцу | 0 | 10 | 21-05-2026 |
| 8 | Навукоўцы папярэджваюць: сэксуальнае ўстрыманне для мужчын шкоднае | 0 | 10 | 26-03-2026 |
| 9 | 35 гадоў таму ў СССР адбыўся путч. Як адрэагавалі беларусы? | 0 | 20 | 19-08-2026 |
| 10 | Беларускае паходжанне тавару цяпер трэба даказваць баламі | 0 | 10 | 07-07-2026 |