19 жніўня 1991 года Міхаіла Гарбачова адхілілі ад спраў, быў створаны Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы (вядомы па рускамоўнай абрэвіятуры ГКЧП).

Памятная прэс-канферэнцыя кіраўнікоў ГКЧП у Маскве ўвечары 19 жніўня 1991 года. Wikimedia Commons
Савецкі Саюз імкліва рухаўся да свайго распаду. Адбывалася дэзінтэграцыя, абвастраўся эканамічны крызіс, у рэспубліках развіваліся нацыянальныя рухі, удзельнікі якіх імкнуліся да незалежнасці.
Міхаіл Гарбачоў спрабаваў выратаваць Саюз: 20 жніўня мусіла адбыцца падпісанне новай Саюзнай дамовы. Кансерватары вырашылі гэтаму перашкодзіць. Гарбачова адхілілі ад спраў, быў створаны ГКЧП.
Але праз тры дні путч праваліўся. Супраць выступіў надзвычай папулярны тады прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын. На вуліцы Масквы выйшлі тысячы людзей.
Сярод удзельнікаў ГКЧП адсутнічала адзінства. Таксама ніхто з путчыстаў не ўзяў на сябе адказнасць і не падпісаў загад пра сілавое падаўленне пратэстаў. А спецслужбы ўсяляк сабатавалі дзеянні путчыстаў і адмовіліся дзейнічаць без загаду.
Як на гэтыя падзеі прарэагавалі ў Беларусі? Супраць путчу выступіла няшмат.
Сярод іх парламенцкая апазіцыя БНФ у парламенце, якая ў сваёй заяве асудзіла ГКЧП. Дзеянні камітэту дэпутаты на чале з Зянонам Пазняком трактавалі як спробу дзяржаўнага перавароту.
На заклік дэпутатаў БНФ у першы дзень путчу ў Мінску на тагачасную плошчу Леніна выйшла каля двух соцен чалавек, 21 жніўня — ужо некалькі тысяч.
Дзеянні ГКЧП катэгарычна асудзілі мясцовыя саветы Гомеля, Оршы, Пінска, Салігорска і Наваполацка.
У «Народнай газеце» выйшаў артыкул Паўла Якубовіча «Танки не знают истины». Будучы галоўны рэдактар «Советской Белоруссии» асудзіў спробу перавароту. Нумар «Знамя юности» з крытыкай путчыстаў не далі надрукаваць, ён выйшаў толькі 21 жніўня.
Пасля прадухілення перавароту парламент стварыў Часовую камісію. Яна ацэньвала грамадска-палітычныя аб’яднанні, органы дзяржаўнай улады, службовых асоб і грамадзян — ці падтрымлівалі яны ГКЧП.
Паводле іх даных, путч падтрымалі сілавікі.
Напрыклад, МУС фіксавала ўсе выпадкі пратэсту. Таксама з’явіўся загад, згодна якому баявыя падраздзяленні міліцыі мусілі ўзброіць аўтаматычнай зброяй і спецсродкамі. Штаб Беларускай вайсковай акругі таксама падтрымаў путчыстаў.
Генерал Кастэнка загадаў патлумачыць салдатам і афіцэрам, чаму ўвялі надзвычайнае становішча (нібыта, каб пераадолець крызіс і пазбегнуць канфрантацыі).
Путч падтрымала і прэса, якая знаходзілася пад кантролем дзяржавы. У матэрыялах камісіі сцвярджалася, што яе сябры праверылі 91 газету. З іх 83 падтрымалі путч. Тэлебачанне, радыё і агенцтва БелТА не перадалі ніводнага матэрыяла супраць ГКЧП.
Улады закрылі папулярную тады праграму «Радыёфакт». Але глабальна беларусы вырашылі адсядзецца: насельніцтва і чыноўнікі асабліва не актыўнічалі і чакалі далейшага развіцця падзей.
Зрэшты, правал путчу карэнным чынам змяніў беларускую гісторыю: неўзабаве была часова спынена дзейнасць Камуністычнай партыі і абвешчана незалежнасць Беларусі.
Пасля путчу згаданая камісія Вярхоўнага Савета прапанавала звольніць шэраг службоўцаў, якія падтрымалі ГКЧП. Але ўсе яны засталіся на сваіх пасадах. Выключэнне — спікер парламента Мікалай Дземянцей, якога фактычна прымусілі сысці на пенсію яшчэ да пачатку працы камісіі. Зрэшты, пазней ён прызнаваўся ў мемуарах, што ніколі не падпісаў бы Белавежскія пагадненні. Яго пераемнік Станіслаў Шушкевіч зрабіў тое з задавальненнем.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 2 | Што пагражае беларусам, калі дзіця застанецца адно ў машыне ў спякоту | 0 | 8.26 | 28-06-2026 |
| 3 | На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала? | 0 | 10 | 22-07-2026 |
| 4 | Лукашенко: Белоруссия переживает переломный момент, сравнимый с развалом Советского Союза | 0 | 0 | 11-02-2021 |
| 5 | Трагедыя Чорнай царквы. Як у 1920‑я навукоўцы спрабавалі ўратаваць помнікі БССР ад пралетарыяў | 0 | 10 | 13-05-2026 |
| 6 | Беларуска ў 29 гадоў перажыла ішэмічны інсульт | 0 | 24.29 | 08-06-2026 |
| 7 | Баліць спіна? Прычына можа быць у тым, як вы сядзіце | 0 | 8.1 | 31-05-2026 |
| 8 | Аградроны на беларускіх палях: як беспілотнікі змяняюць сельскую гаспадарку | 0 | 10 | 08-07-2026 |
| 9 | Лукашенко: задержанные под Минском россияне были направлены специально в Белоруссию | 0 | 0 | 04-08-2020 |
| 10 | Более 400 демонстрантов задержаны в Минске | 0 | 0 | 13-09-2020 |