Беларускі мужчынскі гурт «Касары» выйшаў у фінал фестывалю фальклорнай музыкі Nowa Tradycja ў Варшаве. Калектыў адзначылі спецыяльным прызам Jedynka, піша Most.

Гурт «Касары» на фестывалі Nowa Tradycja. Фота: Most
Гурт «Касары» быў створаны ў 2023 годзе ў Варшаве па ініцыятыве беларускага музыкі і даследчыка традыцыйнай культуры Сяржука Доўгушава. Калектыў займаецца адраджэннем традыцый беларускіх мужчынскіх спеваў. Рэпертуар гурта складзены з касарскіх, жаўнерскіх, рэкруцкіх і лірычных песень беларускай народнай музычнай спадчыны.
Спецыяльна для выступу на фестывалі калектыў уразнастаіў аранжыроўкі рэкруцкіх і бяседных песень электронным складнікам, дзякуючы чаму яны загучалі яшчэ больш атмасферна. Варшаўская публіка вельмі цёпла сустрэла беларускіх музыкаў.
Разам з беларусамі ў фінальны дзень конкурсу, 22 мая, на сцэне фестывалю выступілі гурт Piąty Żywioł, які працуе на стыку фолку і джазу, мінімалістычна-авангардны дуэт Braty, калектыў Etersoul з імправізацыйным этна-джазавым спалучэннем кларнета і электрагітары, а таксама Павел Плоскань, у руках якога колавая ліра набыла ўзнёслае прагрэсіўна-псіхадэлічнае гучанне.
Паводле вынікаў конкурсу гурт «Касары» адзначаны спецыяльным прызам Jedynka. Гран-пры фестывалю атрымала польская мультыінструменталістка Караліна Матушкевіч.


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Беларускі хор скарыў журы польскага конкурсу «Маю талент» народнай песняй пра Каляды | 0 | 10 | 06-04-2026 |
| 2 | Беларуска дайшла да паўфінала расійскага «Голаса» | 0 | 10 | 13-04-2026 |
| 3 | «Вынік 100‑гадовай працы беларусаў». У Варшаве перавыдалі спеўнік патрыятычных песень | 0 | 10 | 11-04-2026 |
| 4 | Беларусь апусцілася ў сусветным рэйтынгу вытворцаў піва | 0 | 10 | 11-08-2026 |
| 5 | В Польше заявили, что помогли попасть в страну 20 тыс. белорусских оппозиционеров | 0 | 0 | 29-11-2021 |
| 6 | В Белоруссии открывается международный фестиваль "Славянский базар в Витебске" | 0 | 0 | 11-07-2019 |
| 7 | Беларускае паходжанне тавару цяпер трэба даказваць баламі | 0 | 10 | 07-07-2026 |
| 8 | Белоруссия отказалась принимать гуманитарную помощь для мигрантов от Польши | 0 | 0 | 25-08-2021 |
| 9 | В Белоруссии покажут выставку "Пушкинский лубок" | 0 | 0 | 28-09-2025 |
| 10 | Ціханоўская заклікае беларусаў прыйсці на развітанне з Мілінкевічам | 0 | 8.62 | 21-08-2026 |