Хор эмігрантак з Беларусі і Украіны SPIEVY, у якім, сярод іншых, спявае вакалістка і голас мінскага вакзала Руся Shuma (Марына Шукюрава), скарыў журы папулярнага польскага шоу «Маю талент!» («Mam Talent!»). Усе чатыры суддзі высока ацанілі выступ спявачак і сказалі ім адназначнае «так». Хор трапіў у паўфінал.

Хор SPIEVY на польскім конкурсе «Маю талент!». Скрыншот: TVN Talent Show
Для свайго канцэртнага нумару дзяўчаты абралі народную песню «Каляда» — выконвалі яны яе акапэла, перадаючы ўсе адценні выключна моцай шматгалосся.
«Тры гады таму мы зразумелі, што маем патрэбу ў чымсьці ад нашай зямлі, на якую не можам вярнуцца. Патрабавалі нечага з нашага ДНК. І мы хацелі спяваць. І знайшлі падтрымку самі ў сабе і ў спевах», — патлумачылі артысткі гісторыю з’яўлення свайго калектыву ў Варшаве.

Хор SPIEVY на польскім конкурсе «Маю талент!». Скрыншот: TVN Talent Show
Падчас выступу SPIEVY суддзі не хавалі свайго зачаравання вакалам жанчын — некаторыя ажно заплюшчылі вочы ад задавальнення.
@nashaniva былы палітвязень Дзмітрый Семчанка распавядае пра тое, чаму далучыўся да пула журналістаў Лукашэнкі #беларусь #новостибеларуси #лукашенко #беларусьновости #минсксейчас ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны
«Я закаханая», — пракаментавала ў канцы вядомая польская спявачка і пісьменніца Агнэшка Хыліньская. Іншыя адзначылі, што спевы нібыта пагрузілі іх у іншае вымярэнне, метафізічную прастору.
Жаночы праект SPIEVY ўзнік у 2023 годзе. Ён выконвае традыцыйныя беларускія, а таксама спевы памежных тэрыторый — Польшчы, Украіны і Літвы. Іх можна сустрэць на шматлікіх беларускіх (і не толькі) мерапрыемствах ці паслухаць анлайн — хор ужо выпусціў міні-альбом.


Галоўнае